пятница, 20 января 2017 г.
пятница, 25 ноября 2016 г.
воскресенье, 14 августа 2016 г.
среда, 10 августа 2016 г.
четверг, 11 февраля 2016 г.
понедельник, 5 января 2015 г.
Роўна ў 4.10 і тры месяцы вечарам а дзевятай ...
Язэп Паўловіч
Роўна ў 4.10 і тры месяцы вечарам а дзевятай ...
Вырашыў я абнародаваць
гэты матэрыял зарас, бо з часу тых падзей прайшло як раз трыццаць год. Гераіня
ж гэтае гісторыі была досыць вядомаю асобаю ў тагачасных творчых колах Беларусі
– яна працавала рэжысёрам Беларускага Тэлебачаньня і да таго ж была жонкаю
аднаго з рэжысёраў папулярнага серыялу
“Государственная граніца”. Таму назаву яе толькі ініцыяламі – “сьведка Т.Ф.”
Яна асьмелілася апавесьці
аб сваіх прыгодах пасьля выхаду рэпартажу ў газэце “Труд” ад 30.01.1985 г.
“Роўна ў 4.10”. І ня дзіўна. Той рэпартаж ускалыхнуў ня толькі “савецкую
грамадзкасьць”, незвычайнае паведамленьне вокамгненна разьнеслася паўсюль. Аб
гэтых падзеях паведамілі ўсе сусьветныя інфармацыйныя агенцыі. За некалькі тыдняў
з гэтаю навіной азнаёмілася больш за два мільярда чылавек! Тое сталася
“сенсацыяй-сенсацый” савецкае прэсы:
прафэсіяналы-лётчыкі, экіпажы двух самалётаў адначасова назіралі НЛА над
Беларусьсю.
Для нашае ж
гераіні, Т.Ф., якая, як і ўсё астатняе чалавецтва, яшчэ анічога не ведала пра
верасьнёўскія прыгоды пілётаў у небе каля Барысава, пачалося ўсё даволі
будзённа: - у ноч з 08 на 09 студзеня 1985 года ёй прысьніўся дзіўны сон.
Вялікая, неакрэсьленых памераў, празрыстая, як з плястмасы, “лятаючая талерка”
прыкоўвала да сябе яе ўвагу, засланяючы ўсё поле зроку. Яна бачыла сябе ў сьне
на вуліцы і пабегла са страху, схаваўшыся за рэклямным шчытом аўтобуснага
прыпынку. Але дарэмна – проста ў паветры перад ёй зьявіліся твары
“іншапланецян”, якія дружалюбна ўсьміхаліся і ў такі спосаб спрабавалі яе
супакоіць (што зрэшы ў іх не атрымалася – яна прачнулася ад гэтага жаху).
Наступнага дню яна прыйшла на працу і расказала свае “рэалістычныя пужалкі ў
сьне" сяброўкам, яшчэ паюмарыўшы на гэты конт.
Вечарам
яны з мужам заклейвалі вокны ад марозу (як раз тады ў Менску моцна пахаладала)
калі яна ўбачыла спутнік, які меў нешта неакрэсьлена-незвычайнае ў сваім руху.
Яна зьвярнулася да мужа і той узяў падзорную трубу. Тым часам “спутнік” прыпыніўся
і стаў набліжацца, расьці ў памерах. Т.Ф. узброілася біноклем і яны ўжо ўдвух працягнулі
назіраньні.
Наблізіўшыся,
“спутнік” апынуўся прадаўгаватым целам, што завісла на вялікае вышыні ў раёне
завода імя Вавілава. Жылі яны тады ў мікрараёне Ўсход і аб’ект было добра
бачна. Па бакох яго было пастаяннае чырвонае святло, якое відавочна круцілася
вакол прадольнае восі аб’екту, падобна да дзьвух “сьветлавых маякоў”
спецтранспарту, але было больш роўным і не мігала, толькі зьлёгку мяняла
яркасьць пад час вярчэньня. Праз некаторы час чырвонае святло згасла, але
зьявіўся тонкі гарызантальны прамень срэбнага сьвятла, які меў абмежаваную
даўжыню. Потым, не мяняючы сваіх памераў, ён быў уцягнуты ў аб’ект, як стрыжань
у нейкім прыстасаваньні. Праз кароткую паўзу зьявіліся ўжо два промні: - адзін,
тонкі, быў скіраваны ўбок-уверх, іньшы, трохі шырэйшы, - вертыкальна ўніз. Адметнаю
рысаю было тое, што сьвятло выпрамненьвалася не разыходзячыміся, а звужаючыміся
конусамі.
Пасьля
гэтага, зьверху аб’екту зьявілася нейкая надбудова, акруглы “домік”, на якое выразна былі бачны яркія рэбры. Гэты “домік” раскрыўся як апэльсін і можна
было заўважыць тонкія структуры-канструкцыі. Праз колькі хвілін “домік”
закрыўся і быў уцягнуты ў сярэдзіну. Пэўны час аб’ект правісеў нерухома, потым
павярнуўся на рабро – аказалася, што гэта дыск срэбнага колеру. Ўжо праз
імгненьне ён пачаў адлятаць скачкамі па зігзагападобнае траекторыі, захоўваючы
такую паставу (“на рабры”), пакуль ня знік сярод зорак.
Нешта
падобнае яны бачылі яшчэ тры разы, паведамілялі сваім знаёмым, якія таксама
назіралі за гэтым аб’ектам. Цягам трох месяцаў розныя людзі, ў тым ліку і
супрацоўнікі “Беларусьфільму”, бачылі прыкладна а дзевятай вечара аб’ект, што
манэўраваў над паўночнаю часткаю Менску. Адзін зь вядомых кінаапэратараў нават
здымаў яго, але выразных фатаграфій атрымаць не ўдалося: фатаграфаваць рухомы
аб’ект аб’ектывам зь вялікім фокусам з рук – справа няўдзячная.
Што
да адсутнасьці бачнае рэакцыі з боку савецкіх вайскоўцаў, то яны маглі гэтага
аб'екту проста не бачыць сваімі тэхнічнымі сродкамі. Зь іньшага боку, ніхто ня
ведае, якая інфармацыя праходзіла на гэты конт па ваенных каналах
"Сеткі".
Спачатку аб сваіх
назіраньнях яна нікому не расказвала, бо апасалася насьмешак скептыкаў. Але
публікацыя ад 30 студзеня надала ёй упэўненасьці. Дарэчы, зьвесткі аб гэтых
назіраньнях сям'я адпраўляла ў камісію па АЗ у Ленінград, на адрас, што быў
зьмешчаны ў той газэце “Труд”. Але ніякае рэакцыі не было, пасьля чаго і адбылася
нашая размова.
Артыкул жа “Роўна ў
4.10, а таксама пяць з паловаю год пасьля”, ў якім апісваліся падрабязна
абставіны здарэньня, выгляд НЛА і наступныя праблемы рэдакцыі з нагоды першае
публікацыі, зьявілася ў “Трудзе” толькі праз пяць год. Гэтая публікацыя патлумачыла
і адсутнасьць рэагаваньня газеты на ліст нашае Т.Ф., бо за кароткі тэрмін было
атрымана больш за 12000 пісьмаў!
Такім чынам, каб ня корпацца ў архівах, прыводжу
асноўную інфармацыю аб тых падзеях (ва
ўласным перакладзе - ЯП). Першы
матэрыял - з газеты “Труд” аб абставінах "кантактнае сітуацыі" 07
верасьня 1984 году:
“Роўна ў 4.10” рэпартаж газеты “Труд” ад 30.01.1985
Рэйс № 8352 Тбілісі – Растоў – Талін на
самалёце «ТУ-134А» рабіў экіпаж Эстонскае ўправы Міністэрства грамадзянскае
авіяцыі СССР. Камандзір
паветранага судна – Ігар Аляксеявіч Чаркашын. Закончыў Бугурусланскую лётную
вучэльню, налятаў 7000 гадзін. Пілот 1-е клясы.
Другі пілот – генадзь Іванавіч Лазурын. Скончыў Сасаўскую лётную
вучэльню і ордэна Леніна Акадэмію грамадзянскае авіяцыі, налятаў 4500 гадзін. Пілёт
2-е клясы. Штурман – Ягор Міхайлавіч Агнёў, скончыў ордэна Леніна Акадэмію
грамадзянскае авіяцыі, налятаў 3500 гадзін. Штурман 2-е клясы. Бортмеханік –
Генадзь Міхайлавіч Казлоў, налятаў 12 500 гадзін. Бортмеханік 1-е клясы.
У ЧАТЫРЫ дзесяць
ранку да Менску заставалася сто дваццаць кілямэтраў. Самалёт не ляцеў – стаяў у
цэнтры Сусьвету. Ні шораху ў навушніках. Яны, як знарок, былі адныя ў
празрыстым паветры, ў глыбе чорнага шкла зь дзірачкамі зораў.
Акідваючы поглядам сваю частку неба,
другі пілёт заўважыў справа зьверху немігаючаю буйную зорку. Дый ня зорку –
жоўтую плямку зь пятак велічынёй, выцягнутую па краёх. «Мала ці што... –
спакойна сказаў ён самаму сабе, - рэфракцыя сьвятла ў атмасфэры, ці яшчэ
што...» З плямкі зьявіўся тонкі-тонкі прамень сьвятла і адвесна ўпаў уніз, да
самае зямлі. Тады пілот штурхнуў локцем механіка:
- Глядзі,
Міхалыч, што... Коратка глянуўшы за
борт, механік прамовіў:
- Камандзір,
трэба паведаміць на зямлю.
А прамень сьвятла
раптам раскрыўся, ператвараючыся ў яркі сьветлавы конус. З гэтага моманта
падзеі, што адбываліся зправа па борту, бачылі ўсе. Зьявіўся другі конус,
шырэй, але меньш яркі і больш бляклы за першы. Потым трэці – шырокі і зусім
мглісты.
- Пачакай, -
паціснуў плячыма камандзір, што дакладваць–та?
Трэба паглядзець, што далей будзе. І наагул – што б гэта магло быць?
Хто-хто, а пілоты
разумеюць, што адлегласьць вокам дакладна не вызначыш. Тым ня меньш, ва ўсіх
чатырох узьнікла адчуваньне – невядомы аб'ект вісіць над зямлёю кілямэтрах у
сарака – пяцідзесяці. Другі пілёт узяўся насьпех рабіць замалёўкі незвычайнае
зьявы. Неверагодна, але на зямлі, асьвятленае конусападобным промнем, было ўсё
падрабязна бачна – дамы, дарогі. Якой жа магутнасьці павінен быць той
«пражэктар»?!
Прамень
«пражэктара» падняўся і ўпёрся ў самалёт.
Цяпер яны бачылі
асьляпляючую белую кропку, акружанаю канцэнтрычнымі каляровымі кругамі.
Камандзір усё яшчэ вагаўся: дакладваць аб бягучых падзеях ці не? Але тут
адбылася нешта такое, што паклала канец ваганьням. Белая кропка ўспыхнула, і на
яе мейсцы зьявілася зялёнае воблака.
- Уключыў
рухавікі і дае дзёру, - сказаў другі пілёт, міжвольна перавёўшы зьяву ў
плашчыню звыклага побыту авіятара.
А камандзіру
падалося, што аб'ект з агромістаю хуткасьцю пачаў набліжацца, перасякаючы курс
самалёта пад вострым вуглом. Карацей кажучы, кінуўся наперарэз.
Чаркашын крыкнуў
штурману:
- Перадавай на
зямлю!
Але – дзіўнае
супадзеньне – пасьля першых жа словаў Агнёва аб'ект спыніўся. Перастаў
набліжацца, падалося камандзіру. Перастаў аддаляцца, вырашыў другі пілёт.
Менскі паветраны
дыспетчар прыняў паведамленьне экіпажу да ўвагі і ветлітва сказаў, што сам ён,
на жаль, анічога такога не бачыць – ні на экрае абзорнага лякатара, ні ў небе.
- Ну вось, - пакрыўдзіўся Лазурын, - скажуць,
мы не нармальныя.
А зялёнае воблака раптам упала ўніз, цераз
вышыню, на якой ішоў самалёт. Потым таксама вертыкальна паднялося ўверх.
Кінулася ўправа-ўлева. Яшчэ раз ўніз-уверх. І, нарэшце, зафіксавалася дакладна
насупраць самалёта. Яно ляцела за ім, як прывязанае – на вышыні дзесяць тысяч
мэтраў з хуткасьцю васемсот кілямэтраў у гадзіну.
- Пачотны
экскорт, - прамармытаў Чаркашын, - які гонар для нас...
Унутры воблака
«заскакалі» вогнікі, - яны ўспыхвалі і згасалі. Быццам гірлянда на навагодняе
елцы. Потым па гарызанталі папаўзлі вогненныя зігзагі.
Штурман
добрасумленна паведамляў аб усім на зямлю.
У адказ пачуўся
ўзбуджаны голас паветранага дысьпетчара:
- Назіраю сполахі
на гарызоньце. Дзе вы бачыце вашае воблака?
Штурман адказаў.
- Супадае, - сказаў дыспетчар.
Воблака
працягвала мяняцца. Зь яго вырас хвост, падобны да сьмерчу – шырокі ўверсе,
тонкі каля зямлі. Атрымалася «коска». Потым хвост стаў падымацца «ў гарызонт»,
а воблака зь эліптычнага пераўтварылася ў чатырохкутнае.
- Гляньце, -
сказаў другі пілёт, ён нас малпуе.
САПРЎДЫ, цяпер іх
экскартаваў востраносы «воблачны самалёт» - бязь крылаў, са скошаным хвастом.
Ён сьвяціўся жоўтым і зялёным сьвятлом.
Там, дзе ў сапраўднага самалёта зьмяшчаецца сопла, адчувалася плотнае
ядро.
У кабіну ўвайшла
бортправадніца.
- Пасажыры
цікавяцца, што гэта у нас збоку ляціць.
Чаркашын
уздыхнуў:
- Скажы – воблака
такое. Жоўтае – гарацкія вагні прабіваюцца знізу. Зялёнае... скажы, палярнае
зьзяньне.
У гэты час у зону
кіраваньня менскага дыспетчара ўвайшоў яшчэ адзін сапраўдны самалёт. «ТУ-134» з
Ленінграда ляцеў насустрач талінскаму экіпажу. Паміж двума лайнерамі было
кілямэтраў сто. З такое адлегласьці вялічэзны воблачны самалёт нельга не
заўважыць. Аднак на пытаньне Чаркашына
камандзір сустрэчнага «ТУ» адказаў, што ён ... нічога не назірае. Дыспетчар
Менску, каторы цяпер добра бачыў воблачны самалёт, даў ленінграцкаму экіпажу
каардынаты, напрамак, на якім яны павінны былі абнаружыць незвычайную зьяву.
Але тыя быццам бы асьлеплі. І толькі кілямэтраў за пятнаццаць да сустрэчы
празрэлі. Дакладна апісалі воблачны
самалёт.
Многа пазьней
экіпаж Чаркашэніна, спрабуючы вытлумачыць пабачанае, выкажа мяракаваньне, што
сьвятло ад аб'екту было палярызаваным, то бок разыходзіляся не ва ўсіх
напрамках.
У зьвязцы з
воблачным самалётам яны прайшлі Рыгу, Вільню – паветраныя дыспетчары гэтых
гарадоў пасьлядоўна фіксавалі дзіўны тандэм. Пралятаючы Чуцкае і Пскоўскія
вазёры, экіпаж Чаркашына змог ацаніць памеры воблачнага самалёта.
Два гэтых возеры,
выцягнутае формы, раздзеляныя невялікаю перамычнкаю сушы. «ТУ-134А» рухаўся ў
ста дваццаці кілямэтрах зьлева ад іх. А воблачны самалёт – справа, бліжэй да
Тарту. З таго мейсца, дзе, падавалася,
ўгадвалася плотнае ядро, зноўку ўзнік прамень. Сьветлавая пляма ўпала на
воблакі, папаўзло па зямлі. Аб'ект міжвольна даў свае каардынаты. Цяпер можна
было прыкінуць, што сам ён па даўжыні быў роўны Пскоўскаму возеру.
Палёт працягваўся
сумесна да самога Таліна.
А пасьля пасадкі
свой, талінскі паветраны дысьпетчар перадаў экіпажу вось якія цікавыя
падрабязнасьці. На экране абзорнае РЛС талінскага аэрапорту «ТУ-143А» быў бачны
не адзін. Усьлед за яго сьветлавою меткаю па экрану паўзьлі яшчэ дзьве, хоць у
паветры не было болей ні аднаго самалёту. Да таго ж, гэтыя дзьве меткі былі
бачныя пастаянна, як і павінна быць. А сьветлавая плямка «ТУ» то прападала, то
зьяўлялася зноў. Я б зразумеў, сказаў дыспетчар, - калі б вы «мігалі» на экране
пасадачнага лякатара. Але на абзорным такога не бывае, ня можа быць».
В. Ваструхін
(Спец. корр. «Труда»)
Пасьля
публікацыі і наступных разборак з КДБ,
талінскі экіпаж быў расфармаваны, чальцы ж
тбіліскага
экіпажу захварэлі, частка зь іх
памерла.
Праз
пяць год у газэце зьявіўся новы матэрыял. Вось найбольш значныя фрагмэнты з
гэтага артыкула Валянціна Філіпавіча Псаломшчыкава,
кандыдата фізіка-матэматычных навук, навуковага кансультанта ленінграцкае
Камісіі па АЗ ("Труд", 1990
г. – нядзеля, 22 ліпеня № 166 (21113). Стар.3, 4.):
“Роўна ў 4.10...”, а таксама пяць з паловаю
год пасьля.”
30 студзеня 1985
года зьявіўся кароткі рэпартаж “Роўна ў 4.10”, які за кароткі час прачытала
больш за два мільярда чалавек.
Газетчыкаў і цэнзараў строга пакаралі, але
нікога не цікавіла што:
па-першае, ніхто і нідзе не абвергнуў
прыведзеныя ў рэпартажы дадзеныя і факты
па-другое, ніхто не зрабіў афіцыйнага
расьследваньня гэтае гісторыі, каб па сьлядах хоць бы газэтнага матэрыялу
вызначыць, насколькі абгрунтаванымі ёсьць паказаньні лётчыкаў і дыспетчараў.
Неўзабаве пасьля здарэньня ў рэдакцыю
патэлефанаваў грузінскі сабкор газэты А.Чыхладзэ, ў якога пабываў другі пілот
самалёта, які апавёў, што ўвесь экіпаж грузінскага самалёту “загрымеў” у
бальніцу. Праз нейкі час іх выпісалі, але там пакінулі камандзіра экіпажу ў
якога ўсе косьці раптоўна сталі мяккімі.
“
... ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА Ю.КАБАЧНІКАВА (напісаная ім 18 лютага 1985 года, па
памяці): “Дакладаю, што 07
верасьня 1984 г. Экіпаж самалёта ТУ – 134А (камандзір В.Гоцырыдзэ, другі пілот
Ю.Кабачнікаў, штурман І.Томашвілі, бортмеханік М.Гвенетадзэ) рабіў рэйс па
маршруце Ленінград – Барыспаль – Батумі – Тбілісі. Палёт праходзіў на заданым
эшалёне 10 100 м, воблачнасьць адсутнічала. Пасьля ўваходу ў зону УВД Мінскага
РЦ пры праслухоўваньні радыёперамоваў ідучага насустрач нам ТУ – 134 з дыспетчарам, я зразумеў, што
справа ад сябе ён назірае зьзяючы аб’ект, які знаходзіўся вышэй за яго.
Дыспетчар зьвярнуўся да нас, але я адказаў, што нічога не назіраю. Аднак праз 1
– 2 мінуты палёту ва ўказаным напрамку ўбачылі зьзяючы аб’ект ярка-зялёнага
колеру. Ён меў у той момант цыгарападобную форму. Ад яго адыходзілі тры яркіх
промні святла. Адначасова ўверх ад аб’екта адыходзілі яшчэ два пашыраючыхся
светлавых промні меньшае інтэнсіўнасьці. Па указаньні дыспетчара самалёт пайшоў
на збліжэньне з аб’ектам, які празь 2-3 мінуты рэзка разьвярнуўся ўлева і
прыпыніўся. Пярэдні прамень сфакусаваўся, а потым на кароткі час асьвятліў наш
самалёт вельмі яркім сьвятлом. Пасьля гэтага прамень рэзка апусьціўся зноў у
вертыкальнае становішча, пашырыўся да 10 – 15°, зноў сфакусаваўся, хутка
прачарціў на зямлі контур простакутніка, пасьля чаго рэзкімі зігзагападобнымі
рухамі асвятліў пасьлядоўна ўсю плошчу гэтага простакутніка. Самалёт
знаходзіўся трохі паўночней населенага пункту Плешчаніцы, ў 70 кілямэтрах ад
Менску. Участак, асьветлены аб’ектам быў на адлегласьці 25 – 35 кілямэтраў – каля
гарада Барысава.
Наш самалёт, па указаньні дыспетчара, разьвярнуўся на
разлічаны курс. Ён сказаў, што “адпаведныя ворганы” ў курсе справы. Далей ён
сказаў: “Хлопцы, “на версе” таксама аб’ект назіраюць”.
Калі
мы размінуліся зь ішоўшым насустрач ТУ – 134, аб’ект знаходзіўся на той жа
вышыні, і, пакуль мы былі ў стане назіраць яго, йшоў паралельна з сустрэчным
бортам і знаходзіўся трохі правей гэтага самалёта. Аб’ект назіраўся да 05.10”.
З нагоды гэтае
нізкі верасьнёўскіх падзеяў 1984 году ў сеціве можна знайсьці таксама крытычна-аналітычны
матэрыял К.К. Хазановіча-Вульфа “Псеўдауфалягічная гісторыя, якая скаланула
ўвесь сьвет”, якога падтрымаў Міхаіл
Герштэйн у выданьні “Аномалія” №21,
1996г. ... “. Ён сцьвярджае, што ўсё зводзіцца да эксперыменту ў космасе. Да
гэте высновы ён прыйшоў на груньце аналізу інфармацыі ад наземных
назіральнікаў, адмятаючы сьведчаньні пілётаў. Да таго ж галоўнага сьведку
(Кабачнікава) і журналіста, напісаўшага артыкул, як і калегу эксперта-уфоляга
адкрыта, ці прыхавана абвінавачвае ў ва фальшаваньні. Але знарок ці не, адмятае
таксама ўсе шматлікія факты, што супярэчаць яго пункту гледжаньня.
Гэтыя крытыкі зусім
не бяруць пад увагу тое, што экіпажы зьмянілі свае сьведчаньні пасьля размоваў
з прадстаўнікамі спецслужбаў. Таксама ёсьць цэлы шэраг тэхнічных дэталяў, што
не адпавядаюць фізіцы эксперыментаў з эжэкцыяй пароў мэталяў у бліжнім космасе,
магчымасьці назіраньня эфектаў і магутнасьці ўплыву на такіх вялікіх адлегласьцях
і г.д., што пярэчыць пазіцыі крытыкаў.
Мал. 1. Сінхронны рух самалёту й сыгарападобнага аб’екту.
Эскіз кантактнае сітуацыі, састаўлены
па памяці другім пілотам грузінскага самалёту Ю.І. Кабачнікавым. (Мал. 2.2. з артыкула К.К. Хазановіча-Вульфа "Псевдоуфологическая история, которая
потресла весь мир").
"Прынцыповыя ж супярэчнасьці" хранаметражу
абодвух рэйсаў і НЛА здымаюцца да звычайных памылак, калі лічыць, што час на малюнку
Кабачнікавым прастаўлены тбіліскі, а не маскоўскі. Такі падыход пацьвярджаецца
тым, што зьяву назіраў экіпаж талінскага
самалёту пачынаючы ад 4.07 "масквы". Калі верыць хвораму пілёту і
ўзяць тбіліскі час, то на першы плян выступае не яго “памылка памяці” ў межах
некалькіх хвілінаў (да 15-ці), а сінхранізацыя манэўраў аб’екту і яго рэакцыя
на зьмену курсу і руху тбіліскага самалёта.
МЕДЫЧНЫЯ ВЫСНОВЫ НДІ Эксперыментальнае і клінічнае
тэрапіі (Тбілісі):
«Кабачнікаў Ю.М., 1938
г.нар., 07.09.1984 быў у рэйсе 7084 па маршруту Ленінград – Барыспаль – Батумі
– Тбілісі ў якасьці другога пілота. Побач зь ім знаходзіўся камандзір Гоцырыдзе
В.В. Ў раёне менскае паветранае зоны самалёт сустрэў неапознаны лятаючы
аб'ект... самалёт падпаў пад
выпраменьваньне. Ў выніку, Кабачнікаў атрымаў пашкоджаньне ў вобласьці галавы і
сэрца, а Гоцырыдзе – у вобласьці селязёнкі. 18 кастрычніка Гоцырыдзэ быў
пастаўлены дыягназ шматачаговае меланомы, ў выніку якое і гангрэны адбылася сьмерць ў лістападзе 1985 г.
Кабачнікаў быў абсьледваны Кіеўскае ўрачэбна-лётнае
эксьпертнае камісіяй, потым – Цэнтральнае ўрачэбна-лётнае камісіяй МГА СССР і ў
Інстытуце клінічнае і элемэнтарнае кардыялёгіі Міністэрства аховы здароўя
Грузіі.УЛЭК... прызнала Кабачнікава нягодным да лётнае працы... Трэба адзначыць,
што Кабачнікаў падпаў пад прамянёвае электрамагнітнае ўздзеяньне невядомае
фізічнае характэрыстыкі... Наўпростае пашкоджаньне мышцы сэрдца прывяло да
разьвіцьця кардыяміапатыі з праявамі хранічнае каранарнае недастатковасьці неартэрасклератычнага
характэру. Выяўленыя адхіленьні ў цягліцы сэрца і на электраэнцыфалаграме ёсьць
унікальнымі, гледзячы на незвычайнасьць сітуацыі, ў каторай было нанесена
пашкоджаньне....
Заг. Аддзяленьня патафізіялёгіі, доктар медыцынскіх
навук, прафэсар К.ЦЫНЛІДЗЭ”.
23.06.86.
Мал. 2. Эскіз сыгарападобнага
НЛА, зроблены Ю.І. Кабачнікавым (Мал. 2.3. з артыкулу К.К. Хазановіча)
Мал. 3. Аптычная эвалюцыя зьявы, як яна была бачнаю з
борта талінскага рэйсу, паводле эскізаў Г.І.
Лазурына ( газэта "Труд", 1990 г.)
На адным з паседжаньняў Камісіі па АЗ (ленінграцкая
Камісія па анамальным зьявам) Кабачнікаў зачытаў нам яшчэ некалькі дыягназаў, атрыманых
ад розных інстытутаў, у тым ліку з Обнінскага, дзе ў яго знайшлі пад скураю
ўварваньне радыёнуклідаў, вузкае паласой перасякаючае верхнюю палову цела.
Гэтулькі абсьледваньняў, ці не ў дзесятку медычных установаў, праводзілася
зусім не з цікавасьці да незвычайнага дыягназу – проста ніхто не рашаўся выдаць
заключэньне, што пілот пацярпеў ад выпраменьваньня НЛА (вырашалася пытаньне аб
яго пэнсіі). Цяжкахворага чалавека ганялі на абсьледваньні па ўсяму Саюзу
(СССР), пакуль да гэтае справы не падключыліся старшыня Цэнтральнае камісіі па
АЗ, сябра-карэспандэнт АН СССР В.Троіцкі і касманаўт П.Паповіч, актыўна
удзельнічаўшы ў працы камісіі... ... “
З матэрыялу Хазановіча-Вульфа:
Паведамленьне ад інфармацыйнага цэнтру
пагоды Ленінграда ад тэхніка Л. Цэлікавай: “З 3.50 да
5.40 назіралася зьзяньне у выглядзе аднароднае плямы з хвастом у паўночнае
частцы неба, каля 30° над гарызонтам. Бачны вуглавы памер 12 – 15° (гэта амаль 25 - 30
дыяметраў Месяца льбо Сонца) Форма – ў выглядзе трохкутнае плямы. Адбывалася
маруднае перамяшчэньне на поўнач, зьмянялася форма, памеры не мяняліся.
Сьвячэньне яркае, зялёна-берузовага колеру, а ў цэнтры плямы – сьветлая кропка,
хвост бледны, дымчатага колеру. Гука не было, парушэньняў працы тэхнічных
сродкаў не назіралася.”
Выказваньні з нагоды гэтага здарэньня
былога галоўнага рэдактара газэты “Труд” Пятра Краўчанка у фрагмэнце перадачы
пра НЛА, эфір першага агульнасаюзнага канала (галоўны канал СССР, уласная - ЯП - раздрукоўка фанаграмы), 1991
год:
“... Натупствы, што ўзьнікалі потым, цяжка было
прадказаць. Калі публікацыя зьявілася,
яна выклікала бурную рэакцыю. Перад усім нашых спецслужбаў. Стала зразумелым, што мы здаецца разгалосілі
нейкую дзяржаўную таямніцу і вельмі вялікую таямніцу.
Цягам
наступных двух тыдняў – пярэпалах ва ўсім сьвеце пасьля гэтае публікацыі.
Дайшло да таго, што яе сталі тыражаваць буквальна па ўсім сьвеце. ...”
“... Пярэпалах, які выклікала гэтая публікацыя
меў перад усім для нас вельмі цяжкія наступствы. Мы пацярпелі ўсе: рэдактар
аддзела навукі быў звольнены, мой першы намесьнік атрымаў строгую вымову, я
таксама атрымаў усё, што належыць з тае нагоды. Паколькі, разумееце, адбылося
разгалошаньне дзяржаўнае таямніцы. Пазьней ўжо ТАСС назаве лічбу цалкам
фантастычную. Аказваецца, больш дзьвух мільярдаў людзей на нашае плянэце так ці
інакш, больш ці меньш, пазнаёміліся з гэтым эпізодам. ...”
“... У момант, калі гэта адбылося – не, ніхто
не загінуў, ні з кім анічога не сталася, -
проста дрэнна сябе адчувалі многія. Але ў наступныя гады, назіраньне працягвалася,
- і атрымалася так, што ў наступныя гады чальцы экіпажа сталі паміраць. Без
якіх кольвек дыягназаў. Проста здаровыя людзі і ... На той момант, калі яшчэ
чатыры там, пяць год таму назад, былі такія дадзеныя, гэта было ўжо каля
дзесятка людзей. ...”
° ° °
Можна
многа рабіць здагадак з праявамі чаго сутыкнуліся паветраныя пасажырскія
караблі ў беларускім небе. Ясна, што
характар зьявы ёсьць вельмі складаным і не зводзіцца толькі да сакрэтных
эксперымэнтаў і "чалавечага фактару". Таксама ясна, што гісторыя
сьведкі Т.Ф., як і назіраньні квазірэгулярнага зьяўленьня над паўночнаю часткаю
Менску падобнага ж НЛА у пачатку 1985 году ўскосна пацьвярджае словы пілётаў. З
кім, альбо з чым яны мелі справу? Хутчэй за ўсё былі і іньшыя сьведчаньні, якія
асталіся бязь увагі. Зрэшты, людзі вельмі неахвотна расказваюць аб падобных
здарэньнях, берагучы сваю рэпутацыю.
вторник, 15 июля 2014 г.
Бітва на ростанях цывілізацый...
Язэп Паўловіч
Бітва
на ростанях цывілізацый...
“..Дзяржава
абапіраецца больш на мужнасьць духу, чым на сілу цела, пра што сьведчаць як
грэкі, так і рымляне. Іх магутнасьць квітнела найбольш тады, калі расьцьвіталі
навукі. А як толькі пачыналі нікнуць таленты, сілы іх згасьлі, а з заняпадам
апошніх абрушылася іх дзяржава і ўсталавалася рабства. Таксама і ў нас. ...”
Мікола з Гусава, з ліста да найяснейшай уладаркі і
пані Боны (Сфорцы д’Арагона), з ласкі Божай каралевы Польшчы, Вялікай княгіні
Літвы, Русі, Прусіі і іньш. пані.
Здаецца, зусім нядаўна адзначалі мы
шасьцісотгодзьдзе Грунвальдскае бітвы, а зарас надышоў час паўтысячагодовага юбілею бітвы пад Воршаю.
Іх
аб’ядноўвае ня толькі блізасьць юбілеяў у часе. Але і тое, што абедзьве
гэтыя бітвы спынілі вонкавую экспансію войскаў суседзяў на тэрыторыю карэнных
земляў Вялікага Княсства Літоўскага. “Грунвальд” вынішчыў захопніцкі імпэт
крыжацкіх ордэнаў у дачыненьні да ВКЛ і, ў рэшце рэшт, спрыяў далейшаму яго
ўлучэньню ў эўрапейскія справы.
Перамога ж у Аршанскае ж бітве 8-га верасьня 1514 году
спыніла ўварваньне войскаў Княства Маскоўскага і дазволіла вызваліць частку
ўсходніх тэрыторый ВКЛ (хоць вайна, якую абвясьціў Васіль ІІІ, трывала яшчэ да
1522 года і адбылася страта Смаленску). Гэтая перамога стала моцным аргумэнтам
у пермамнентнае спрэчцы ВКЛ і ВКМ за прастору і рэсурсы, мела магутныя палітычныя наступствы і спрыяла
ўзмацненьню сталых стасункаў з эўрапейскімі ўладнымі і духоўнымі цэнтрамі, ўпляценьню культурніцкага жыцьця Вялікага
Княсства ў эўрапейскі кантэкст.
Паміж гэтымі датамі пралегла ня проста
больш за сто год, гэта быў час сталага дзяржаўнага будаўніцтва і ўзмацненьня
ВКЛ, ня гледзячы на частыя ваенныя канфлікты. Мянялася структура дзяржавы,
разьвіваліся гарады і атрымлівалі прывілеі Магдэбургскага права.
Разьвівалася сістэма міжсаслоўных
суадносін. Пашыраліся правы шляхты-ваеннага састоўя. У ВКЛ 14 – 15 стагодзяў нашчадкі ханаў і вышэйцшых
феадалаў з Залатое Арды, а пазьней і Крымскага ханства, як і прадстаўнікі былых літоўскіх
уладальніцкіх сем’яў, тытулаваныя выхадцы з Маскоўскіх, Цьвярскіх і іньшых
княстваў, прыналежылі да вышэйшае групы феадальнага шляхецкага стану. На самым
версе гэтае групы былі прадстаўнікі
велікакняскіх дынастый Гедымінавічаў і Рурыкавічаў
З даволі простых паняцьцяў радавых і
спадчынных суадносінаў “ваеннае дэмакратыі”, пачала выбудоўвацца сістэма
дэмакратыі саслоўнае, замацаваная ўпершыню ў “протастатуце” – Судзебніку Казіміра
1468 года, падставовым дакумэньце феадальнага права ВКЛ. Ён паслужыў прататыпам
больш універсальнага прававога дакумэнта – першае рэдакцыі Статуту ВКЛ ад 1529
году, што быў падмуркам разьвіцьця прававое сістэмы дзяржавы. Гэты дакумэнт і
яго пазьнейшыя рэдакцыі ў сваю чаргу аказалі ўплыў ня толькі на разьвіцьцё
эўрапейскае прававое сістэмы, але і, значна пазьней, знайшалі пэўнае
адлюстраваньне ў Канстытуцыі ЗША.
Сутыкненьне “цывілізацыйных хваляў”
разам з расьсяленьнем Чалавека па планеце пасьля 13-га веку і ўсталяваньнем
глябальных сувязяў, падзелу жыцьцёвае прасторы паміж народамі, стварыла
магчымасьць узьнікненьня шэрагу „цэнтраў палітычнае сілы” да пачатку 16-га веку
на эўрапейскім абшары, што канкуравалі паміж сабою. Насельніцтва Зямлі на той
момант перасягнула рысу ў паўмільярда чалавек. Упершыню ўзьнікла сістэма
больш-меньш сталых межаў, пазначаных інжынернымі збудаваньнямі пад аховай,
паміж большасьцю краінаў “Старога сьвету”, што была замацавана ня толькі
ваеннаю моцай і дзьвухбаковымі дамоўленасьцямі, але і сістэмаю міжнародных
Угодаў. У міждзяржаўнае канкурэнцыі значна вырасла роля агульнага разьвіцьця
прамысловае вытворчасьці краіны і ўзроўня арганізацыі працы, валоданьня новымі
тэхналёгіямі вытворчасьці і арганізацыіі інфармацыйнага забясьпячэньня
функцыянаваньня дзяржаўнага апарату, эфектыўнасьці дзяржаўнае машыны. Менавіта валоданьне “піянернае” на той час
інфармацыяй, новымі тэхналёгіямі на тле ідэйнае базы хрысьціянскае цывілізацыі
і асабліва нараджаючагася пратэстантызму,
дазволіў імкліва вырвацца ў 16-м веку ў канкурэнтнае барацьбе паміж
эўрапейскімі краінамі Англіі і Галяндыі. Пачаўся падзел глябальнае геаграфічнае прасторы паміж
імі. Эўрапейская цывілізацыя стала дамінаваць на нашае плянэце.
Развіцьцё ж грамадства, рост гарадоў і павялічэньне насельніцтва у Вялікім
Княстве Літоўскім спрычыніліся да вялікага попыту на кнігі, збольшага
літургічныя. Тут нельга не ўспомніць бізнес-праект вядомага тады польскага
магната Яна Турзо, які прапанаваў немцу Швайпафальду Фіелю, шаўцу, што вырабляў
багаслужбовае адзеньне ў Кракаве для Касьцёла, друкаваць царкоўныя кнігі
кірылічным шрыфтам для патрэбаў ва усходніх цэрквах на дзяржаўнае мове ВКЛ для
падтрымкі там Хрысьціянства. У 1491 годзе выйшлі дзьве першыя кніжкі “Антоіх” і
“Часаслоў”. Наступныя некалькі выданьняў
– у 1492 і 1493 гадох. Па даносу ён быў
падазроны ў “гусіцкае ерасі”, прыцягнуты
да следчых дзеяў і пэўны час правёў у турме. Але абыйшлося, і ў пачатку
16 стагодзьдзя ён працаваў ужо горным майстрам у Сілезіі і ніколі да друкарскае справы больш не
вяртаўся.
Пятнаццаты век скончыўся гарадзельскаю
Вуніяй паміж Польскім каралеўствам і Вялікім Княсствам Літоўскім. Дамоваю, што
павінна была дапамагчы Польшы ў супроцьстаяньні ня толькі з заходнімі
суседзямі, але й турэцкае агрэсіі. Для Вялікага Княсства ж асоўнаю праблемаю сталася супроцьстаяньне з
набраўшым моц княсствам Маскоўскім і саюзнымі яму тады крымскімі
татарамі..
Гістарычны лёс так склаўся, што нашая
першая дзяржава – Вялікае
Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае паўстала на памежжы, сутыкненьні
цывілізацыйных хваляў з Захаду і Усходу. што несьлі кожная свае культурніцкія і
тэхналягічныя адметнасьці, розныя, часам супроцьлеглыя погляды на рэчы і
пабудову Сьвету. Заходнюю хвалю культурніцкага
ціску ініцыяваў кансалідаваны адказ
эўрапейскіх краінаў на мусульманскую агрэсію ў Гішпаніі і Партугаліі ў апошняя
траціне першага тысячагодзьдзя н.э..
Ядром гэтае хвалі можна лічыць імпэрыю Карла Вялікага. Праз Крыжовыя
паходы і рэканкісту, пасьля паразы на Бліжнім Усходзе, вайсковая машына Ордэнаў
абрынулася на “паганскія” абшары Прусіі, Прыбалтыкі і, саюзнае для ВКЛ, Польшы.
Гэтыя наступствы ”памылкі Конрада Мазавецкага”, які запрасіў іх, былі больш актуальныя для палякаў, чымся для
Вялікага Княсства - падзеі добра вядомыя шырокае публіцы ня толькі з
гістарычных крыніцаў, але кіно і літаратуры.
Без разгляду ж сутнасьці
супроцьлеглага вектару – хвалі Усходняе, што ўяўляла сабою націск імпэрыі
намадаў Чынгізхана, мы ня ўстане ацаніць значэньне Бітвы пад Воршаю, бо бязь
гэтага цяжка зразумець узыходжаньне і сутнасьць Маскоўскае дзяржавы, таму гэтае
пытаньне трэба разгледзець больш дэталёва.
На пачатак шаснаццатага стагодзьдзя
тры цывілізацыйныя хвалі (“Усходняя”, “Заходняя” і “Паўднёвая”- музульманская),
што спрыялі станаўленьню ВКЛ, зь падзеньнем Бізантыйскае імпэрыі, распадам
Вялікае Арды і іслямізацыяй гэтага рэгіёна, трансфармаваліся ў добра ўжо
знаёмае нам бінарнае супроцьстаяньне хрысьціянскага і музульманскага сьетаў,
альбо звыклую для нас дыхатомію “Ўсход – Захад”.
Ўся
гісторыя так званага “Ардынскага іга Русі” ўкладаецца ў два с паловаю
стагодзьдзі ад першага “знаёмства” з Чынгіз-Ханам ў 1223 годзе – бітвы на Калцы
– калі руска-палавецкае войска было ўшчэнт разьбіта войскамі намадаў. Ў сур’ёз
жа ўсё пачалося пазьней у сталіцы Манголіі – Каракаруме: ў 1235 годзе на
курултаі прымаецца рашэньне аб Заходнім паходзе. У 1237 годзе войскі
Чынгіз-Хана пераходзяць Волгу і
захопліваюць шэраг тэрыторый – Разань, Каломну, Маскву, Ўладзімір і Суздаль,
Кастраму і Яраслаўль, Вугліч. У 1240 годзе імі ўзяты ўжо Кіеў. Адбывалася
рэалізацыя ідэі Чынгіз- Хана – стварыць
адзіную татара-мангольскукю дзяржаву ад кітайскіх мораў на ўсходзе да мора
Франкаў на Захадзе. Але дайшлі толькі да Ўдзіны, гарадка непадалёк ад Вянецыі.
Узьнікшая ў выніку Вялікага Заходняга
паходу 1235 – 1241 гадоў на захопленых абшарах дзяржаўнае ўтварэньне, Улус
Джутчы (Чынгіз-Хана), займала агромістую прастору ад Іртыша і Алтая на Ўсходзе
да Дунаю на Захадзе і ад Волскага Булгару на Поўначы да Каўказу на Поўдні.
Пасьля сьмерці Чынгіз-Хана ўлада
перайшла да яго сына Батыя. У 1242 годзе стварае на тэрыторыі Улуса Джудчы
новую дзяржаву – Залатую Арду і фундуе яе новую сталіцу – Сарай, што
неўзабаве налічвае ўжо да 75 тыс
насельнікаў..
Першапачаткова Залатая арда дзялілася на
дзьве часткі: яе заходняя частка
называлася Ак (Белая) Арда, а ўсходняя –
Кок (Сіняя) Арда.
Ужо ў канцы 13-га веку на прасторах
Залатое Арды пачынае распаўсюджвацца музульманства. Вельмі значным крокам да
поўнае іслямізацыі гэтае краіны быў прыход да ўлады Берке-хана (1256-1266гг.),
які прыклаў значныя высілкі для прыняцьця Ісляма ў якасьці дзяржаўнае рэлігіі.
Гледзячы па ўсім, вырашальную ролю ў
гэтым адыграла неабходнасьць вонкавапе падтрымкі ў барацьбе Залатое Арды за
незалежнасьць ад улады “вялікага каана” – валадара Каракарума (на той час - Мунке). Неўзабаве, прыкладна ў 1260 годзе,
Арда спыняе выплату падаткаў ў Каракарум. Амаль у той жа час, каля 1258 года,
перастаў існаваць Багдацкі Халіфат. Таму гістарычная сітуацыя спрыяла
стварэньню саюза Берке-хана з Эгіптам (як раз пасьля рэвалюцыі тамтэйшых
рабоў-мамлюкаў 1250 году), наймацнейшаю і найбуйнейшаю музульманскаю краінаю.
Падбівала на гэткі хаўрус і тое, што першым султанам “з рабоў” становіцца полавец
Мустафа Кутуз. Да таго ж сярод мамлюкаў было многа выхадцаў з Каўказу, Поволжжа
і прыкасьпійскіх стэпаў. Сталіца яго, Каір, што існаваў ужо амаль трыста год,
быў сталым духоўным цэнтрам тагачаснага мусьлімскага сьвету. Там жа перабываў
нашчадак апошняга Халіфа.
Каньчаткова ж Залатая арда была
прымусова іслямізаваная ханам Узьбекам (1312 – 1314 гг.) на падставовых
прынцыпах “меча Мхадзі” – Джыхада.
Пасьля забойства хана Джанібека ў 1357
і паразы паўднёвых ханаў у Бітве на
Сініх Водах 1362 у годзе ад войскаў пад началам Альгерда, ў Залатое Ардзе
пачынаецца перыяд унутраных войнаў і феадальнае раздробленасьці. ВКЛ жа
становіцца найвялікшаю дзяржаваю ў Эўропе.
У наступных падзеях, ад 1370
году, вырашальную ролю меў эмір Цімур і
хан Тохтамыш, што перабег да яго зь Белае Арды. Іх саюз, а потым барацьба паміж
сабою, значна аслабілі стан ардынцаў, што дазволіла набраць сілу славянскім
княствам, што ўваходзілі ў склад Арды і знаходзіліся ў вассальнае ад яе
залежнасьці, уключна з княствам Маскоўскім. Прынамсі стала магчымаю Кулікоўская
бітва 1380 года і першыя крокі Масквы да
наступнае велічы. Толькі сьмерць Цімура ў 1405 годзе спыніла яго заваёўныя
паходы і вонкавы націск на парэшткі Улуса Джучы. Княства Маскоўскае акрэпла і
пачало ўзбуйняцца, паглынаючы суседнія дзяржавы.
Іслям
значна паўплываў на культуру насельніцтва Залатое Арды. Разам з арабскаю
моваю рытуала, ўсё большы распаўсюд мае і звычай упрыгожваньня арабскімі ж
матывамі і пісьмёнамі рэчаў пабытовага ўжытку, зброі і строяў. На землях Кіеўскае русі, ўлучаных у
Залатую Арду, таксама не магла не адбіцца як іслямізацыя цэнтральнае ардынскае
ўлады, так і татальная арабізацыя, што непазьбежна нясе з сабою Іслям. Вельмі
паказальным ў гэтым сэньсе ёсьць «Хождение за три моря» - дзёньнік
цьвярскога купца Афанасія Нікіціна, што ў 1468 – 1475 годох зрабіў падарожжа ў
Індыю і памёр па дарозе назад, пэўна на сучаснае Віцебшчыне, не дайшоўшы да
Смаленску.
Расейскія
дасьледчыкі сьцвярджаюць, што цюркізмы і арабізмы ў тых запісках ён ўжываў
сьвядома, каб прыхаваць “нязручную” інфармацыю. Але што можна было прыхоўваць,
напрыклад у завяршальнае малітве тых запісак, якая нічога акрамя звароту да
Ісуса ў арабскае форме “Іса” і яго
эпітэтаў не ўтрымлівае? Заўважна таксама, што на гэтае ўсходняе трасянцы
запісаны амаль выключна звароты да Бога – малітвы. Мяркую, ў гэтым дзёньніку як
раз захаваліся ўзоры пабытовае мовы рытуалу, г.зн. тагачаснае формы маленьня да
“Адзінага бога” і па ім можна вызначыць узровень культурнага ўплыву Арды і
Ісляму на славянскія княствы ў яе складзе і на памежжы зь ёй, у апошняя траціне
15-га стагодзьдзя. Вось маленькі ўрывак з тае завяршальнае малітвы:
“
... Милостию Божиею преидох же три моря. Дигерь худо доно, олло перводигерь
дано. Аминь! Смилна рахмам рагим. Олло акьбирь, акши худо, илелло акшь ходо.
Иса рухоало, аликъсолом. Олло акьберь.
“ і г.д.
Пераклад на сучасную расейскую мову:
“
...Милостию Божией прошел я три моря. Остальное Бог знает, Бог покровитель
ведает. Аминь! Во имя Господа милостивого, милосердного. Господь велик, Боже
благой, Господи благой. Иисус дух Божий, мир тебе.
Бог велик.. ...”
Праз
пэўны час, у 1485 г. – Цьвярскія землі будуць пазбаўленыя
вольнасьцей і ўлучаныя ў княства Маскоўскае. Князь жа цьвярскі, Міхал Барысавіч, уцячэ ў
ВКЛ.
Пазьней, Маскоўскае княсства ўвайшло ў
хаўрус з ханствам Казанскім і пачалася доўгая палітычная “гульня ўтрох” зь
Вялікаю Ардою, зрэшты, саюзнаю ВКЛ. Звычайна вехаю выхаду княства Маскоўскага
на лідэрскія пазіцыі на заходніх абшарах былога Улусу Джудчы лічыцца дата
“Вялікага стаяньня на Вугры” – 1480 год.. Каньчаткова ж Вялікая Арда была
разгромленая ў вайне 1501 – 1502 гадоў. Вырашальным момантам тае вайны княства
Маскоўскага за поўную незалежнасьць стала бітва на Суле, дзе яно мела таксама
войскі ад саюзнікаў - Казанскага і Крымскага ханаў. Але яшчэ ў 1482 годзе
адбылося посольства Масквы ў Крым, дзе была зробленая Ўгода аб сумесных дзеях
супроць Вялікага Княства Літоўскага.
Такім чынам, ўжо ў канцы пятнаццатага
веку Вялікае Княства Маскоўскае абсарбуе ў сабе рэсурсы, вайсковую сілу, ідэі і
тэхналёгіі Чынгізідаў Залатое Арды. Як раз інтэграцыя гэтага агромністага
патэнцыялу і дазволіла “Маскве” ў далейшым пасьпяхова канкураваць з ВКЛ.
Такі стан рэчаў пацьвярджаецца і
запіскамі сучасьнікаў. Напрыклад, у сваім трактаце “Масковія” выбітны ангельскі
пісьменьнік і гісторык Джон Мільтан сьцьвярджаў, што Вялікае княства Маскоўскае стала вядомае
Эўропе як магутная дзяржава з часоў Івана ІІІ-га. Кароль польскі Казімір ІV таксама пісаў аб ім як аб
“...правадыр(ы), слаўны(м) многімі перамогамі, што мае вопытных палкаводцаў
сярод перайшоўшых на яго бок татарскіх мурз”.
На значную ролю татараў у маскоўскім
войску тых часоў указвалі таксама францускія гісторыяграфы канца ХІV веку – браты Мартэс.
І як раз у год Аршанскае Бітвы,
Вялікі Князь Маскоўскі, Васіль ІІІ
(правіў у 1503-1533 гадох, бацька Івана Жахлівага), упершыню нызваны тытулам
“цар” (“цэсар”) у тэксьце дамовы зь Імпэратарам Свяшчэннае Рымскае Імпэрыі.
У сьвятле вышэйпералічанага ня цяжка
зразумець, што вынік вайны першае чвэрці 16-га веку паміж двума канкуруючымі
княсствамі ВКЛ і ВКМ быў крытычна важны. Можна спрачацца аб “тэрэтарыяльных
заваёвах” тае вайны, але наступствы перамогі ў Бітве пад Воршаю для будучыні
ВКЛ цяжка пераацаніць. На той момант яна, як мінімум, вырашыла цывілізацыйны выбар
паміж “агнасцытычным Усходам” і “эўрапейскім прагматычным спасьціжэньнем
Сусьвету”, што стварыла магчымасьць “Залатога веку” ў нашае краіне. Тым больш,
што як раз у той час у Францыі пачала ўжо займацца эпоха Рэнесансу, што проста
не дайшла б да нас ў выпадку паразы, як гэта сталася з Расеяй.
Слава ж гэтае перамогі акрыліла ваяроў
Княства і стала крыніцаю натхненьня для народнае творчасьці, што апявала яе.
Гэта спрыяла кансалідацыі тагачаснага грамадства, станаўленьню пэўнага вобразу
Краіны ў вачох як яе насельнікаў, так і эўрапейскага грамадства як моцнае,
аўтарытэтнае і вялікае Дзяржавы.
Цяжка ацэньваць адгалосак такіх падзей у людскіх душах. Але
хто ведае, каб не перамога 1514 года, ці змог бы выдаць у 1517 годзе сваю
першую кнігу Францішак Скарына і калі б тое адбылося? Але, ўпэўнены, дакладна
мы б ня мелі літаратурнага ўвасабленьня вобразу
Вялікага Княства – паэмы Мікалая Гусоўскага. Ён напісаў сваю “Песьню пра зубра (бізона)”
калі быў пісцом ў складзе пасольства 1518 года у Італію да Папы Ільва Х Медычы,
каб схіліць яго да стварэньня кааліцыі хрысьціянскіх дзяржаваў. На жаль той
памірае ад халеры, як і кіраўнік гэтага пасольства, Эразм Вітэліус, біскуп
Плоцкі. Таму выдаць паэму атрымалася толькі ў 1523 годзе, пасьля заканьчэньня
вайны, з дапамогаю каралевы Боны. Мікола
з Гусава, паэт-“новалацініст”, дае ня толькі рэльефны вобраз ліцьвінскага
нацыянальнага ваярскага характэру, але дакладна апавядае пра народ і Краіну,
таксама як і стан у якім яны апынуліся
на той момант, праз апісаньне паляваньня на ляснога волата-зубра:
“... Я
пачынаю з адзіным намерам: унесьці
Толькі
свае ўдакладненьні пра нашага зьвера,
..............................................................................
Хай ён
бадне ў мой радок, каб маглі мы разгледзець
Гэтае
дзіва з абшараў Літоўскага княства,
..............................................................................
Лад
альпабэту наш прашчур для ўласнай карысьці
Ў
грэкаў пазычыў і, гукі мясцовых гаворак
Зладзіўшы
зь ім, іншаземцам, застаўся сабою.
...........................................................................
Край
наш – дзівосны прыстанак загадак і цудаў:
Ці то
так Бог пажадаў, каб усё ў ім на волі
І
вырастала, і гінула, ці чараўнічай
Воляю
нечай усё занядбана – не знаю. ...
..................................................................
Войны
вядзём мы адзін на адзін за сьвяшчэнны
Братні
саюз хрысьціянства з навалай з усходу. ...
....................................................................
Што
запяяш ты, сусед наш, калі скалануцца
Плачам
і стогнам твае гарады і мястэчкі?
Локаць
гатоў будзеш свой укусіць у адчаі:
Дзеж я
раней быў, чаго я глядзеў і прагледзеў?
Як я
сваім патураньнем расчысьціў дарогу
Ордам
чужынцаў”, што разам з ваенным рыштункам
Ёрмы
прывезлі суседзям і мне – па суседску?
......................................................................
Колькі
ня жалься, ні войкай, а чэмеру гора
Не
падсалодзіш жальбою. Як лес безгалосы,
Мы пад
сякерай, дык хай жа пачуецца ў сьвеце
Гусаўца
голас між волатаў нашых пушчанскіх. ...”
Ёсьць яшчэ адно “тое”, што збліжае лёс
гэтае паэмы і гістарычнае памяці аб перамозе ў Бітве пад Воршаю – да сярэдзіны
шасьцідзесятых гадоў мінулага стагодзьдзя аб іх існаваньні ведала толькі
невялікае кола спецыялістаў, бо яны ня ўпісваліся ў кандовыя савецкія
ідэалягемы аб “слявянскім адзінстве”,
“трыадзіным народзе” і “вядучае ролі народа рускага”. Перакладу ж паэмы на нашую мову, пры
наяўнасьці шэрагу іньшых, проста не існавала.
Дапамагла “хрушчоўская адліга” і пазбаўленьне грамадства ад бальшавіцка-сталінскага
маразму.
Парадаксальным чынам падзеі
сучаснасьці, а менавіта агрэсія Расеі супроць Украіны і сёньняшнія спробы
музульманскіх экстрэмістаў аднавіць Арабскі Халіфат, актуалізуюць гістарычны вопыт Аршанскае Перамогі.
Выкарыстаная літаратура:
1. Анатоль Грыцкевіч “Шляхта Вялікага Княства Літоўскага да
Люблінскае уніі 1569 году” (Стар. 16 - 27)
часопіс “Годнасьць” № 01, 1993 год.
2. Мікола Гусоўскі “Песня пра зубра”
(Стар. 119 - 154) зборнік “Старажытная беларуская літаратура”. Мінск, “Юнацтва”
1990 год
3. Віктар Дарашкевіч, Язэп
Семяжон “Эпоха, паэт, паэма” – прадмова
да выданьня, - Мікола Гусоўкі “Песня пра
зубра”, Мінск “Мастацкая літаратура”,
1981 год.
4. Язэп Юхо “Кароткі нарыс гісторыі
дзяржавы і права Беларусі” Мінск.
“Універсітэцкае”, 1992 год.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)


