суббота, 7 декабря 2013 г.

Знак Чарадзея (Заканьчэньне)

Язэп Паўловіч

Знак Чарадзея

(Заканьчэньне)
Водблеск Традыцыі, альбо Чарадзеяў троп губляецца ў ляберынтх Хесі-Рэ.
(Частка другая і апошняя)


Мяркую, што калі скласьці усё, што напісана ў інтэрнэце  пра плято Гіца  і піраміды на ім,  дый скласьці з ужо выдадзеным на гэтую ж тэму на паперы, то пэўна атрымаем аб’ём сувымерны з аб’ёмам саміх пірамідаў. Але ў гэтым акіяне інфармацыі ў нас ёсьць свой компас, падараваны князем Усяславам.

Каб упэўнена рухацца нам далей, мае сэнс ўдакладніць об’ект вывучэньня. А дакладней, што ацалела праз пакручастыя тысячагодзьдзі і дасталося ў спадчыну Чалавецтву ад багатае спадчыны першых дынастый Старажытнакопцкага царства? Зробім невялікую папярэднюю “інвэнтарызацыю” забудоваў на плято Гіца.  Як бачна на аэракасьмічным здымку (Мал. 25. у першае частцы) ці плане Мал. 26., ніжэй, асноўнымі аб’ектамі ёсьць Вялікая піраміда (альбо піраміда Хеопса), яна самая ніжняя (паўночная). Зьлева, на Ўсход ад яе, знаходзяцца тры аднолькавыя маленькія піраміды (“піраміды царыцаў”) і маленькая дадатковая пірамідка пры яе паўднёва-ўсходнім вуглу.
Амаль на падаўжэньні дыяганалі Вялікае піраміды, ў цэнтры плято месьціцца Сярэдняя піраміда (Хэфрэна), што мае толькі адну маленечкую дадатковую піраміду, якая знаходзіцца яе восі сімэтрыі з паўднёвага боку. Гэтая пірамідка практычна зруйнаваная.
Трохі асабняком ад дзьвух вялікіх пірамідаў, далей па дыяганалі на паўднёвы захад, знаходзіцца Малая піраміда (Менкурэ). Яе падэшва ня ёсьць квадрат, але блізкі да яго прамакутнік.
І замыкаюць гэты шэраг тры “малыя піраміды царыцыў” на Поўдзень ад Малое піраміды.

“Пахавальны шлях” Сярэдняе піраміды  пачынаецца аж трыма храмамі: уласна Ніжнім храмам-прыстанью, храмам Вялікага Сфінкса і малым храмам Сфінкса больш позьніх дынастый. Непасрэдна за храмамі, на Поўнач ад пахавальнага шляху і знаходзіцца самы знакаміты манумэнт нашае плянэты – Вялікі Сфінкс.

Кожная з памянёных асноўных пірамідаў (Вялікая, Сярэдняя і Малая) мае таксама з усходняга боку храмавую прыбудову, ад якой ідуць дарогі вырабленыя з вапняковага каменю, да “берагавых, ніжніх  храмаў”, што былі калісьці пабудаваныя на беразе Нілу як храмы-прыстані для чаўноў і вадаплаваў. На думку эгіптолягаў, усе гэтыя пабудовы маюць пахавальна-рытуальны сэнс, дый ўсё плято ёсьць старажытным кладбішчам са шматлікімі пахаваньнямі і пірамідамі – нэкропалямі, ў якіх перахоўваліся муміі цара Хеопса, яго сына і ўнука, а таксама іх жонак. Вось, уласна, і ўсё асноўнае. Меньшыя пабудовы ляжаць ў руінах і засыпаныя пяском.

Канешне, нават з першага погляду на здымак адчуваюцца пэўныя ўзаемасувязі паміж складнікамі гэтага “гіганцкага кладбішча-нэкропаля”. Старажытнае кладбішча – тое дакладнае вызначэньне, бо навокал пірамідаў знаходзяцца тысячы дробных пахаваньняў. Гэта толькі ў саміх пірамідах не знойдзена не толькі малюнкаў, але і аніякіх сьлядоў наяўнасьці якіх кольвек мумій ці іх парэшткаў.

Лічыцца, што кожную піраміду пачыналі будаваць пры атрыманьні царом улады і павінны былі законьчыць “рэалізацыю праекту” да яго сьмерці. З аднаго боку, такое меркаваньне эгіптолягаў спараджае праблемы для аналіза тэхналёгіі вытворчасьці працаў, бо вымагае нечуваных і немагчымых нават для сучасных мэтадаў  будаўніцтва і тэхнічнага ўзроўню інтэнсіўнасьці будаўнічых работ. А з іньшага боку, пры такім падыходзе, плято мусіла забудоўвацца паступова і, ў пэўнае ступені, хаатычна – без дай якое каардынацыі паміж папярэднім і наступным будаўніцтвам.

Тэарэтычна мог існаваць і агульны “доўгатэрміновы праект забудовы”, але на хуткасьць будаўніцтва тое аніяк не адбілася б. Да таго ж ён зьмяшчаў бы ў сабе  толькі агульную архітэктурную пляніроўку. Разьмяшчэньне малых і сярэдніх аб’ектаў было б прывязана ўжо да іх і мела б разнабой ў стылях, бо рабілася б зь інтэрвалам ў дзесяткі, а то і сотні год. То бок, хаатычнасьць забудовы павялічвалася б для драбнейшых аб’ектаў. Паспрабуем высьветліць самастойна, ці існуюць, прынамсі, агульныя для ўсяго плято, геамэтрычныя залежнасьці ў канфігурацыі архітэктурных складнікаў забудовы на плято і іх элемэнтаў.

Навідаваку ёсьць толькі агульная проставугольна-квадратная кампаноўка ўсіх элементаў і адпаведная іх дыяганальныя скіраванасьць. Каб жа адказаць на нашае пытаньне, выглядае лягічным скарыстацца тапаграфічнымі плянамі з геадэзічнаю здымкаю гэтае мячцовасьці. Гэтую простую і файную рэч аказалася зрабіць не так проста. І толькі з аднае-адзінае прычыны: пляны рабіліся для розных мэтаў рознымі спецыялістамі і таму дакладна перадаюць толькі частку мясцовасьці. Карацей, розныя пляны ў дэталях не адпавядаюць поўнасьцю адзін аднаму і ўсе разам – аэрафотаздымкам. Я прывык давяраць тапаграфічным плянам, але ў дадзеным выпадку тое было памылкаю. Вытокі гэткага становішча я аналізаваць не зьбіраюся, як і хібы кожнага з даступных у інтэрнэце плянаў. Але праз тое згублена не адзін месяц часу.

На мал. 26. паказаныя вынікі папярэдняга графічнага аналізу суадносінаў элементаў забудовы плято Гіца.  Шчыра кажучы, я змушаны быў скарыстацца гэтым плянам з сайту www.piramiedenbau.de таму, што толькі на ім  паказаны ніжні, знішчаны ўжо ” ўзбярэжны храм” Вялікае піраміды. Парэшткі і фундамэнт гэтага храму былі выпадкова знойдзенцыя пры пракладцы гарацкое каналізацыі. Яго хуценька адкапалі, абмерылі і ... каньчаткова зруйнавалі.

Мае прэтэнзіі да гэтага пляну зьвязаныя з “пасадкаю” на ім Малое піраміды. Зрэшты, я не выключаю, што “картаграфічныя беды” ёсьць не выпадковымі – тое могуць быць наўмысныя скажэньні, як абарона ад рознага кшталту “скарбашукальнакаў”. Таму прашу не здзіўляцца, калі адныя і тыя ж пабудовы раблю я і на геадэзічным пляне і аэрафотаздымку - двойчы. Часам – зь вельмі адрознымі вынікамі.

Але вернемся да нашага мал. 26. На ім жоўтым колерам пазначаныя вышэйпералічаныя складнікі забудовы плято Гіца. Вялікі Сфінкс – чырвоным. Як вынікае з малюнку, паўднёва-ўсходнія куты ніжніх храмаў Вялікае і Малое піраміды, як і храма Сфінкса, ляжаць дакладна на адной простае лініі.  Да таго ж, я мяркую, што старажытныя копты ня мелі лепшае магчымасьці дакладна захаваць нейкі накірунак на мясцовасьці, як пазначыць яго пабудоваю трох аднолькавых пірамідаў, што ляжаць на адной прамой. Такіх “пазначэньняў” у нас два: каля Вялікай (скіраваных па лініі Поўдзень - Поўнач) і каля Малой (скіраваных па лініі Ўсход - Заход) пірамідаў. Я падоўжыў лініі восяў гэтых груп пірамідак і яны перасякліся зь “лініяй вуглоў ніжніх храмаў” у аднае кропцы. Не выклікае сумневаў, што такое супадзеньне ня можа быць выпадковым.
Выкарыстаем гэтую кропку як адзін з гіпатэтычных цэнтраў  кругавое сімэтрыі забудовы на плято, г зн. прымем за цэнтар групы акружнасьцяў на якіх ляжаць пэўныя кропкі. На малюнку дугамі такіх акружнасьцяў пазначаныя супадзеньні характэрных кропак аб’ектаў. Напрыклад, цэнтар Вялікае піраміды ёсьць “кругасімэтрычны” паўднёва-заходняму куту Малое піраміды (то бок, знаходзяцца на аднолькавае адлегласьці ад нашага цэнтра кругу) і г.д..

Зьвяртае на сябе ўвагу тое, што дарога ад ніжняга храму да Вялікае піраміды, ў адрозьненьні ад іньшых, пабудаваная не па аднае простае лініі, а мае ў свае ніжняя траціне “калена”, павёрнутая на пэўны вугал. Калі ж падоўжыць першапачатковы напрамак, то такая лінія пройдзе дакладна праз  паўднёва-ўсходні вугал паўднёвае дадатковае скрайнепаўднёвае піраміды (каля Вялікае піраміды), далей – праз паўднёва-ўсходні кут храма пры Сярэдняе пірамідзе і далей – праз цэнтар Малое піраміды і паўночна-заходні кут скрайнезаходняе дадатковае піраміды (пры Малое пірамідзе). Кропка ж сячэньня гэтаю “зачараванаю” лініяю гарызантальнае восі (Усход-Захад) дадатковых пірамід пры Малое пірамідзе ёсьць кругасімэтрычнаю кропцы праекцыі лініі паўночнага краю адмосткі Вялікае піраміды на вертыкальную вось (Поўнач - Поўдзень) яе дадатковых пірамідаў. На малюнку яны зьвязаныя дугой найбольшага радыюсу. То бок, гэтыя кропкі даюць нам межы забудовы ў выглядзе квадрату адпаведных памераў. На малюнку яго бакавіны пазначаныя суцэльнымі лініямі чорнага колеру. Кропка перасячэньня яго дыяганаляў (пазначаныя мелкаштрыхавою лініяй) дае яго цэнтар. Ён знаходзіцца на восі сімэтрыі падэшвы Сярэдняе піраміды, прыкладна на палове адлегласьці ад цэнтра Сярэдняе піраміда да яе ўсходняе бакавіны і пазначаны чырвонаю кропкаю.


Мал. 26. Сучасны абагульнены геадэзічны плян плято Гіца.
Пасьля “калена” “пахавальная дарога” ідзе да храму пры Вялікае пірамідзе пад тым жа вуглом ад напрамку на Ўсход, што і дарога ад ніжняга храму Сярэдняе піраміды да яе самой, але ёсьць скіраванаю ў процілеглы бок ад гэтага напрамку. Гэта значыць, што абедзьве “дарогі” ёсьць тут сімэтрычнымі адносна гарызантальнага, шыротнага накірунку. Падоўжыўшы іх напрамкі на Захад (што зроблена чорнымі штрыхавымі лініямі), за ўласна піраміды, да перасячэньня, мы атрымаем кропку, празь якую праходзіць вось (Усход - Захад) іх сімэтрыі. У межах пагрэшнасьці нашых графічных пабудоваў, яна супала з лініяю паўночнага краю адмосткі каля Сярэдняе піраміды. Да таго ж тая кропка перасячэньня напрамкаў дарогаў знаходзіцца на аднае лініі з цэнтрам заходняе дадатковае піраміды каля Малое піраміды (прынамсі на гэтым пляне).

Пералік відавочных ўзаемазалежнасьцяў графічных элементаў пляну завяршае цэнтар маленькае дадатковае піраміды пры Сярэдняе пірамідзе. Калі пабудаваць акружнасьць, радыюса адлегласьці ад цэнтра гэтае пірамідкі да паўночна-ўсходняга, бліжняга вугла Малое піраміды, то яна пройдзе як раз праз кропку выхаду пахавальнае дарогі ад верхняга храму пры Малое пірамідзе і далей – праз паўночна-ўсходні вугал храма пры Сярэдняе пірамідзе, таксама як і праз абодва паўночныя куты гэтае піраміды. Паміж імі яна мае таксама агульную кропку, датыкаецца, да восі (Усход-Захад) сімэтрыі пахавальных дарог Вялікае і Сярэдняе пірамідаў.

Дадам яшчз, што гэтая вось сімэтрыі адбівае ад нашага асноўнага квадрату забудовы простакутнік (яго бакавіны вылучаныя чырвоным пункцірам), плошча якога адносіцца да плошчы гэтага квадрата ў “залатое” прапорцыі. Згодна законам сімэтрыі, лінія паўднёвага краю адмосткі Сярэдняе піраміды, таксама адбівае дакладна такі ж простакутнік у процілеглым кірунку. На гэтым занудны пералік геамэтрычных асаблівасьцяў скончаны

Пералічанага вышэй ўжо дастаткова, каб сьцьвярджаць, што гэта не проста некропаль, выпадкова і хаатычна забудаваны, але гэта ёсьць адзіны архітэктурны комплекс, што нясе ў сабе пэўную графічную ідэю і мае дакладную прастору вырашэньня. Без адзінага пляна, дакладнага і падрабязнага пабудаваць такі комплекс было б проста немагчыма.

Але што рабіць, калі ва ўсім нельга пакласьціся на звычайны геадэзічны плян і, адпаведна, геамэтрычныя пабудовы на таком груньце, як і на любыя  дадзеныя, што трэба пераправяраць па розных іх варыянтах. Да таго ж, які крытэр іх сапраўднасьці? На шчасьце, існуюць аэра- і спутнікавыяфотаздымкі, што дазволяе знайсьці выйсьце.
Пасьля доўгіх пошукаў і параўнаньняў, дзеля гэтага, абраным быў за эталён аэрафотаздымак, падобна канца пяцідзесятых – пачатку шасьцідзесятых гадоў і ён стаўся маім “шэрпам-правадніком” у краіну старажытных коптаў. Вырашальным ў такім выбары было тое, што гэты чорна-белы здымак зроблены адным куском ў час, калі яшчэ не існавала графічных кампутарных праграмаў і ўсе тагачасныя  “вылічальныя магутнасьці планэты” зарас звычайны школьнік мае ў сваім кампутары. То бок, ён даставерны і зроблены з малым вуглом ухіленьня ад вертыкалі. Гэта значна адбіваецца на перадачы вертыкальных памераў высокіх аб’ектаў, уласна пірамідаў, але гарызантальныя - ёсьць амаль аўтэнтычнымі. Велічыня такое памылкі ў дадзеным выпадку на пляне меньшая, чымся пагрэшнасьці наступных графічных пабудоваў на ім. Гэта ёсьць цалкам задавальняючым.

Але, каб зрабіць тыя графічныя пабудовы, трэба знайсьці цэнтр і межы падэшваў кожнае піраміды. Ясная справа, цэнтр ляжыць на перасячэньні дыяганаляў падмурку кожнае піраміды. Каб зрабіць малюнак чытэльным, контуры падэшваў пірамідаў падведзеныя карандашнымі лініямі, а “альтэрнатыўныя трохкутнікі” падмуркаў затушованыя. На падставе знойдзеных такім чынам напрамкаў зробленыя пабудовы, ідэнтычныя пабудовам на мал 26 (гл.мал Мал. 27.). На жаль, гэты здымак не ахоплівае ўсяго абшару нашага пляну і таму правесьці “лінію ніжніх храмаў”,  каб пацьвердзіць яе сапраўднасьць, немагчыма.  Таму мы вымушаныя адразу пачынаць з кропкі перасячэньня восей малых “пірамідаў царыцаў”. Наяўнасьць кругавое сімэтрыі саміх пірамідаў пацьвярджаецца (дугі паказаныя штрыхавое лініяй), але некалькі адрозьневаецца ад вынікаў на геадэзічным пляне.

Мал. 27. Аэрафотаздымак парэшткаў забудовы плято Гіца з нанесенымі
восямі сімэтрыі і выяўленымі геамэтрычнымі залежнасьцямі складнікаў.
Сюрпрызам сталася насычаная, можна сказаць, татальная кругавая сімэтрыя элементаў забудовы адносна меленькае пірамідкі каля Сярэдняе піраміды (паказаная на пляне суцэльнаю лініяй дугаў і акружнасьцяў).
Але гэты аэрафотаздымак мае і новыя элементы, што цалкам адсутнічаюць на больш позьнім геадэзічным пляне. Хада ідзе аб круглае будыніне і яме паміж ёй і Малой пірамідай на заходнім краі плято Гіца,
Мал. 28а, б, в. Розныя этапы існаваньня комплексу “круглы будынак”.
На Мал. 28а можна пабачыць узбуйненьне з нашага аэрафотаздымку. Выразна бачны круглы будынак са складанаю канструкцыяй даху і маленькім купалам пасярэдзіне. Побач, справа і зьлева знаходзяцца парэшткі фундамэнтаў, альбо сьценаў, што скіраваныя да цэнтра пабудовы і стаяць яны асобна паблізу, кругасімэтрычна яе цэнтру і маюць таксама вось сімэтрыі, скіраваную ў прастору паміж Вялікае і сярэдняе пірамідамі. На Поўдзень (уверх) ад будынку знаходзіцца трапецыядальная яма, ці паглыбленьне. Дыяметар круглае пабудовы складае каля шасьцідзесяці мэтраў, бо адлегласьць паміж дыяметральна-супроцьлеглымі краямі адзіночных фундаментаў ёсьць роўная даўжыні Вялікага Сьфінкса, што складае каля 73 мэтраў. Цэнтар купала Круглае пабудовы ляжыць дакладна на падаўжэньні восі Вялікага Сьфінкса. Агульнае ўражаньне: функцыянальна - гэта больш падобна да абсерваторыі і выглядае ўжо вельмі за-тэхналягічна для старажытных коптаў, як іх малююць егіптолягі. Што да тае ямы на поўнач ад будынку, то яна ідэнтыфікуецца мной як тыповы ўваход у тунэль, да таго ж цалкам сучасны.

Гэты комплекс перажыў некалькі этапаў існаваньня, што можна пабачыць на  мал. 28а, б, в., але ад 2012 году на гэтым мейсцы ўжо няма анічога – толькі зраўняная пясчаная паверхня. Круглая пабудова была дакладна пераробленая некалькі разоў у гэты перыяд. Ёсьць парэшткі гэтага комплексу цалкам зруйнаванымі, ці толькі засыпаные пяском - невядома.

На падставе памераў будынку, шырыня тунэлю па нізе варотаў складла каля дваццаці- дваццаціпяці мэтраў, яго вышыня – адпаведная. Там легка маглі разьехацца пару-тройку сучасных ракетных цягачоў. Толькі вось кропка выхаду восі гэтага “сучаснага тунэлю” па нізе “варотаў” ў межах памылкі графікі карэлюецца, дакладна знаходзіцца, на лініі, што праходзіць цераз здзіўляючую дадатковую піраміду пры Сярэдняе пірамідзе і сьцяну яе ж ніжняга, ўзьбярэжнага храма. Сам жа тунэль скіраваны да цэнтру Малое піраміды. З гэтага непазьбежна вынікае, што тунэль таксама прыналежыць да старажытнага комплексу пабудоваў (толькі магчыма ўваход ёсьць перароблены на момант здымак) і быў адначасна зь ім пабудаваны. Гэтая лінія ня толькі дакладна паралельная восі Вялікі Сьфінкс –  цэнтар купалу Круглае пабудовы, але і знаходзіцца на аднолькавае адлегласьці ад паўднёвае бакавіны падэшвы Сярэдняе піраміды. То бок, абедзьве восі ёсьць сімэтрычнымі да яе. Падаўжэньне ж паўднёвае лініі тае бакавіны падэшвы піраміды дакладна супадае зь восьсю прахода паміж Храмам Сьфінксу і Ніжнім яе пахавальным храмам. Такім чынам, мы атрымалі тры паралельныя восі (апошняя, сярэдняя – не паказаная). Дарэчы, як і ў выпадку з лініямі малых пірамідаў, калі злучыць дадатковымі лініямі бакавіны іх падэшваў і падоўжыць іх напрамак (штрыхавыя лініі на мал. 27.). Такі парадак пабудовы восяў, калі яны замацоўваюца на мясцовасьці групамі, скажам так, “калідорамі” з аднолькаваю адлегласьцю паміж лініямі – пэўным стандартным “крокам”, адзіным для ўсяго плято, пацьвярджаецца шэрагам графічных супадзеньняў на малюнку.

У выніку нашых назіраньняў за геамэтрыяй забудовы на плято Гіца, можна канстатаваць, што будаўнікі гэтага комплексу прадбачліва карысталіся цэлымі “калідорамі восяў”. То бок, страхавалі шматкроць свае першапачатковыя геамэтрычныя пабудовы не толькі перад пачаткам працаў, але і пад час іх. Яны дзейнічалі проста і надзейна – элементы манументальных пабудоваў выкарыстоўваліся для замацаваньня напрамкаў у плане, - такія сабе “геамэтрычныя рэперы”.
Вядомая справа, мая цікаўнасьць да ўсіх гэтых восяў і кругоў мае толькі адзін грунт , - вызначыць сапраўдны цэнтр пляну, што дазволіць ацаніць ступень выкарыстаньня прапорцый Знаку Чарадзея будаўнікамі пірамідаў у самом пляне забудовы, альбо яго элементах і складніках.

Такім чынам, мы вызначыліся, што маем справу з калідорамі восей і, што выглядае лягічным, пошукі кампазіцыйнага цэнтру трэба пачынаць каля Сярэдняе піраміды. Зыходзячы з таго, што пры працах пагатоў, нават у сучасным будаўніцтве, ўжываюць аптычны, візуальны кантроль, галоўныя восі комплексу павінны быць вольныя ад любых перашкодаў.
Гэта вынікае з мэтодыкі старажытнакопцкіх архітэктараў пабудовы ліній і перпендыкуляраў да іх на мясцовасьці. Тэхналёгія вельмі простая: напрамак восі задаецца двума каламі. Потым вяроўкаю зь радыюсам, роўным адлегласьці паміж гэтымі каламі робяцца кругі вакол абодвух калоў. Кропкі  перасячэньня тых аркужнасьцяў даюць напрамак перпендыкуляру да сярэдзіны адрэзку паміж гэтымі каламі, ці “вешкамі”. Напрыклад, гіпатэтычнае разьбіцьцё такога кшталту можна пабачыць на мал. 29. Я выбраў дзьве гарызантальныя (шыротныя) восі, найбольш “важкія” геамэтрычна і найбольш доўгія “аптычна”. Гэта лініі, што праходзяць праз паўночную бакавіну падэшвы Сярэдняе піраміды і восі праходу паміж Храмам Сьфінксу і яе Ніжнім храмам, другую, што злучае паўднёвую сьцяну Ніжняга храма з дадатковаю пірамідаю пры Сярэдняе ж пірамідзе. Па правілах старажытных архітэктараў пабудаваная сярэдняя вось паміж імі і вось перпендыкулярная да іх. Тасама на ім паказаныя далейшыя, больш дробныя разбіеньні, актуальныя таксама пры аднаўленьні кропак, калі іх выпадкова зьнішчаць пад час будаўнічых работаў.

Мал. 29. Прынцып пабудовы восей і перпендыкуляраў старажытнымі будаўнікамі. Рэканструкцыя “калідора восяў” каля паўднёва-заходняга кутку Сярэдняе піраміды.

Дакладна такія ж пабудовы на мал. 30. паказалі, што дадатковая, сярэдняя вось, якую мы атрымалі пры разьбіўцы на мал. 29. супала з кромкаю адмосткі пры Сярэдняя пірамідзе, што і адлюстрована на ім. Такім чынам, мы маем справу з восямі, што перасякаюцца каля абодвух паўднёвых вуглоў Сярэдняе піраміды. Зьвяртаю вашую ўвагу на тое, што дыяганалі саміх пірамідаў, Сярэдняй і Вялікай (яны паказаныя штрыхавое лініяй), праходзяць дакладна праз кропкі перасячэньня гэтых гэтых восяў.
Мал. 30. Плян структуры “калідораў восей” вакол паўднёвага краю Сярэдняе піраміды.
Гіпатэтычна, шырыня адмосткі Сярэдняе піраміды, што адпавядае адлегласьці паміж двума суседнімі восямі, можа быць пэўнаю канстантаю для восей забудовы па ўсім плято.
У якасьці асноўнага цэнтру планіроўкі ўсяго плято і кропкі, ад якога мы пачнем будаваць галоўную акружнасьць Знака Чарадзея, выбраная сярэдняя кропка перасячэньня калідораў восей пры паўднёва-заходнім (правым на малюнку) вуглу Сярэдняе піраміды (на Мал. 30. яна пазначаная чырвоным колерам). Гэтая кропка-цэнтар будучае асноўнае акружнасьці адпаведна Каноу, на мясцовасьці замацаваная вяршыняю вугла адмосткі Сярэдняе піраміды і  падаўжэньнем яе дыяганалі.

За радыюс асноўнае акружнасьці Чарадзеева Знаку выбрана адлегласьць ад гэтага цэнтру да самага дальняга, паўночна-ўсходняга, вугла Вялікае піраміды. Акружнасьць прайшла як раз па канцу лапаў Вялікага Сьфінкса, файна ўпісаўшыся ў рэльеф і парэшткі збудаваньняў на плято. Але самае галоўнае, - лінія левага, ўсходняга зуба супала зь восьсю дадатковых пірамідаў пры Вялікае пірамідзе. Сам Знак, у гэтам выпадку, мае сэнс паказаць у выглядзе “дошкі”, як мы ўжо ня раз рабілі. Тое дае магчымасьць лепей адсочваць асаблівасьці кампаноўкі элементаў графічнае структуры і іх суадносіны. Да таго ж Знак стаў з часам графічным канонам і мог, як і ў гэтым выпадку, мець як паўднёвую, так і паўночную арыентацыі.

Калі правесьці яшчэ адну акружнасьць з таго ж цэнтру, з  радыюсам ад сярэдзіны Вялікае піраміды, то яна дакладна ўпішацца ў шырыню пабудаванага ўжо Чарадзеева знака “першага парадку”, датыкнуўшыся да яго “зўбоў” у сваіх скрайніх , усходняе і заходняе, кропках, праз якія праходзіць таксама і галоўная гарызантальная вось архітэктурнага комплексу. Вядома, на груньце гэтае акружнасьці можна яшчэ раз пабудаваць нашую прапорцыю, але тое немэтазгодна, бо зробіць агульны малюнак нечытэльным.

Лінія пабудовы (лінія дыяганалі паўквадрату) першага варыянту Знака мае таксама агульную кропку зь акружнасьцю з цэнтрам у дадатковае пірамідзе (што каля Сярэдняе, гл. мал. 26 ), датыкаецца да яе. Дадатковым элементам супадзеньня Канона і пляну забудовы на плято Гіца можна лічыць тое, што цэнтар круглага будынку ляжыць як раз на “лініі паловы радыюса” Знаку. Гэтая лінія ёсьць часткаю графічнае асновы Канона і цалкам адпавядае яго структуры. Таму не выпадковым выглядае і знаходжаньне менавіта ў гэтым мейсцы тае загадкавае будыніны..

Вынік такіх графічных спрактыкаваньняў можна пабачыць на мал. 31. У сувязі з гэтым абагульненьнем абрысу пляна, мне ўспомнілася “прымроенае бачаньне” Эдгара Кэйсі, які прарочыў, што пад праваю лапаю Вялікага Сьфінкса, ў таемнае каморы, знаходзяцца вялікія веды. І энтузіясты ўжо доўгі час шукаюць тую падземную бібліятэку – схавішча рарытэтаў і артэфактаў загіблае суперцывілізацыі. Зарас супольнасьць, што ўзначальваецца нашчадкам гэтага медыюма ёсьць адной з квазіакультных групаў, што імкнуцца кантраляваць стан выкарыстаньня гістарычнае спадчыны старажытных коптаў.

Часам на плято насамрэч знаходзяць пэўныя падземныя памяшканьні, лёхі і г.д. Але ўсё можа быць прасьцей і складаней адначасна. Гэтым вялікім кругам Канона Чарадзея, што ляжыць пад лапамі Сьфінксу апісана ўсё плато Гіца. Мяркую, яно само цалкам, з усімі пабудовамі,  і ёсьць  тое “інфармацыйнае пасланьне”, якое так доўга шукаюць рознага кшталту заўзятары, а Кейсі не дакладна інтэрпрэтаваў свае мроі.


Мал. 31. “Дошка” Знака Чарадзея на плято Гіца. Памер бакавіны яе элементарнага
квадрату роўны палавіне дыяганаліі Вялікае піраміды.
Як вынікае з геамэтрычных ўзаемазалежнасьцяў мал. 31., палова дыяганалі падэшвы Вялікае піраміды складае 1:5 радыюса асноўнае акружнасьці Знаку і ёсьць роўнае бакавіне элементарнага квадрату “дошкі”. Для праверкі гэтых вынікаў аналягічныя геамэтрычныя пабудовы зробленыя і на геадэзічным пляне плато. Адрозным ёсьць толькі тое, што штрыхавою лініяй паказана дадатковая акружнасьць Знаку Чарадзея ў яго “паўночным” варыяньце, каб было зручней адсачыць супадзеньне графічных элементаў структуры зь асаблівасьцямі і характэрам існага рэльефу мясцовасьці самаго плято (гл. мал. 32.).
На мой погляд карэляцыя паміж структураю элементаў Знаку і характэрам рэльефу, як і парэшткамі будынкаў ёсьць відавочнаю.

Такі стан рэчаў можа сьведчыць аб штучнасьці самаго рэльефа плято. І тут хада ідзе ўжо не аб аб’ёмах работаў і “вертыкальнае планіроўцы”, як кажуць будаўнікі. Тут хада ідзе ўжо, калі падбіць рэшту папярэдняму матэрыялу, аб тым, што мы насамрэч ня ведаем наагул, з чым маем справу.

Аднак адно з упэўненасьцю можна сказаць, - прапорцыі Канона Чарадзея прысутнічаюць ў геамэтрыі “праекту забудовы” і ў самае канструкцыі плято Гіца. Можна канешне пафантазіраваць на гэты конт колькі заўгодна, але грунту для такіх фантазій бракуе. Лепей паглядзім, ці вычарпалі мы ўжо ўсе магчымасьці нашага інструмэнту-Канону з пярсьцёнка князя Ўсяслава?
Мал. 32. Пабудова Знаку Чарадзея на геадэзічным пляне плято Гіца. Карэляцыя яго графічнае структуры і элементаў рэльефу мясцовасьці.

Паспрабуем з яго дапамогаю прааналізаваць суадносіны элементаў канструкцыі Вялікае піраміды з тае простае нагоды, што яна мае найбольш складаную структуру з усіх пабудоваў на плято. Натуральна, для гэтага мае сэнс скарыстацца сячэньнем піраміды па восі Поўдзень-Поўнач, што дае магчымасьць паказаць усе складнікі гэтага адзінага ўцалелага “цуда Сьвету” (Выява ўзятая зь інтэрнэт-артыкулу аб астранамічных асаблівасьцях у Вялікае пірамідзе і графічна перапрацаваная). Мы ўжо не раз строілі прапорцыі Канона, а як апісаць трохкутнік акружнасьцю ведае кожны школьнік. Вынік такіх геамэтрычных спрактыкаваньняў можна пабачыць на мал. 33..
Ёсьць відавочныя супадзеньні паміж характэрнымі кропкамі Канона і элемэнтамі канструкцыі Вялікае піраміды. Зьвярну вашую ўвагу толькі на два моманты: аказалася што “вентыляцыйныя каналы” (пазначаныя жоўтым колерам) піраміды зробленыя практычна перпендыкулярнымі да дыяганаляў паўквадрату Канону і меёсца знаходжаньня ўваходу ў піраміду супадае з кропкаю сячэньня яе паверхні правым, паўночным краем дошкі Знаку.

Сама структура ўнутранае пабудовы Вялікае піраміды можа быць апісаная шэрагам акружнасьцяў. Цэнтар акружнасьці ўпісанае ў трохкутнік сячэньня піраміды прыпадае як раз на самую верхнюю кропку яе ўнатранае галерэі. Дакладна пад ёй, на рагу выступа над ўваходам у камеру цара, знаходзіцца цэнтар дадатковае, зьнешняе акружнасьці Канона. Цэнтар камеры царыцы, дзе ёсьць і цэнтар асноўнае акружнасьці Канона, кругасімэтрычны цэнтру трэцяе “дадатковае”, альбо “пакінутае” камеры, што ёсьць высячанаю ў “мацерыковае” пародзе пад целам піраміды. Канцы гарызантальнага ходу паабапал “пакінутае камэры” ёсьць кругасімэтрычнымі да яе цэнтру.
Мал. 33. Прапорцыі Чарадзеева Знаку ў Сячэньне Вялікае піраміды на плято Гіца.

Структура ж суадносінаў камер Вялікае піраміды, ў сьвятле Чарадзеева Канона, нагадвае суадносіны паміж пірамідамі на самом плято Гіца: “камера цара” і “камера царыцы” падобна суадносяцца з малой падземнаю камерай, як Вялікая і Сярэдняя піраміды з Малой. Мейсца цэнтру паверхні падзелу паміж целам уласна піраміды і падрыхтаванаю паверхняю плато ёсьць такім жа цэнтрам  кругавое сімэтрыі, як  малая дадатковая піраміда для Малое і Сярэдняе пірамідаў. Толькі кампаноўка элементаў гэтых суадносінаў тут не дыяганальная, як у пірамідаў плято, але франтальная. Колькасьць элементаў, іх суадносіны і кругасімэтрычны характар супадае.

Калі абагульніць малюнак  прынцыповых вырашэньняў, які чытаецца ў парэштках інжынерных пабудоваў старажытнакопцкіх майстроў, то мы маем справу, так бы мовіць, з “падабенствам дынамічных характэрыстык” сістэм элементаў. Адчуваецца, што і ў структуры забудовы плято Гіца, і ў канструкцыі Вялікае піраміды ўжыты адзін і той жа падыход, нейкі адзіны прынцып. І той прынцып ляжыць ў дынамічным ўзаемадзеяньні элементаў гэтае сістэмы, ёсьць яе грунтам.

Зрэшты, сама Вялікая піраміда - толькі складнік агульнае сістэмы плято, адзін зь яе элементаў. То бок, будаўнікі пірамідаў ужылі адзін і ітой жа падыход на розных ўзроўнях арганізацыі тае адзінае сістэмы. Такі парадак ёсьць асноўным прынцыпам і характэрнаю рысаю пабудовы натуральных фрактальных структураў, таксама як і галяграмаў. “Статычным” жа увасабленьнем гэтага прынцыпу, ў гэтым выпадку, выглядае як раз геамэтрычная структура Знаку Чарадзея.

На гэтым, ўласна можна было б і скончыць нашае падарожжа пад знакам Усяслава Брачыслававіча. Асноўным грунтам да яго стаўся фундамэнтальны прынцып Ўсеадзінства Сьвету на падставе падобенства і ўзаемазалежнасьці яго складнікаў. Яго  фармулёўку прыпісваюць натэру Тоту, альбо як яго яшчэ называлі грэкі, Гермесу Трысмегістру (часам гэтую ж пэрсону некаторыя дасьледчыкі таксама ідэтыфікуюць і з асобамі Імхатэпа, Хесі-Рэ альбо Асклепія). Пачатак яго “сакральнае” паэмы з апісаньнем прынцыпу Ўсеадзінства вынесены ў эпіграф да гэтага тэксту “заканьчэньня”.

Але мы можам тое-сёе яшчэ сказаць аб цывілізацыі будаўнікоў пірамідаў і плято Гіца. Тым больш, што вельмі захапляльнаю ёсьць сама канструкцыя гэтага комплексу. За прамінулыя тысячагодзьдзі вельмі многае ёсьць страчаным. Найбольш шукаемымі ў старажытных пабудовах заўседы былі металы і любыя вырабы зь іх. Таму захоўваліся і перапрадаваліся найбольш каштоўныя з пункту гледжаньня рабаўнікоў знаходкі. Ўсё астатняе, любы артэфакт, йшло на перапрацоўку для ўласных патрэбаў. Як вынік - пра мэталічныя інструмэнты, прыстасаваньні з мэталу і тэхналёгіях на іх груньце можна беспадстаўна ствараць любыя гіпотэзы – іх парэшткі калі і дайшлі да навукоўцаў, то вельмі фрагметарна і не індэтыфікаваныя імі. Гэта як у старым жарце аб тым, што эгіпецкія жрацы карысталіся бяздротавым тэлэграфам, бо ў пірамідах пагатоў не знойдзена аніякага дроту.

Не гледзячы на тое, што да нас дайшлі толькі нешматлікія, адзінкавыя артэфакты, паспробуем зрабіць некалькі згадак на конт гэтае цывілізацыі , так бы мовіць “памарыць аб мінулым”.


Мары аб мінулым

На груньце архіялягічных знаходак у пірамідах і іх навакольлі, эгіптолягі ўпэўненыя, што піраміды пабудаваныя з дапамогаю самых простых, прымітыўных каменных і бронзавых прыладаў. Напрыклад, у 1872 годзе ў паўночнае шахце Вялікае піраміды былі знойдзеныя прадметы (гл. мал. 34.), што выглядаюць як прылады працы. Першым нумарам на ім ёсьць камень-пліта, што закрываў уваход. Далей, пад нумарам два, – гранітны шар вагой ў адзін фунт і тры унцыі. Яго верагодна выкарыстоўвалі для апрцоўкі паверхні каменю. Пад ім, нумар тры, – кавалак драўлянага бруса зь кедра, што быў хутчэй за ўсё мернаю плянкаю. З другога боку малюку зьмешчаны бронзавы інструмэнт з драўлянаю ручкаю, артэфакт нумар чатыры. Дасьледчыкі пішуць, што карбонавы аналіз тых драўляных частак ніколі не праводзіўся, бо яны пазьней зьніклі. Гэта вядома шкада, бо тое дало б магчымасьць дакладна вызначыць час, калі ў Вялікае пірамідзе праводзіліся будаўнічыя альбо рамонтныя працы апошні раз.




Мал. 34. Артэфакты, што былі знойдзеныя ў Вялікае пірамідзе ў паўночнае“вентыляцыйнае шахце”:



Дарэчы, аб “вентыляцыйных шахтах” Вялікае піраміды. Гэтыя вельмі вузкія каналы йдуць у процілеглыя напрамкі ад камер цара і царыцы, але ёсьць закаркаваныя з абодвух бакоў. Іх выпадкова знайшлі пры дэталёвым вывучэньні сценаў камер. З вонкавага боку тыя ж “вентыляцыйныя шахты” не даходзілі нават да слоя абліцовачных плітаў піраміды і ўжо дакладна, пасьля заканьчэньня будаўніцтва, перакрываліся імі. Да таго ж дасьледваньні, што былі зробленыя спецыяльным робатам, паказалі, што ўнутры нават маюцца яшчэ нейкія каменныя дзьверы з металічным элементам, альбо заслонка, што перакрываюць праход. Некаторыя з гэтых каналаў паварочваюць перад камерамі і ня ёсьць па ўсяе даўжыні наўпростымі.

Пад час “дынамітных раскопак” у Вялікае пірамідзе была зробленая знаходка (гл. мал 35.), якая наагул не ўпісываецца ў навуковую карціну магчымасьцяў бронзавага веку. Гэта парэшткі жалезнае пласьціны, што само па сабе ня ёсьць дужа сэнсацыйным – метэарытнае жалеза існавала заўсёды, як і рэдкія вырабы зь яго. Але гэтая пласьціна некалі была пакрытая слоем золата, што ёсьць не вельмі простаю задачаю для гальваніка і сёньня. Мяркуюць, што яна закрывала сабою ўваход у вентыляцыйную шахту. Канешне, гэты артэфакт аб’яўлены навукоўцамі фальшыўкаю і перш за ўсё таму, што яго выраб патрабуе валоданьня электрычнымі тэхналёгіямі. Але пагатоў ён перахоўваецца у Каірскім музэі.
Мал 35. – Фрагмент жалезнае пласьціны,што першапачаткова была пакрытая золатам

Такім чынам, мы маем справу зь чатырма вузенькімі каналамі ў целе піраміды, закаркаванымі з абодвух бакоў дый яшчэ з перагародкамі. Аніякае вентыляцыі, альбо астранамічных назіраньняў (як тое пэўныя “тэарэтыкі” пішуць) быць празь іх не магло.
Іньшыя інструмэнты старажытных коптаў перахоўваюцца ў Каірскім музэі і ёсьць рознымі камбінацыямі мерных драўляных рэек з некалькімі шкаламі і драўляных жа прыладаў з адвесамі. Толькі гэтыя знаходкі прыналежаць да больш позьняга часу, чымся пабудова саміх пірамідаў. Працы па здабычы і апрацоўцы каменьня рабіліся бронзавым інструмэнтам і цьвёрдымі гранітнымі камянямі. Кола будаўнікі пірамідаў ня ведалі, валодалі толькі пачаткамі астраноміі, выкарыстоўвалі рабскую працу і г.д. Вось такая “карціна маслам” пра вернападданых першых дынастый старажытнакопцкага царства ад афіцыйнае эгіпталёгіі. І прытым гэтыя ж самыя людзі змаглі пабудаваць ўсе вышэй азначанае на плято Гіца, ў Сакакары й сотнях іньшых гарадоў і паселішчаў!

Пры ўсяе павазе да мяркаваньняў і аўтарытэту спецыялістаў-эгіптолягаў, меркаваньні спецыяліста-геолага ігнараваць не выпадае. Маю наўвазе вынікі абзорных, рэкагнасцыровачных дасьледваньняў плято Гіца, што зрабіў кандыдат геоляга-мінералягічных навук Анатоль Мацьвеявіч Цюрын. Хоць ён і супрацоўнічае з групаю “Новая храналёгія”, але прыналежыць да яшчэ “савецкае школы” і ў яго  прафэсійнае добрасумленнасьці сумнявацца не выпадае. Я маю на ўвазе яго артыкул, што вольна выстаўлены ў інтэрнэце: “Горно-геологический аспект технологии строительства пирамид Гизы». Вось, кансьпектна, яго агульныя высновы ў скароце:

« - ... Уласна піраміды зробленыя зь нумулітавага вапняку фармацыі Макатам. Кар'еры былі разьмешчаныя непасрэдна перад пірамідамі. Ніжнія часткі Сярэдняе і Малое пірамідаў былі абліцованыя гранітам з Асуанскага кар'ера, што ёсьць у Паўднёвым Эгіпце на адлегласьці 934 км па Ніле (700 км - наўпрост). Сярэдняя і верхняя частка Вялікае і сірэдняе пірамідаў былі абліцованыя вапняком зь Турскага кар'ера, што разьмешчаны на ўсходнім беразе Нілу, паўднёвей Каіра, на адлегласьці 13 – 17 км ад пірамідаў.
Зь цьвёрдага вапняку фармацыі Макатам зробленыя толькі блокі ніжніх слаёў пірамідаў. Вышэй – ў асноўным блокі зь мяккага вапняку. Гэта ёсьць прынцыповаю розьніцай ад ранейшых дасьледваньняў іньшых навукоўцаў.

Калі зыходзіць зь лякалізацыі асноўнага кар'ера, што дае спадар Цюрын, то, згодна яго ж падлікам, сярэдяя гарызантальная адлегласьць транспарціроўкі будаўнічых блёкаў з кар'ера да падножа кожнае піраміды складае 600 м для Вялікае піраміды, 500 м – для Сярэдняе і 200 м – для Малое. Адпаведна, па вертыкалі, да вышыні падэшвы піраміды ў пляне, сярэняя адлегласьць склала  45, 30 і 25 мэтраў.
Структура кар'ера добра бачная на спутнікавых здымках і характэрны  рэльеф мясцовасьці каля пірамідаў сфармаваны «празь антрапагенны фактар»,.
Пластавыя воды нільскае даліны фармуюць на плято сістэму карставых утварэньняў.

Навуковымі дасьледваньнямі выяўлена, што пры пабудове пірамідаў дастаткова шырока выкарыстоўваўся вяжучы раствор на груньце гіпсу і пяску. Ёсьць пацверджаны прыклад яго выкарыстаньня для раўнаваньня паверхні ніжняга раду блёкаў (таўшчыня застыўшага субстрату вагаецца ад 8 і месцамі пераўзыходзіць 12 сантыметраў). Таксама  на некаторых блёках знойдзеныя сляды апалубкі, што пацвярджае выкарыстаньне літых блёкаў пры будаўніцтве пірамідаў. Зрэшты, літыя блёкі вельмі цяжка адрозьніць ад выпіленых, - толькі па ўскосных прыкметах. Вяжучым пры іх вырабе быў субстрат з перацёртага ў парашок вапняку і вапняковая ж шчабёнка.

Таксама ён указвае на існаваньне на плято двух асноўных відаў вапняка: цьвёрдага і мяккага.

Выкарыстаньне мяккага вапняку значна скарачае затраты працы і спрашчае тэхналёгію вырабу блёкаў. Адзіны недахоп – яны патрабуюць перад транспарціроўкай пэўнага часу, каб набраць трываласьць на паветры праз дадатковае акісьленьне злучэньняў-складнікаў і соляў жалеза, бо першапачаткова ёсьць вельмі крохкімі. Дарэчы, зь вапняковага камяню іньшага кшталту, але з такімі ж уласьцівасьцямі пабудаваны і вышэйзгаданы храмавы комплекс Анкарват у Паўднёва-Ўсходняе Азіі.

Дробныя аскепкі гэтае ж пароды, змолатыя ў парашок можна выкарыстоўваць як цэмент. Па мяркаваньні аўтара, раствор выраблялі ў ямах, падобных да неглубокіх студняў. Такія аб'екты даўно знойдзеныя каля пірамідаў, але іх функцыі егіптолягамі яшчэ не вызначаныя.
Таксама выяўленыя пэўныя статыстычныя сувязі, прынамсі: памяньшэньне таўшчыні радоў блёкаў пры ўзрастаньні іх нумароў (па вышыні знаходжаньня) і яскрава бачная цыклічнасьць гэтае заканамернасьці. Аўтар упэўнена кажа пра адзінаццаць такіх цыкляў.
Кожны такі цыкль пачынаецца блёкамі большае таўшчыні, з паступовым памяньшэньнем таўшчыні наступных радоў. Гэтую зьяву аўтар тлумачыць пераменнаю таўшчынёй слаёў заляганьня пластоў натуральнага вапняка на плято Гіца. (0,3 – 1,5 мэтраў) і тэхналягічнымі асаблівасьцямі будаўніцтва.

Першы рад блёкаў Вялікае піраміды выраблены зь блёкаў цьвёрдага вапняку, таўшчынёй у 1,5 метра.

Ніякіх праблемаў зь рэканструкцыяю тэхналёгіі будаўніцтва пірамідаў у Гіцы зь горна-геалягічнага гледзішча няма. – ...». – Канец канспекту.

Няма праблемаў узьвядзеньня пірамідаў і з пункту гледжаньня будаўніка. Толькі патрабуецца прызнаць, што піраміды і ўсе іньшыя аб'екты на плято Гіца складаюць адзіны гарманічны комплекс пабудоваў, які быў зроблены цалкам, да самых малых дробязяў, па аднаму праекту і што піраміды не будаваліся для пахаваньня канкрэтнага цара. То бок, цары – асобна і піраміды – асобна. Калі не абмяжоўваць час будаўніцтва працамі над адной пірамідай і часам праўленьня канкрэтнага цара, то магчымыя будаўнічыя работы адразу па ўсяму комплексу. Тое значна скароціць агульны час яго ўзьвядзеньня, таксама як і дадатковыя і сукупныя аб'ёмы работ, праз спецыялізацыю работнікаў, разьмеркаваньне і арганізацыю працаў. Лёгка вырашаецца і тэхналёгія пабудовы цела пірамідаў, калі меньшыя піраміды выкарыстоўваюцца як частка, складнік рампы для будаўнічых работ на большых пірамідах. Будаўнічыя працы можна было пачынаць на ўсіх трох пірамідах адначасова.

Транспартыроўку блёкаў да вышыні прыкладана ў дзесяць - дваццаць мэтраў можна было б рабіць з кожнага вугла пірамідаў маленькімі рампамі з боку кар'ераў. Пасьля чаго патрэбна было зрабіць перагрупіроўку на пабудову адзінае вялікае рампы паўз усе тры піраміды. Свой эскіз пляна такое рампы я прыводжу на мал. 36. Плян зроблены для каньчатковае фазы ўзьвядзеньня Вялікае піраміды, калі трэба было б манціраваць навершша піраміды, т. зв. “пірамідон”. Звычайна гэта невялікая паліраваная гранітная пірамідка зь магічнымі іерогліфамі. Хада ідзе аб памерах вырабу у адзін - два мэтры. Ня думаю, што ў выпадку Вялікае піраміды было што іньшае, але можна прачытаць “сагі” аб невядомых крышталях, “залатых генератарах” і чорным метэарыце. То бок, на гэтым этапе будаўніцтва Вялікае піраміды трэба было па рампе траспартаваць пірамідальны маналіт з граніту памерам па падэшве ў два –тры метры і вагой да дваццаці тонаў.

Мал 36 – Тэхналягічная схема мейсца агульнае рампы, крыніц і шляхоў транспартыроўкі каменьня, блёкаў і матэрыялаў пры пабудове комплекса пірамідаў на плято Гіца на стадыі транспарціроўкі і ўстаноўкі пірамідона Вялікае піраміды.

На фотапляне штрыхамі пазначаная вобласьць кар’еру (згодна Цюрына). Жоўтыя стрэлкі з чырвоным кантам – шляхі перамяшчэньня паўфабрыкатаў блёкаў.  Такая канфігурацыя рампы дае магчымасьць добра арганізаваць працы, бо стварае на груньце Малой піраміды часовую пляцоўку на вышыні дваццаць мэтраў і плошчаю трохі меньшаю за гектар (верхні жоўты квадрат). Таксама магчымым ёсьць адначасовае выкарыстаньне трох малых рампаў, вышынёю да дваццаці мэтраў пры Малое пірамідзе для транспаціроўкі паўфабрыкатаў блёкаў і наступнае  іх лагісьтыцы, сартыроўцы, падрыхтоўцы і каньчатковае дапрацоўцы. Адкіды ішлі паўпрост у насып цела рампаў. На груньце ж Сярэдняе піраміды атрымаўся таксама “прамежкавы лягер” плошчаю больш за адзін гектар на вышыні каля сямідзесяці васьмі мэтраў (ніжні жоўты квадрат). Шлях транспарціроўкі па кожнае зь дзьвух частках рампы паміж пляцоўкамі складае меньш за чатырэста мэтраў у пляне, пры шырыні рампы па версе да дзесяці мэтраў. Каб не цягаць лішняе туды-сюды, лягічна частку блёкаў для пабудовы Сярэдняе піраміды выкарыстаць для пабудовы рампы да Вялікае піраміды, як і матэрыял для Малое – ў папярэдняе рампе. Потым, зваротным ходам, на пачатку разборкі рампаў, выкарыстаць іх матэрыял (назапашаныя такім чынам блокі) для непасрэдна пабудовы Сярэдняе, а потым і Малое піраміды. Менавіта такімі абставінамі, тэхналягічнымі сьлядамі, можна патлумачыць сёньняшнія асаблівасьці эрозіі цэнтральнае часткі граняў Сярэдняе піраміды.

Што да яе пабудовы і завяршэньня, то канешне, можна было б “перасунуць” рампу да яе вяршыні і падсыпаць яшчэ матэрыялу, як паказана штрыхавымі лініямі на пляне, але тое падвоіла б аб’ём працаў. Мяркую, для завяршэньня пабудовы Сярэдняе піраміды была выкарыстаная іньшая тэхналёгія і тое ёсьць адной з прычынаў, чаму на самым яе навершшы захавалася абліцоўка.

Лічу таксама сваім абавязкам ўказаць на яшчэ адну крыніцу будаўнічых матэрыялаў. Хада ідзе аб тым тунэлі, што можна пабачыць на  здымку каля круглага будынку. Вельмі лягічным выглядае адначасова будаваць піраміды і выразаць для гэтага мяккі камень, будуючы такім чынам адначасова і тунэль. А я ўпэўнены, што нашыя продкі не былі ідыётамі. І гэты комплекс – таму пацьверджаньне.

Як гэтая рампа выглядае на профілі можна пабачыць на мал. 37. Гарызантальны і вертыкальны маштаб у ім суадносяцца як 1:10. Штрыхавою лініяй паказаныя аб’ёмы працаў для завяршэньня Сярэдняе і Малое пірамідаў, таксама як і гіпатэтычнае рампы для заканьчэньня Сярэдняе піраміды. Але, нагадваю, тое чалавек пры розуме ніколі рабіць ня будзе.

Тут жа мушу падкрэсьліць, што аб’ём работаў на плято быў у разы большы за пабудову ўласна пірамідаў – перад пачаткам будаўніцтва трэба было як мінімум падрыхтаваць, выраўняць і ўмацаваць пляцоўку для будаўніцтва, зрабіць роўную і трывалую аснову для падэшваў пірамідаў, зрабіць вертыкальную планіроўку мясцовасьці і “лягістычных базаў” будаўніцтва і г.д..
Мал. 37. Эскіз будаўнічага профілю пірамідаў на плято Гіца па восях агульнае рампы.
Ўсё гэта будаўнікі павінны былі зрабіць тады дакладна так, як гэта робіцца і зарас. Такое будаўніцтва патрабуе ідэальнае арганізацыі працы. Але тое як раз ёсьць мажлівым для старажытных людзей і толькі падкрэсьлівае, што яны былі не дурнейшыя за нас.

Немагчымым выглядае іньшае. Як зьявіўся настолькі дакладаны, гарманізаваны праект, што ўключае ў сябе не толькі піраміды, але ўсё іньшыя пабудовы як надземныя, так, выглядае, і падземныя, да таго ж на груньце “залатое прапорцыі”? Каб зрабіць праектаваньне такога складанага об’екту з такім высокім ўзроўнем ўзаемадачыненьняў яго складнікаў, нават сёньня запатрабуецца добры кампутар. Як абыходзіліся ў такіх выпадках продкі? Можа проста яны больш эфектыўна выкарыстоўвалі мажлівасьці ўласнага розуму? Сучасны чалавек, нават пад час вырашэньня складаных задач у экстрэмальных умовах мабілізуе толькі да трыццаці адсоткаў наяўных магчымасбцей уласных глуздоў. Можа ў экалягічна чыстых умовах нэаліту, празь пэўныя методыкі яны змаглі лепей мабілізавацца, чымся мы?  Пытаньні можна ставіць да бясконцасьці.

 Як была дасягнутая нечуваная дакладнасьць мантажу, прынамсі  гранітных элементаў Вялікае піраміды? Як паказалі лазэрныя прамеры, адхіленьні гэтых канструкцый складаюць лічаныя міліметры ад вертыкалі і ёсьць ідэальна простымі лініямі. Швы піміж шматтоннымі элементамі складаюць дзесятыя долі мілімэтра і ёсьць ідэальна роўныя. Зрэшты, пералік незразумелых тэхналягічных дасягненьняў можна доўжыць яшчэ і яшчэ. Існуюць рэчы, якія мы можам паўтарыць толькі зь вялікімі намаганьнямі, а часам і пагатоў тое для нас немагчыма. Я ж хачу паспрабаваць асэнсаваць хоць частку гэтае спадчыны на тле сьлядоў гэтых тэхналёгіяў і праз гэта паспрабаваць акрэсьліць хоць нешта з кірункаў і характэрысьтыкаў навукова – тэхнічнага разьвіцьця старажытнае цывілізацыі будаўнікоў пірамідаў.

Напрыклад, як ім удавалася сьвідраваць цьвёрдыя пароды трубчатымі сьвёрламі? Вынікі такой работы – сьвідравіны вялікага дыямэтру, можна пабачныць на мал. 38.

Мал. 38. Адтуліны значнага дыяметру ў гранітах, зробленыя трубчатымі сьвёрдламі

Ёсьць адзін артэфакт, які магчыма падказвае адзін з варыянтаў вырашэньня такое тэхнічнае задачы. Я маю на ўвазе даволі незвычайную “каменную вазу з шыферу”, прынамсі так яе называюць ў Каірскім музэі. Знойдзеная яна была у пахаваньні - ляжала ў ніжняе частцы, каля ног. Артэфакт мае вельмі складаную форму  і цэнтральную частку, падобную да ўтулкі са сквазною дзіркай па цэнтру.

Любы інжынер скажа вам, што гэта выглядае як элемэнт пэўнае машыны і гэтая “штуковіна”, хутчэй за ўсё, была замацаваная на нейкі вал і круцілася – аб гэтым кажа яе форма. Але шыфер – матэрыял ня вельмі трывалы і значных нагрузак ён ня вытрымае. З іньшага боку, гэта больш чымся дзіўная форма для вазы. Калі б такі артэфакт быў мэталічны – іньшая справа. Выглядае, што гэта і ёсьць толькі форма – ўзор для самаго вырабу (гл. мал. 39.). А вось адліць такую дэталь з бронзы старажытныя людзі цалкам маглі.Тады, калі прымусіць такую прыладу круціцца,.пры дасягненьні пэўнае і вельмі значнае  хуткасці абарачэньня, пад уздзеяньнем дынамічных сіл і напора паветра, тры скіраваныя да цэнтру лопасьці пачнуць вібрыраваць, кожная са сваёй частатой, што будуць складвацца па гармоніках ў тоўшчы матэрыялу..

Такім чынам, гэтая форма можа быць генератарам высокачастотных механічных, акустычных ваганьняў, паток якіх скіраваны не толькі ў цела агрэгату, але і ў паветра, ўверх ад яго (па фота), там дзе знаходзіцца фокус гэтае “квазіпарабалы”, рэзаніруючы ў аб’ёме паветра паміж парабалаю і вібруючымі “лапасьцямі” гэтае прылады. Гледзячы па ўсім, так могуць быць згенераваныя даволі магутныя ультрагукавыя ваганьні, скіраваныя ўздоўж восі сьвідраваньня. Хада тут ідзе аб прынцыповых магчымасьцях, бо пры рабоце такое прылады ёсьць многа праблемаў з бясьпекаю працы і ўплыву такіх вібрацый на арганізм чалавека. З тэхнічнага пункту гледжаньня ёсьць пытаньні  надзейнасьці такое машыны, бо ультрагукавыя вібрацыі вельмі хутка “стараць” матэрыялы. Пры пэўных умовах рабочая частка прылады можа нават раптоўна, амаль “выбухова” распасьціся на дробныя кавалкі.

І што ж гэта дае? – Вельмі многа. За кошт дынамічных эфектаў на паверхні сутыкненьня інструмэнту і матэрыяла магчыма, нават прыладамі зь мяккіх мэталаў, апрацоўваць цьвёрдыя матэрыялы. Напрыклад, з дапамогаю ультрагуку, звычайная плястмасавая шпілька лёгка пратыкае шкляны стакан, які пры гэтым не разьбіваецца. Так і ў гэтым выпадку, высокачастотныя ваганьні, скіраваныя ўздоўж мэталічнага інструмэнта, могуць дазволіць лягчэй сьвідраваць граніт. На гэта накладаецца таксама і сфакусаваны паток ваганьняў, што дасягае мейсца сьвідраваньня праз паветра. Карціна насамрэч будзе больш складанаю, але гэта – асноўныя чыньнікі. Ды й агрэгат, што можа забясьпечыць такую хуткасьць абарачэньня - машына ня вельмі простая. У выніку атрымліваецца такая вось кампактная “іерыхонская труба”.


Мал. 39. Каменная “ваза” зь шыферу.

Наяўнасьць такога ўзроўню тэхналёгій здаецца немагчымым, але як раз якасьць апрацоўкі каменя ёсьць “візітоўнаю карткаю” ня толькі Старажытнакопцкае цывілізацыі першых дынастый, але і амаль ўсяе наступнае гісторыі для гэтае краіны. Справа не толькі ў бездакорнае шліфоўцы плоскасьцяў і сфэрычных паверняў. Дакладнасьць выкананьня вырабаў з цьвёрдага камяню проста ўражвае. Адхіленьні ад тэарэтычнае паверхні ў  сімэтрычных  выявах нават гіганцкіх статуй і манумэнтаў, як паказалі лазэрныя замеры, складаюць мілімэтры, а часам і долі мілімэтра! Калі старажытныя копты, што былі значна бліжэй да людзей каменнага веку, чымся мы, навучыліся б выкарыстоўваць механічныя генератары высокачастотных і ультрагукавых ваганьняў, то яны атрымалі б магчымасьць адносна лёгка апрацоўваць каменныя паверхні. Тут ёсьць важным сам прынцып – прыстасаваньні могуць быць рознымі, як і іх камбінацыі. Калі ж мець кампактны прывад ад такога агрэгату, то і выраб знакамітага “крыштальнага чэрапу”, што знойдзены ў Амэрыцы, робіцца ўжо дасягальным. Неясна толькі, чым і як мералі, як кантралявалі такую тонкую апрацоўку паверхні. Нават сёньня тое робяць толькі на вельмі складаных стацыянарных спецыяльных машынах і пры тым працуюць з меньшымі памерамі вырабаў.

Што апроч вышэйзгаданага можна больш-меньш упэўнена сказаць аб магчымасьцях старажытных будаўнікоў пірамідаў? Яшчэ на самым пачатку вывучэньня пляну комплексу ў Гіцы, маю ўвагу прыцягнулі некалькі парэшткаў пабудоваў, што аніяк не падпадалі пад “агульны стыль” архітэктурнага рашэнья плято.

У першую чаргу, гэта праход паміж храмам Вялікага Сьфінксу і Ніжнім храмам Сярэдняе піраміды. Як раз на яго і прыпадае вось края падэшвы Сярэдняе піраміды. Агульную сітуацыю можна пабачыць на мал. 40. Але яго вось, гэтага прамога і вузкага калідору, павёрнутая на не вялікі вугал і такім чынам выбіваецца з проставугольна – дыяганальнага кантэксту ўсяе планіроўкі пабудоваў комплексу.

Мал. 40. агульны выгляд усходняга схілу плято Гіца.

Лічыць такі стан рэчаў выпадковым немагчыма, бо лінія восі края падэшвы піраміды супадае з дыяганальлю простакутніка пляна калідора.То бок, праходзіць праз яго спачатку паўднёвы абрэз з боку Сьфінксу і выходзіць праз паўночны – каля вонкавага ўваходу. Калі ж я падоўжыў лінію восі самога клідорчка, то яна патрапіла дакладна на сярэдзіну невысокае сьцяны, альбо парэшткаў фундамэнту каля усходнягя падножжа Сярэдняе піраміды. Праз гэтую ж кропку праходзіць таксама вось храма Сьфінкса. Дакладна такая ж сьцяна -фундамэнт знаходзіцца побач, на поўдзень ад першае, толькі павёрнутая ад яе на пэўны вугал такмі чынам, што кропка перасячэньня ліній іх падаўжэньня ляжыць дакладна на восі падэшвы Сярэдняе піраміды. Г. зн. усе тры лініі перасякаюцца ў аднае кропцы (гл. мал. 41.). Дакладна такія ж “сьценкі” можна пабачыць каля круглае будыніны, што ёсьць на старым аэрафотапляне і нагадвае абсерваторыю.

Менавіта праз гэты калідорчык людзі траплялі наупрост да лапаў  Вялікага Сьфінксу. Гэтае мейсца павінна было вызначацца вялікаю рытуальнаю важнасьцю і не мець хібаў, а тут такі “выверт”.

Каб зразумець магчымыя ўзаемазалежнасьці элементаў пляну я нанёс на аэрафотаздымак ўсе гэтыя восі і лініі. Так зьявіўся мал. 41.
Мал. 41. Аэракасьмічны здымак пляцоўкі паміж комплексам Вялікага Сьфінксу і
Сярэдняе пірамідай. Аптычныя восі паказаныя жоўтым колерам. Лінія краю падэшвы Сярэдняе піраміды і вось Вялікага Сьфінкса – чырвоным штрых-пункцірам. Сінім пазначаная вось Храма Сьфінкса, вось сярэдзіны павёрнутае сьценкі пры Сярэдняе пірамідзе і падаўжэньне ліній плоскасьці сьценрак. Самі сьценкі пры пірамідзе пазначаныя чырвоным.
Больш падрабязна сітуацыю каля ўласна Вялікага Сьфінксу можна паглядзець на мал. 42. На ім зьверху бачныя парэшткі Ніжняга храма Сярэдняе піраміды са складанымі фундамэнтамі ўнутры. Ніжэй знаходзіцца Храм Сфінкса. Яго вось не супадае з восьсю скульптуры і праходзіць паўз яе праваю лапу і цэнтар квадрату парэшткаў фундамэнту. Хутчэй за ўсё тое не “ўваход ў падземную скарбніцу ведаў”, а цокаль фундамэнту тыповага абеліску, што калісьці стаяў тут, пазначаючы мейсца восі Храма сьфінксу. Магчыма гэта мела нейкі сэнс для астранамічных назіраньняў. У самым нізе малюнку можна пабачыць яшчэ адзін маленькі Храм Сьфінкса (пазначаны пункцірам). Гэта храм больш позьніх дынастый. Зарас ён стаіць напаўразбураны, але ёсьць фотаздымкі, дзе ён яшчэ цэлы. Збудаваны ён такім чынам, што яго вось дакладна  скіраваная на манумент Вялікага Сьфінксу. Унутраная канструкцыя храма нагадвае “акустычную гармату”. То бок, гук, што генеруецца каля яго задняе ўнутранае сьценкі, напрыклад чалавечы голас, крык,  фармуецца ў даволі вузкі акустычны пучок і трапляе на галаву і плечы Сьфінкса. Людзі, што стаялі ў цішы ўнізе, каля лап манумэнту, чулі толькі гук, што йшоў ад яго. Такі акустычны мэханізм мог дазваляць Вялікаму Сьфінксу “прамаўляць”. Так у час позьніх дынастый жрацы маглі дэманстраваць сваю моц і кіраваць грамадскаю думкаю і лёсамі асобных людзей праз “голас Сфінкса”. Схема працэсу паказаная сінім колерам.
Мал. 42. Падрабязны плян-схема комплексу Вялікага Сфінксу.
Але вернемся да мэты нашае вандроўкі – час і Царства старажытных коптаў Першых .дынастый. Калі быў закончаны малюнак мал. 41., сталася відавочным, што аптычныя восі леглі на плян парадкам, што вельмі нагадвае схему інтэрферометра. Такі прыбор ёсьць ідэальным мерным інструмэнтам, што дазваляе фіксаваць адхіленьні ў долі мілімэтра і да таго ж ёсьць часткаю сучасных сьпектромэтраў. На жаль развагі у гэтым накірунку, зноў жа, ня маюць аніякага матэрыяльнага грунту, бо акрамя вельмі высокае дакладнасьці апрацаванае паверхні каменю не існуе аніякае іньшае нагоды для такога аналізу.

Але затое ёсьць каменныя вырабы, зробленыя вельмі дакладна на такарным станку, як гэтае блюда, на мал. 43.  Яно зробленае з мяккага каменю і мае форму парабалічнага люстра. Такіх вырабаў дзесяткі і ёсьць такія, што могуць адбіваць сонечнае сьвятло як люстэрка. Нішто не замінала старажытным коптам, нават выпадкова, атрымаць павялічаную выяву сонечнага дыску, як тое робіцца ў звычайных тэлескопах і сёньня. Сонца ёсьць вельмі ўдзячным аб’ектам для такога назіраньня. Дастаткова аднаго люстэрка зь любым радыюсам крывізны, каб пачаць назіраньні яго павялічанага адбіцьця ў ценю, нават на звычайнае сьцяне. З часам і назапашаным вопытам, мажлівым ёсьць назіраньні і месяца. Для гэтага трэба толькі пакрыць паверхню каменнага люстэрка слоем мэталу, каб павялічыць інтэнсіўнасьць адбіваемага сьвету..

Мал. 43. Каменнае парабалічнае блюда – мажлівы
прататып для сонечнага назіральнага люстэрка.
Да таго ж зьмяненьні лінейных памераў ад тэмпературы ў каменя ёсьць на многа меньшымі, чымся ў любога мэталу і каменныя парабалічныя люстэркі давалі б больш стабільныя вынікі назіраньня. Гэта калі хада ідзе аб астраноміі.

У нашым жа выпадку мае сэнс гаварыць аб псіхалягічных эфектах, уражаньні на публіку. Мяркую, ў праграму для наведвальнікаў комплексу Сфінкса ўваходзілі ня толькі гукавыя, але і сьветлавыя, каляровыя эфекты. На тых сьценках-фундамэнтах маглі знаходзіцца групы люстэркаў, маючых адрозныя функцыі. Калі прапусьціць сонечныя промні праз афарбаванае шкло альбо крышталі, то мы атрымаем наагул фенаменальную базу для розных дэманстрацый магутнасьці і значнасьці тамтэйшых валадароў. І ўсё ж толькі адной “псіхалігічнае апрацоўкаю” насельніцтва вытлумачыць наяўнасьць такой складанае аптычнае сістэмы не выпадае.

У “сьвятле аптычнае мэтазгоднасьці” можна таксама вытлумачыць і тое, што калідор, што вядзе да падножжа Вялікага Сьфінксу зроблены пад вуглом у плане.  З аднаго боку, гэта дазваляла скіроўваць люстэркамі адбітае мадэфікаванае сонечнае сьвятло на праходзячых па гэтаму калідору, пры нагодзе пагаршаць іх мажлівасьці разгледзець дэталі, а то і наагул адэкватна ацаніць, што насамрэч адбываецца.

Адначасова, такая канструкцыя калідора дазваляла праектаваць на яго паўночную сьцяну павялічаную выяву Сонца для, навуковых мэтаў. З адлегасьці ў больш за дзьвесьце мэтраў тое ня ёсьць праблемаю. Для гэтага наагул патрабуецца люстэрка зусім малое крывізны, амаль плоскае. Пры такім адбіцьці, па падаўжэньньні лініі бакавіны падэшвы піраміды, паўночная сьцяна (што прыналежыць Храму Сьфінкса і пазначаная на мал. 41.  жоўтым колерам) калідорчыка, магла выконваць ролю сваеасаблівага “аптычнага кліну”. То бок, выява праектавалася на сьцяну пад вельмі малым вуглом, што давала магчымасьць павялічыць яе ў прадольнае восі. Атрымліваўся пашыраны, павялічаны ўздоўж гарызантальнае восі, разрэз сьветлавога снапу променяў. Калі ж старажытныя копты здолелі заўважыць, як крышталь кварцу раскладвае сонечнае сьвятло ў рознакаляровы сьпектр, вывучалі яго і стала рабілі не тым груньце нейкія досьледы, то на плято не існуе лепшага мейсца для такога кшталту эксперыментаў са сьпектрамі, як той вузкі калідорчык. І калі ў жрацоў першых дынастый былі такія магчымасьці, то іньшага бога, акрамя Сонца ў іх і быць і  не магло. Бога, якога яны спасьцігалі ня толькі сваімі духовымі высілкамі, але і практычнымі дасьледваньнямі.

Але пералічанымі асаблівасьцямі не абмяжоўваюцца “аптычныя” адметнасьці і заканамернасьці комплексу на плято Гіца. Падаўжэньне плоскасьці згаданае павёрнутае сьценкі прыпадае дакладна на палову паўднёвае бакавіны падэшвы Вялікае піраміды, а вось супадае з лініяй, што зьвязвае цэнтар Сярэдняе піраміды з цэнтрам малое паўразбуранае пірамідкі, праз вугал якой праходзіць лінія яшчэ аднае сьценкі (гл. мал. 44.)

Наяўнасьць такіх фундамэнтаў для аптычных сістэмаў дазваляла б весьці, як мінімум, назіраньне за Сонцам і месяцам увесь сьветлавы дзень, таксама як і праводзіць розныя рэлігійныя рытуалы. То бок, старажытныя копты мелі сталую, непарыўна зьвязаную сістэму пэўных навуковых практык і ведаў зь адпаведнае сістэмаю рэлігіёзных культаў.

Мал. 44. Мяркуемая аптычная сістэма, зьвязаная з павёрнутае сьцяною-фундамэнтам пры Сярэдняе пірамідзе.
Найбольш адпаведным мейсцам для навуковых работ, выглядае, было як раз тая вынішчаная круглая пабудова з процілеглага, заходняга краю плята Гіца. Калі і маглі захавацца нейкія іх матэрыяльныя сьляды, то гэта дакладна там. Па-першае, адтуль вельмі добра можна весьці аптычныя астранамічныя назіраньні з дапамогаю візуальных контураў тых жа пірамідаў, калі мець іх за пэўныя указальнікі для адліку нябесных прадзей. Па-другое, каля гэтае будыніны ёсьць найбольшая колькасьць сьценак-фундамэнтаў і іх канфігурацыя не толькі карэлюецца з цэнтрам гэтага будынку, але і ёсьць найбольш складаная на ўсім плято. А менавіта на такіх фундамэнтах лепей за ўсё замацоўваць аптычныя мерныя і іньшыя прыборы. Па-трэцяе, паблізу ёсьць вялікі падземны тунэль, што можа выкарысоўвацца як “цёмнае памяшканьне” для праекцыі туды выяваў нябесных аб’ектаў у дзёны час. Не ведаю як с зоркамі, але месяці і Сонца там можна было дакладна вывучаць увесь час іх знаходжаньня над гарызонтам. Зрэшты, Сірыюс ёсьць таксама дастаткова яркім нябесным аб’ектам.

Незразумелым для мяне застаецца сувязь паміж гэтымі аптычнымі сістэмамі і каменнымі аб’ектамі забудовы, асабліва пірамідамі. Такое ўражаньне, што жрацы мелі справу з выпраменьваньнямі палёў, ваганьнямі, для якіх тыя об’екты былі празрыстымі. Наяўнасьць такое карэляцыі паміж імі можна дакладна адсачыць паўсюдна, дзе такія гіпатэтычныя сістэмы адсочваюцца.

І яшчэ адно назіраньне. Вельмі ўжо складаныя гранітныя фундамэнты ў гэтых старажытных храмах. Прасьцей за ўсё, канешне, вытлумачыць такі стан рэчаў рэлігійнымі фантазіямі. Тым больш, што на гэтых пастамэнтах стаялі каменныя скульптуры натэраў і цароў.

Можна было б і пагадзіцца з тым тлумачэньнем, каб не было ў нашае сучаснае цывілізацыі нечага вельмі падобнага. Не, фундаменты мы робім непараўнальна прасьцейшымі і надзейнымі. Маю наўвазе, ў першую чаргу, радыётэхнічныя  справы, а дакладней паласавыя “грабёньчатыя” фільтры. Перамалюйце выяву фундамэнтаў Ніжняга і Верхняга храмаў Сярэдняе піраміды і пакажыце спецыялісту-радыётэхніку. І ён вам растлумацыць, як працуе той ці іньшы элемент, яго функцыі ў суцэльнае частотнае характэрыстыцы. Толькі тыя гібрыдныя мікрасьхемы робяцца з мэталу і маюць памеры ў сантыметры і мілімэтры, ў залежнасьці ад дыяпазону электра-магнітнах хваляў. Калі б там, у храмах, былі нейкія сьляды мэталічных канструкцый, то можна было б гаварыць, ў такім выпадку, і аб электра-магнітных хвалях даўжынёй перад пачаткам і пачатку дэкамэтровага дыяпазону, што выкарыстоўваліся ў тых сістэмах. Але мы маем справу толькі з каменнымі канструкцыямі і таму хада ідзе толькі аб мэханічных, акустычных хвалях.

Прынцып жа работы фільтраў не адрозьніваецца, бо хвалевыя працэсы перадачы сігналу ёсьць падобнымі, аднолькавымі для ўсіх відаў ваганьняў і хвалевых працэсаў. Адрозным  ёсьць толькі іх характар распаўсюду ў канкрэтным асяродзьдзі ці рэчыве, ступень ўзаемадзеяньня хвалевага працэсу альбо пэўнага кшталту поля зь ім. Таму вібрацыі ў паветры амаль не ўплывалі на вібрацыі ў “фундамэнтах” і сігнал перадаваўся пераважна праз тоўшчу каменю. Пры тым, вібрацыі каменю лёгка перадаюцца ў паветра і можна адразу пачуць іх як гукі пэўнае частаты.

Дакладана так жа, толькі ў трохмернае прасторы, могуць працаваць і самі памяшканьні, іх аб’ёмы. Незалежна ад мейсца знаходжаньня. Толькі тут ужо хада ідзе аб аб’ёмных рэзанатарах і паласавых фільтрах на іх груньце. Ў першую чаргу трэба зьвярнуць увагу на калідоры і сістэму памяшканьняў пахавальных камераў і іньшых падземных сховішчах, якімі вельмі багатае плято Гіца, што мае карставы характар. Карст, зьва звычайная, што ўтвараецца ад вымываньня вапняку вадою. Таму на плято дастаткова многа было натуральных пустотаў розных памераў і людзі выкарыстоўвалі тое у сваіх мэтах. Дапрацоўвалі іх, стваралі новыя падземныя сховішчы і памяшканьні.

Тыповаю падземнаю сістэмаю ў гэтым сэньсе ёсьць грабніца Азірыса, што была знойдзеная не так даўно пад Вялікім Сфінксам. Ва ўсякім разе, так яе назваў “галоўны эгіптоляг плянэты” - Цахі Хаваз і тыя парэшткі грабніцы адпавядаюць старажытнаму яе апісаньню (гл. мал. 45,45а.). Над паралелепіпедам пахавальнае камеры ёсьць надбудова, што выглядае тыповым частотным фільтрам. Саркафаг Азірыса знаходзіўся ў цэнтры басейна з вадою, на плятформе, па вуглах якой стаялі чатыры калёны. Фармальна, тое таксама нагадвае вельмі моцна павялічаную гібрыдную мікрасхему з рэзанатарам.

Тут да рэчы ўспомніць яшчэ раз пра “вентыляцыйныя шахты” Вялікае піраміды. Нічым іньшым, як аб’ёмнымі рэзанатарамі яны быць ня могуць. Нешта накшталт антэнаў, альбо частак генератара ваганьняў частаты, адпаведнае даўжыні хвалі актыўнае часткі тае “шахты”. Звычайна працоўная радыёхваля ў два ці чатыры разы даўжэйшая за лінейны памер рэзанатара. Але адзіным сьледам магчымае прысутнасьці электра-магнітных выпраменьваньяў у тое сістэме застаюцца парэшткі “фальшывае” пазалочанае жалезнае пласьціны з мал. 35..
Менавіта  золата і срэбра ёсьць лепшымі мэталамі для стварэнья радыёсхемаў. У дадзеным выпадку, зыходзячы з памераў элементаў, хада не можа ісьці аб высокачастотным дыяпазоне і золата магло выкарыстоўвацца як абарона ад карозіі.

Мал. 45, 45а. Кампутарная рэканструкцыя пахаваньня Азірыса

Такім чынам, цэлы шэраг ускосных прыкметаў кажуць нам аб тым, што стваральнікамі комплекса пабудоваў на плято Гіца была закладзеныя ў ім
пэўныя дынамічныя функцыі. Прынамсі ўзаемадзеяньне з вызначаным сьпектрам частотаў ваганьняў , мажліва, іх генерацыя і выпраменьваньне. Зрэшты, аб тым можна было здагадацца з самага пачатку: – кругавая сімэтрыя адносна нейкае кропкі азначае, што сігнал, які ідзе ад яе , даходзіць да кругасімэтрычных кропак адначасова.

Самым насычаным сувязямі кругавое сімэтрыі аб’ектам, іх стрыжнем, ёсьць малая дадатковая піраміда пры Сярэдняе пірамідзе, адзіны цэнтар дзесяткаў характэрных кропак пабудоваў. Тое яскрава бачна на мал. 27. З гледзішча адносна невялікае масы тае пірамідкі і адлегласьці ад астатніх элемэнтаў, яна выглядае асноўным дынамічным элементам з шэрагу усіх  захаваўшыхся элементаў забудовы плято. Гэта, як кажуць, “ідэальны асобны асцылятар”. Толькі пытаньне, ў якіх працэсах? Пасіўную даўжыню хвалі лёгка вызначыць з элементаў пляну – яна павінна быць блізкая да велічыні паловы дыяганалі Вялікае піраміды. То бок практычна роўнае канстаньце “дошкі” асноўнае акружнасьці Знаку Чарадзея, альбо кратная гэтае велічыні. Гэта калі сістэма працавала б на індыкацыю ўзрушэньняў, альбо прыём механічнае хвалі, як напрыклад сейсмічнае ад землятрусаў і г.д.. Але маглі ж існаваць тэарэтычна і механізмы, дазваляючыя актыўны рэжым, - выпраменваньне пэўнага кшталту ваганьняў ад гэтае сістэмы. Толькі вось аб якіх працэсах можа ісьці хада?  Тое ёсьць асноўнае пытаньне – без адказу.

Пацьвярджэньнем існаваньня розных функцый у розных пірамідаў можна лічыць розьніцу ў канструкцыі іх бакавых граняў. Вялікая і Малая піраміды маюць дакладна пасярэдзіне бакавых паверхняў невытлумачальны “злом”, выгал, што быў закладзены аўтарамі ў канструкцыю гэтых пірамідаў. Для мяне пагатоў не ясна, ці былі так жа пакладзеныя пліты абліцоўкі, альбо яны ўсё ж утваралі суцэльную роўную паверхню граняў Вялікае і Малое пірамідаў? Такая канструкцыя значна абцяжарыла працы пры будаўніцтве. Але іх дакладнасьць была вытрымана на высокім узроўні. Па меркаваньнях спецыялістаў, адхіленьні ад тэарэтычных памераў складаюць велічыні, якімі маглі б ганарыцца і сучасныя мантажнікі складаных канструкцый.

Так што Сярэдняя піраміда вылучаецца наўпростымі, роўнымі гранямі с захаванаю абліцоўкаю на версе і тым, што побач знаходзіцца мяркуемы цэнтар-рэзанатар механічных ваганьняў, малая дадатковая піраміда (разбураная).
Вялікая піраміда ёсьць самым масіўным і канструктыўна складаным збудаваньнем на плято. Малая ж піраміда мае падэшву ў форме простакутніка і відавочна зьвязаная з комплексам круглае “абсэрваторыі”. Ад гэтае будыніны пад піраміду ідзе агромісты тунэль (зарас гэтыя элементы забудовы зруйнаваныя). Усе гэтыя факты ёсьць вельмі цікавымі, але іх недастаткова, каб зрабіць нейкія суцэльныя высновы.

Засталося больш дэтальна разгледзець рэльеф паверхні плято Гіца, балазе мы атрымалі відавочную карэляцыю элемнтаў пабудовы Знака Чарадзея. (Гл. выніковы Мал. 46.)

Калі ўзяць асобна рэльеф паўночнае часткі краю плято (ўнізе малюнку), то мы пабачым, што наша асноўная вертыкальная вось (яна паказаная чырвоным колерам) не супадае з восьсю характэрнага рэльефа гэтага мейсца, то бок не лраходзіць па рагу сімэтрычнае паўночнае выемкі . Калі ж правесьці вось так, як паказана зялёным колерам, уласна вось сімэтрыі выемкі, то яна пройдзе таксама праз край сьцяны храма пры Малой пірамідзе і, падобна, яна таксама ёсьць аднае з будаўнічых восей.

Далей я паспрабаваў апраксімаваць межы характэрных мейсцаў рэльефу плято геамэтрычнымі узаемазалежнасьцямі праз восі і акружнасьці адпаведных радыюсаў. Два круга, пазначаныя зялёнаю фарбаю,  атрымаліся ў выніку гэтых пабудоваў і зьвязаныя з сімэтрыяй рэльефу ў тых мейсцах. Цэнтар меньшага паўночнага - супаў з вяршыняй нейкага ўзвышэнья, - відавочных парэшткаў нейкага манументу, альбо гнамона. Магчыма, ў часы пабудовы пірамідаў ён знаходзіўся на востраве, бо хада ідзе аб рэчышчы Старога Ніла. Сама лінія паўночнага (ўнізе пляну) края выемкі відавочна штучна ўтвораная, бо мае характар роўнае, дакладнае гіпербалічнае дзьвухбаковае сімэтрычнае лініі і я не ведаю натуральных працэсаў, што ставрылі б такі рэльеф. Упершыню, калі я пабачыў гэтае мейсца на пляне, то падумаў нават аб складаным, камбінаваным выбуху, што сфармаваў гэтую выемку, і наступнае дапрацоўцы яе краёў да ідэальных ліній гіпербалаў.

Мал. 46. Спроба апраксімацыі існуючага рэльефу плято Гіца ў асноўных і дадатковых
восях, што сьведчыць аб яго антрапаганым паходжаньні.
Прыкладна такая ж сітуацыя назіраецца і з правага, заходняга боку. Толькі хада ідзе ўжо не аб выямцы, але аб пэўным узвышэньні, краю плято. Дзіўным чынам, краявая лінія таго ўзвышэньня падобная па свайму гіпэрбалічнаму характэру да паўночнае выемкі. Розьніца толькі ў тым, што вось сімэтрыі гэтага ўзвышэньня супадае з галоўнаю, гарызантальнаю восьсю комплексу (Ўсход - Захад). Галоўныя восі комплексу плято пададзеныя на малюнку чырвоным штрых-пункцірам. Інтрыгуючым момантам ёсьць тое, што вертыкальная дадатковая вось, якая праходзіць цераз цэнтар вялікае акружнасьці, ідзе дакладна па краю малога, паўночнага круга і мае зь ім толькі адну агульную кропку. Тое сьведчыць аб іх бязспрэчнае сувязі. Тут я вымушаны абмежавацца простаю канстатацыяй гэтага шэрагу фактаў. Дадам толькі, што хутчэй за ўсё гэтая канфігурацыя элементаў нейкім чынам зьвязанае з падземнымі, схаванымі структурамі і пабудовамі на плято.

Адзінае, што мы яшчэ можам, - гэта ўпісаць у асноўную акружнасьць Канона правільны пяцікутнік, бо ён, як мы вызначылі на папярэдніх аб’ектах, уваходзіць ў набор структураў, што разьвіваюць прынцыпы Знаку Чарадзея і ёсьць квінтэсэнсіяй “залатое”, Боскае прапорцыі. Гэта ёсьць проста дэманстрацыяй,  таму на адным малюнку зьмяшчаныя графічныя пабудовы для дзьвух радыюсаў асноўнае акружнасьці. Большы бярэцца ад дальняга вугла Вялікае піраміды, меньшы – ад яе сярэдзіны, як тое мы ўжо рабілі вышэй. Таму вынік атрымаўся ў выглядзе клясічнае “лентачнае выявы” пентаграмы.

Мал. 47. Роўнастароньнія пяцікутнікі для дзьвух асноўных радыюсаў Канона Чарадзея, пабудаваныя ад цэнтру плято Гіца.
На малюнку (мал. 47) лёгка адсочваюцца супадзеньні ліній правільнага пяцікутніка зь асобнымі элемнтамі забудовы. І гэта відавочна прапорцыя статычная. Ёю абумоўленае разьмяшчэньне складнікаў пабудоваў і іх памеры.

Прадбачу абвінавачаньні ў акульцізме, цемрашальстве і г.д. Мушу тых, хто занепакоіўся суцішыць, бо геамэтрыя нашага сьвету дае толькі пэўную, абмежаваную колькасьць сымбаляў. Іх дастаткова многа, але іх лік ня ёсьць бясконцым. І тут галоўнае, як вы той ці іньшы сымбаль ўспрымаеце, які сэнс у ім бачыце.

Што да менавіта гэтага варыянту пентаграмы, то ён ёсьць таксама элементам матэматычнага рашэньня роўні пятае ступені і тапалёгіі вымярэньняў прасторы, гл. напрыклад Ф.Кляйн “Лекцыі аб ікасаэдры. ...” стар 315.  Матэматычныя тэксты і “мантры” прафесійных матэматыкаў сваёй складанасьцю пераўзыходзяць любоё “чорнакніжжа”.

Практыка навуковых дасьледваньняў паказвае аб’ектыўнасьць існаваньня геамэтрычных матэматычных прапорцый у нашым навакольным сьвеце, як агульнага арганізуючага прынцыпу суадносін мернасьцяў прасторы ў часе. І менавіта гэтыя суадносіны Боскае, альбо “залатое” прапорцыі ўласьцівыя нашаму аб’екту дасьледванья – Знаку Чарадзея. Ў сваю чаргу, прапорцыя “залатога сячэньня” ёсьць грунтам для ўспрыняцьця чалавекам прыгожага. Яна ёсьць важным складнікам нашага штодзённага жыцьця, але будзёная сьвядомасьць яе асобна не фіксуе і толькі эстэтычнае пачуцьцё дае магчымасьць чалавечае істоце раз пораз мець нейкае  яе асэнсаваньне. Так ёсьць зарас і так было заўсёды.

Як вынікае з усяго вышэйсказанага, сам геамэтрычны Канон Ўсяслава мае вытокам рэальныя, назіраемыя рухі Сонца на небе і грунтуецца
 на графічным абагульненьі гэтага фізічнага працэсу. То бок,
 ён фіксуе ў сабе гадавыя і сутнявыя зьмены напрамку
 сумарнага градыенту энергіі, што ідзе ад Сонца
да назіральніка на паверхні нашае планэты.
У ім закладзеныя як геамэтрычныя
канстанты і прапорцыі, так і
 энэргетычныя параметры.
 Тут мы маем “трыадзінства”
 прасторыі, энэргіі і інфармацыі.





Комментариев нет:

Отправить комментарий