четверг, 21 ноября 2013 г.

Знак Чарадзея, "Водблеск Традыцыі, альбо Чарадзеяў троп губляецца ў ляберынтах Хесі-Рэ. (Частка першая)"

Язэп Паўловіч

Знак Чарадзея 

(Заканьчэньне)
Водблеск Традыцыі, альбо Чарадзеяў троп губляецца ў ляберынтах Хесі-Рэ.
(Частка першая)


Verum est sine mendacio certum et  verissimmum:
Quod est inferius est sicut id quod est superios. Et quod est superios est sicut id quod est inferius ad perpetranda perpetranda perpetranda miracula rei unios. ...

°°°
Так ёсьць, бязь скажэньняў і адхіленьняў, у вышэйшае ступені ісьцінна:
Тое, што ўнізе, ёсьць падобным на тое, што (насупроць) ўверсе (і яго пераўзыходзіць, ідзе спачатку). І тое, што ўверсе (ідзе спачатку, пераўзыходзіць), падобнае таму, што ўнізе, каб зрабіць (магчымым) цуд ўсеадзінства.  ...

Пачатак “Смарагдавае скрыжалі” Тота (“Гермеса – Трысмегістра”).

Калі я пачынаў свае развагі над сутнасьцю выявы на перстні-пячатцы самага знакамітага полацкага князя і валадара першае, вядомае нам, протадзяржавы нашага народа (калі не залічваць да гэтага шэрагу культуру “банцаровічы-тушэмля”, што паўстала яшчэ раней на волаках Міжмор’я – прасторы, якая ляжыць паміж Касьпіем, Азоўскім, Чорным і Бальтыйскімі марамі, на зьвязваючых іх рачных сістэмах і сталася калыскаю нашага народа), то і ўявіць ня мог, у якое галавазломнае падарожжа празь прастору і час увязваюся.

Зараз жа, мушу выбачыцца перад шаноўнымі чытачамі за кароткасьць апісаньняў у гэтых нататках аб’ектаў неалітычнае культуры, кожны з каторых заслугоўвае многіх грунтоўных манаграфій, і сьцісласьць гістарычных зьвестак аб артэфактах, бо  асноўным  аб’ектам нашае ўвагі ёсьць усё ж гафічны Канон, якім карыстаўся князь Ўсяслаў Брачыслававіч. Таксама не магу я разнастаіць мэтодыку выкладаньня матэрыялу, бо канон-графічны модуль, ён як эталён ці мерная лінейка: прыклаў, - і глядзі што да чаго пасуе. Так і тут, знайшоў агульны цэнтар кампазіцыі, зарыентаваўся па накірунках і выбраў “радыюс дзеяньня” – астатняе робіцца ўжо аўтаматычна, адпаведна альгарытму структуры Знаку. Тое ёсьць ня вельмі цікавым для назіральніка і даволі аднастайным. 

Самая ж наяўнасьць такое гарманічнае прапорцыі і, адначасова геаметрычнага модуля-канона ў гемэтрычнае структуры значных помнікаў розных культур неаліту вымагае спробы адсачыць мажлівае разьвіцьцё гэтае “графічнае ідэі” і дае такім чынам нагоду і ў такі спосаб, глыбей спасьцігнуць яе сутнасьць, таксама як і шырэй дасьледваць сам канкрэтны гістарычны артэфакт. Гэткая мэтода працуе ня толькі са збудаваньнямі і архітэктурнымі помнікамі, але і зь усімі аб’ектамі і іх выявамі, дзе выразна можна вызначыць геамэтрычную структуру.
Ад фіксаваньня гадавое і сутнявае перыядычнасьці зьмяненьняў у рухах Сонца і ценю, нашыя продкі перайшлі да геамэтрычнае абстракцыі. Яны пачалі фіксаваць і рабіць разьлікі пэўнага шэрагу прапорцый і аналіз іх суадносін. Тое даводзіць сам факт існаваньня выявы на пярсьцёнку Князя-Чарадзея, як і рознага кшталту сонечных гадзіньнікаў. Зрэшты, таксама ўвесь гістарычны шлях разьвіцьця архітэктуры сьведчыць аб гэтым.

З такою канстатацыяю і вяртаемся мы на ўзьбярэжжа Пацыфіку, які амывае пяскі пляжаў Паракасу. Да добра ўжо знаёмага нам “іньшаплянэтнага” знаку- трызубу, Кандэлябра Паракасу, які спалучае ў сабе функцыі дарожнага ўказальніка і мапы-абрыса рэгіёна. Раней мы ўжо зьвярталіся да графікі артэфакту, але гэтым разам я  паспрабаваў праз пабудову “ідэальнае” выявы зрабіць рэканструкцыю геамэтрычнае
асновы “Кандэлябра”. На нейкі час давялося стаць пэўнага кшталту рэстаўратарам, вынік – на Мал. 01. Асноваю рэканструкцыі, яе зыходнаю кропкаю выявы сталася падножжа правага зуба гэтага “відэльца”.



Для дакладнага аналізу яго геамэтрыі, што ёсьць багацейшаю за суворы Ўсяславаў Знак, патрэбна як мага дакладнейшая выява гэтага артэфакту, бо тут пэўнае ўзбагачэньне першапачатковае ідэі навідавоку. Ня маючы стэрэакампаратара і нават стэрэаздымкаў, вызначыць дакладныя памеры і нават прапорцыі ўсяго “Кандэлябру” і яго элемэнтаў практычна немагчыма – рэльеф адкоса, на якім ён выраблены і знаходзіцца ня вельмі просты, хоць спакойны і роўнамерны.

Мал.01. Ўласная рэканструкцыя ідэальнае фігурыКандэлябра Паракаса на падставе
аэракасьмічных і наземных фотаздымкаў, службаў Гугла “Зямля”і “Мапы”. Чырвоным праведзены восі абрысу Кандэлябра ў яго “ідэальнае паставе”.

Як выявілася, дыяганаль, што ідзе зьлева зьверху - ўніз вельмі дакладна акдпавядае “Канону Чарадзея” разам з ніжняю часткаю правага “зуба” Кандэлябру. Гіпатэтычную структуру разьвіцьця графікі Паракаса ад уласна Канона Чарадзея можна пабачыць на Мал. 02.

Дастаткова ўспомніць канструкцыю “Зоркі Пальпы” ("Estrella von Palpa”), якую мы ўжо папярэдне параўноўвалі з Канонам Ўсяслава, каб пабачыць магчымы накірунак такога разьвіцьця ў трызубцы Паракаса: падаўжэньне дыяганалі Знаку да перасячэньня зь падаўжэньнем жа бакавіны асноўнага квадрата.  Адлегласьць ад атрыманае кропкі перасячэньня да цэнтра апісанае акружнасьці (яна часткова супадае з дыяганальлю) бярэм за радыюс новае, першае дадатковае акружнасьці. Таксама падаўжаем дыяганаль паўквадрата да перасячэньня зь напрамкам іньшага боку квадрата.

Мал.02. Мяркуемае разьвіцьцё “Канона Чарадзея” згодна альгарытму, закладзенаму ў “Зорцы Пальпы” і, адпеведна, ў абрыс “Кандэлябра Паракаса”.

Яна праходзіць праз вяршыню цэнтральнага зуба і перасякае напрамак стараны квадрата на адлегласьці свае падвоенае даўжыні. Злучаем гэтую кропку перасячэньня накірункаў з тым жа цэнтрам фігуры штрыхавое лініяй, пазначыўшы ў такі спосаб радыюс другое, большае дадатковае акружнасьці.  Сама ж “Зорка Пальпы”, нагадаю, складаецца з асноўнага малюнку і ліній разьбіцьця, што праходзяць праз кожны кут квадрата-элемента з бакавінаю, роўнаю даўжыні аднае пятае радыюса асноўнае апісанае акружнасьці Знака Чарадзея. Менавіта з такіх элементарных квадратаў складаецца прастора і выява самаго Знаку, абмежаваная лініямі пабудовы.

Другая ж дыяганаль Кандэлябра, што ідзе зправа - ўніз налева (Мал. 01.) ёсьць амаль перпендыкулярнаю першай і ўтварае зь восямі вугал адпеведны сімэтрыям і прапорцыям правільнага пяцікутніку. У выніку яна не праходзіць праз левы кут “Кандэлябра”, што стварае ўражаньне памылкі пры вырабе геагліфа на схіле ўзбярэжжа.

Мы можам атрымаць поўную тэарэтычную структуру артэфакта, дадаўшы да малюнку Мал. 02. гэтую геаметрычную пабудову, - правільны пяцікутнік у выглядзе зоркі, альбо “пентаграмы”.


Каб жа не зацяняць агульную карціну і зрабіць яе лягчэйшаю для прачытаньня,  пакажам сам Знак Чарадзея празь яго эквівалент, прамакутнік - “дошку – прастору для гульні”, разьбітую на нашы адзінкі - элементарныя квадраты (6х8), як тое апісана вышэй. Выгляд выніковае структуры, што, гіпатэтычна, закладзеная ў Кандэлябр Паракаса і ёсьць яго графічнаю асноваю, можна пабачыць на
Мал. 03.
Трэба заўважыць, што альгарытм графічнае пабудовы правільнага пяцікутніка практычна супадае зь альгарытмам пабудовы  “Знака чарадзея”. Патрабуецца зрабіць дадаткова толькі яшчэ два “крокі” пабудовы цыркулем.

Мал. 03. “Пентаграма” ў прасторы “Канона Ўсяслава”з дадатковымі акружнасьцямі па альгарытму “Зоркі Пальпы”, як  графічны падмурак структуры Кандэлябра Паракаса
Засталася “драбнота”: пабудаваць на нашае ідэалізаванае структуры выяву Кандэлябра, яго існыя абрысы і формы, згодна наяўным афэрафотаматэрыялам. Як гэта атрымалася, вы можаце пабачыць на малюнку Мал. 04.  Трохі нечаканым было тое, што вось левага зуба перасякла лінію дыяганалі паўквадрата раней, чымся гэта павінна было адбыцца тэарэтычна. Але менавіта на акружнасьці гэтага рэальнага радыюсу знаходзіцца вяршыня фігуры цэнтральнага зуба і “ўнутраная рыса” падэшвы  - апоры ўсяго знака. З гэтага вынікае, што аніякіх памылак (а я быў упэўнены ў наяўнасьці памылкі спачатку) ў фігуры Кандэлябра Паракасу нама. На малюнку добра бачнае спалучэньне графічных элемэнтаў складнікаў выявы. Характэрныя кропкі ёсьць тлуста выдзеленымі.

Тое, што спачатку здавалася выпадковасьцю і неахайнасьцю альбо памылкаю, насамрэч ёсьць прадуманым і важным элементам ўсяе кампазіцыі. Пагатоў я ня ведаю, чым ўласна матывуецца адступленьне ад Канона ў выяве на ўзьбярэжжы Паракаса. Маю наўвазе левы, нахілены зуб Кандэлябра. Мяркую, ў такі спосаб ёсьць паказаная значнасьць і нетрывіяльнасьць рытуальнага комплексу Нацка, яго надзвычайная важнасьць і сэнс. Гэты комплекс, гледзячы па ўсім, доўгі час быў духоўным і эзатэрычным цэнтрам таго абшару, што мы называем зарас “Лацінскаю Амэрыкаю”. Нагадаю, што на самом плято знойдзеныя таксама піраміды і сляды культуры з рысамі муміфікацыі целаў і “дэфармаваных чарапоў”. Зьмяньшэньне радыюса вялікае дадатковае актужнасьці, якая магчыма сымбалізуе зьнешнюю мяжу нашага Сьвету, ў структуры выявы таксама неяк зьвязана з функцыямі гэтага комплексу. Кандэлябр жа Паракаса пазначаў і паказваў пачатак сухапутнае дарогі да гэтага сакральнага мейсца кожнаму, хто плыў на Поўдзень паўз “лацінаамэрыканскае” узьбярэжжа Пацыфіку.

Каб жа ацаніць ролю “Кандэлябра” і “Зоркі Пальпы” ў культуры народаў Паўднёвае, а таксама і Мезаамэрыкі трэба адказаць на лягічнае пытаньне,  а ці ёсьць гэты гарманічны модуль, Канон Чарадзея, толькі асноваю для геагліфаў, што адпавядаюць неалітычным пабудовам, альбо гэтыя гарманічныя прынцыпы праніклі шырэй у індзейскую цывілізацыю?

Мал. 04.  Поўная рэканструкцыя геаметрычнае
структуры і зьнешняга выгляду Кандэлябра Паракаса.

Праз неабходнасць разабрацца з гэтаю праблемаю прышлося паглыбіцца ў гісторыю і культуру паўднёваамерыканскіх тубыльцаў, прынамсі – ацтэкаў. І тое сталася надзвычайнаю прыгодаю. Дакладней, мусіў я пазнаёміцца  падрабязьней з тым, што ад гэтае агульначалавечае спадчыны засталося. Бо спачатку адзін са сваіх цароў загадаў ім вынішчыць усе гістарычныя хронікі, каб застацца найвялікшым валадаром у гісторыі гэтага народу, а пасьля  быў 1507 год і сумнавядомыя наступствы далейшае “канквісты”.

І, хоць Павел Влодковіц, рэктар Кракаўскага Ягелонскага унівэрсітэту Рэчы Паспалітае, выйграў дыспут у прадстаўнікоў Тэўтонскага ордэну на Канстанцкім Саборы (яшчэ ў 1414 – 1418 гадох), давёўшы сваім трактатам жыцьцёвыя правы паганьскіх народаў (ён адмаўляў хрысціянам у праве сілаю наварочваць іх у сваю веру), але  гэта мала паўплывала на тагачасныя норавы. Рабаўніцтва і захоп індзейскіх гарадоў-дзяржаваў суправаджалася таксама і зьнішчэньнем культурных помнікаў. Рукапісныя тэксты, мапы і малюнкі спальваліся.

Гэта ў нас зь імі агульная бяда: нават тая невяліка частка кнігаў і летапісаў, што пазьбегла сьвядомага зьнішчэньня ў полымі, ёсць расцярушанаю па ўсім сьвеце. Можна сказаць, што ў пэўным сэньсе індзейцам больш пашчасціла, бо з таго, што падавалася цікавым, захопнікі рабілі копіі. Так да нас дайшло іх некалькі дзесяткаў і перахоўваюцца яны ў розных музэях. Збольшага гэтыя дакуманты выдадзеныя ў альбомах і, дзякуй Богу, выстаўленыя у інтэрнэце. Неўзабаве пасьля пачатку пошукаў, у альбоме “Майя і Ацтэкі”, патрапіў я на малюнак, які кампазіцыйна быў арганізаваны як “Знак Чарадзея”. Пазьней аказалася, што гэта цэнтральная частка аднаго з малюнкаў ацтэкцае кнігі “Кодэкс (г.зн. сшытак) Барбонікус” (Луўр, Парыж – таму “Бурбонаўскі”, ад назову французкае дынастыі) У ім таксама  пераважае геаметрыя над іерагляфічным пісьмом (Гл. Мал. 05.).  
Цікава, што ўласна ацтэкі ёсць пазьнейшым народам, які прыйшоў на Мэксіканскае Узгор’е. Як раз праз год, пасьля таго як у нас адбылася знакамітая бітва Ўсяслава Чарадзея з войскамі Кіеўскае Русі пры Менску на Нямізе, ў 1068 годзе племя месінке (саманазоў ацтэкаў) пакінула сваю радзіму, востраў Астлан. Ад назова гэтага вострава іх і пачалі называць Ацтэкамі. Сваю мову яны называюць “нагуа”. Іх летапісы былі спаленыя, з нагоды ўказаныя вышэй, яшчэ да зьяўленьня калянізатараў па загаду правіцеля Іцкаатля. Таму дакладных зьвестак не засталося. У паданьнях і легендах ацтэкаў часта ўзгадваецца таямнічы народ  - Тальтэкі. Тальтэкі былі старажытнейшымі насельнікамі Мэксіканскае раўніны. Ім прыпісваецца адкрыцьцё ўжытку металаў. Яны лічацца пачынацелямі архітэктуры, скульптуры і жывапісу.

Мал.05. Аркуш зь ацтэцкага “Кодэксу Барбонікус” з выяваю рытуала “Распальваньня
Вагню
Само слова  тольтэк на нагуа азначае “будаўнік”, ”архітэктар”. Менавіта тальтэкам – гаворыцца у ацтэцкіх легендах – абавязаныя ўсе іншыя плямёны мэксіканскае даліны дасягненьнямі культуры і мастацтва. Яны навучылі іх вырошчваць селькагаспадарчыя культурныя расьліны, будаваць каменныя пабудовы, высякаць статуі і рэльефы. Так ці не, але Мэксіканская даліна і Пэруанскае ўзбярэжжа, таксама як і сама сістэма лашчынаў ухдоўж горных хрыбтоў Андаў – ёсць месцамі першапачатковага ўзнікненьня земляробства. Менавіта там упершыню на абедьвух Амэрыканскіх кантынентах пачаўся адлік існаваньня культурных харчовых расьлінаў. На прылеглых да возера Ціцікака абшарах ўжо восем тысячаў гадоў таму пачалая селекцыя бульбы зь напаўатрутнае дзікае расьліны. На момант прыходу іспаньскіх канквістадораў індзейцы вырошчвалі ўжо некалькі сотняў розных гатункаў харчовае бульбы.

Ня меньшым селекцыйным дзівам ёсьць зьяўленьне маісу (кукурузы). Ад нікчэмнае мезаамэрыканскае травы за шэсьць тысяч гадоў селекцыі яна ператварылася, высілкамі ідзейцаў, у падставовы чыньнік харчаваньня, прынамсі індзейскае цывілізацыі Кахокія ў рэчышчы Місісіпі, а потым і па ўсяе Лацінскае Амэрыцы.
Навукоўцы сцьвярджаюць, што Чалавек зьявіўся у тых мясцінах не раней за 20 тысяч год да нараджэньня Хрыстовага.

Спачатку мяне зьдзівілі антрапалягічныя рысы твараў дзеючых персанажаў на малюнку, бо не адпаявядаюць іньшым, традыцыйным ацтэцка-індзейскім выявам. Але калі я ўбачыў касьцюмы да рытуалу і танца Капак–Колас у Андах (гл. Мал. 06.), ўсё стала на свае мейсцы: на гэтае прамалёўцы з “Кодэксу Барбонікус” паказаныя ваяры-шаманы ў рытуальных касьцюмах і “мяккіх” масках багоў.

Кодэкс быў выраблены ацтэцкімі сьвятарамі пад час гішпанскага ўварваньня для захаваньня асноўных ведаў народа. У арыгінале ён ня ўтрымлівае аніякіх лацінскіх літар і зьмяшчае толькі піктаграмы. Кодэкс складаецца з трох частак, што зьмешчаныя на паўтарох дзесятках аркушаў:

1. Каляндар гаданьняў (Tonalamanate)
2. Апісаньне 52 - гадовых цыкляў
3. Апісаньне рытуалаў і цырымоній.

Мал. 06. Падрыхтоўка да танцу-рытуалу
  Капак-Колас, высакагор’е на                                 Балівійскім памежжы.

Забягаючы трохі наперад скажу, што па выніку графічнага аналізу аказалася, - гэты малюнак (а дакладней, цэнтральная частка кампазіцыі Мал.05.) ёсць цэлаю энцыкляпэдыяю індзейскае геаметрыі і матэматыкі. У ім няма ні аднае лішняе лініі ці элемэнта. Аўтары гэтага вытанчанага ў геаметрычным і ўсіх іньшых сэнсах малюнку, выкарысталі ня толькі звычайныя віды сімэтрыіі, аде на поўніцу валодалі паняцьцямі гармонікаў, фокусаў ліній і гэтак далей.

Малюнак ёсць дапісьмовым помнікам і цэнтральная яго частка зробленая як насычаная геаметрычная піктаграма, складанейшая повязь суадносінаў і ўзаемазалежнасьцяў. Кожны элемент дакладна пасуе да іньшых і падтрымліваецца імі. Геніяльныя аўтары сьвядома пазьбягалі як наўпростых паўтораў, так і элементаў, якія паўтаралі адну і тую ж ідэю альбо прынцып. Пэўна тое было ня толькі сродкам сцісла выкласці іх змест, але адначасова дапамагала абараняць сутнасць ўсяго абрысу ад прафанаў. Ці не на кожным кроку таксама сутыкаешся зь “індзейскімі хітрыкамі”. Каб пазьбегнуць памылак пры перапісваньні (тырыжавалася ўсё ж рукамі) і дзеля пазначэньня правільнага шляху расшыфроўкі геамэтрыі, яны выкарыстоўвалі элементы іньшых фігураў, як знакі пацьверджаньня правільнасці знойдзеных накірункаў і мейсца ліній. Да таго ж, несумненна, кожны з гэтых элементаў і іх суадносіны цалкам, нясуць пэўны містыка–рэлігійны, тэалягічны і касмаганічны сэнс. Зь іньшага боку, відавочна, што кожны зь персанажаў ёсць дзеючаю асобаю нейкае легенды са сваім характарам і сюжэтнаю лініяю, кожны зь іх мае сваю гісторыю, аб чым мы можам толькі здагадвацца. Малюнак як раз і дае вельмі багаты грунт для шэрагу такіх гіпотэзаў.

Таксама ў ім вытрымліваецца фундамэнтальны прынцып ня роўнасці правага і левага, г.зн.адлюстрована пэўная скіраванасць працэсаў у Рэчаіснасці. Праз усё гэта паказана ня толькі і ня столькі матэматыка, колькі сьветапогляд ацтэкаў, іх тэалёгія. Ну і вядома ж сама хада рытуалу “Распальваньня вагню”, які ўласна і паказаны на выяве. Аналізаваць усё гэта зарас не да месца,  засяродзімся ж на графіцы Канона Чарадзея, геаметрыі і сэнсах. Навукоўцы сцьвярджаюць, што плямёны народу майя ладзілі такі ж, альбо вельмі падобны, абрад “Новага вагню”.

У цэнтральнае частцы малюнку зьмешчаныя чатыры фігуры, што трымаюць у  руках вязанкі дроваў. У кожнага зь іх  на гэтае вязанцы сядзіць сіняя істота, падобная да яшчаркі, сабакі ці малпы. Выявы ўсе падобныя, але розьняцца ў дэталях адна ад адной. Сам малюнак дадзены ва ўмоўнае, зьмешанае праекцыі. У яго цэнтры ёсць вогнішча, паказанае збоку. Вакол яго – сьцены,  але гэта погляд зьверху. Прынамсі, ён адпавядае пляну храма на версе піраміды Касцілла ў Чычэн-Іцы (Гл. Мал. 07.). Адметнасьцю гэтае піраміды ёсць тое, што яна пабудаваная паверх больш старажытнае і меньшае піраміды.  На яе вяршыні таксама быў храм.  Туды можна і сёньня трапіць па адмысловаму тунэлю, зробленаму пры надбудове новае піраміды.










Мал. 07.  Абрыс піраміды ў Чычэн-Іцы і плян яе вяршыннага храму.

Такім чынам, на падставе супадзеньня абодвух абрысаў, мы маем права выказаць меркаваньне што, трыма “шырокімі крыжамі” на цэнтральнае выяве нашага аркуша з “Кодэксу Барбонікус” пазначаныя храмавыя дзьверы.

Шырокі ж крыж - выява таксама вельмі распаўсюджаная амаль па ўсім сьвеце. Як аказалася, ёю карысталіся ў адзін і той жа час як у Эўропе, так і ў Амерыцы, яшчэ да Калюмба. На сьценах старых індзейскіх храмаў ёсьць таксама і “нармальныя” крыжападобныя выявы, якія можна трактаваць як Касьмічнае дрэва. Дзіўным чынам выявы чырвоных шырокіх крыжоў знаходзяцца ня толькі на белых рушніках, што ўпрыгожваюць строі гэтых “паганьскіх” старажытных сьветароў, але ёсьць і на сучасным цырыманійным убранстве Папы Рымскага.

Каб разабрацца зь “Містэрыяю шырокіх крыжоў”, зьвернемся ізноў да  Знака Ўсяслава. Калі адзець пярсцёнак на левую руку і скіраваць яго на поўдзень, то палец укажа  шлях Сонца на небе. Уявіце сябе ў цэнтры круга. Зь лева ад усходу, празь зеніт, ляжыць шлях Сонца – направа, да захаду. Перад вамі наўпрост шлях, па якім вядзе вас унутранае Сонца – самаатаесамленьне і воля. 

Мал. 08.  Папа Рымскі Бенэдыкт XVI 
              пад час рытуальнае цэрымоніі.

Воля чалавека ў сваіх праявах падобная Сонцу зьнешнему і таму мае  дакладна такую ж дыяграму цылічных усходаў і заходаў, як і яно. Сонца ёсць праяваю і вытокам сіл зьнешніх, Воля – ўнутраных. Разам яны могуць быць толькі ў гарманічным адзінстве і ўзаемадзеяньні. У адваротным выпадку альбо няма  Шляху і асоба сьпіць, альбо гэта Шлях насуперак Сьвету, ён магчымы, але вельмі хутка “зьядае” ўсе рэсурсы асобы ці іньшага “суб’екта дзеяньня”. У хрысціяньскае традыцыі гэта дакладна ёсць грахом – адхіленьне ад свайго Шляху да Бога. У заходніх цэрквах гэтая ідэя таксама перадаецца, пазначаецца алегорыяю “Лесвіцы Сьвятога Якуба” і шляхам духовага пад’ёма па ёй.

Дзьве дыяграмы разам і даюць малюнак шырокага крыжа – графічнага знаку Сілы, скіраванай ваяром адпаведна свайму мейсцу ў Сусьвеце. Гэта знак Ваяра. Калі мэтафізічна, - графічнае адбіцьцё ролі самаатаесамленьня чалавечае істоты як мейсца перасячэньня, ўзаемадзеяньня яго ўнутранае псіхічнае рэчаіснасьці і патока “рэфлексій успрыняцьця” зьнешняе, “аб’ектыўнае” рэчаіснасьці празь “фільтры” ворганаў адчуваньня -ўздзеяньняў зьнешяга сьвету. У гэтым сэньсе, знак “шырокага крыжа” ёсьць пазначэньнем чалавека, які асэнсавана кантралюё свой зямны шлях. Ня ведаю, зь якое мовы прыйшло да нас іх абагульняючае вызначэньне, але яно ёсьць трапным – гэта “людзі доўгае волі”. Да іх ліку таксама належыць ня толькі “сьвятарскае”, але і  “вайсковае” саслоўе: у Японіі, напрыклад, самураі, у нас і астатняе Эўропе – шляхта.



Але выява на пярсцёнаку Чарадзея дае і дакладную геамэтрычную інтэрпрэтацыю: шырокі крыж ёсьць “разьверткаю” піраміды – трохмернае фігуры, каторая, як верылі продкі, увасабляе сабою сонечнае сьвятло. Суадносіны падэшвы трохкутніку аднае бакавое лопасьці шырокага крыжа па Канону Чарадзея і яго высаты ёсьць прапорцыяю 6:4. (Гл.
Мал.09. ). (Цалкам жа бакавіны простакутніка “Знаку” суадносяцца як 6:8.) А гэта азначае, што кожная з чатырох частак – “лопасьцяў”, складаецца зь дзьвух “магічных” эгіпецкіх (“піфагоравых”) проставугольных трохкутнікаў зь суадносінамі бакавін: 3:4:5. Дакладна такія прапорцыі ўласьцівыя наупростым сячэньням рэальных пірамідаў у Гіце (г. Каір). Зразумела, што іх існыя “разьвёрткі”, як гэта вынікае зь Канона, маюць суадносіны даўжыні падэшвы да яе высаты  6:5 і складзеныя зь проставугольных трохкутнкікаў з адпаведнае даўжынёй бакавін. Адхіленьні ад існуючых велічыняў ад тэарэтычных ёсьць незначнымі.
Мал. 09.  Графічная “матрыца” шырокіх крыжоў,
 згодна Канона Ўсяслава.
Існуюць шматлікія больш разгорнутыя варыянты і інтэрпрэтацыі сымболікі шырокага крыжу. Дакладан такімі ж шырокімі крыжамі індзейцы Амерыкі ў сваем пісьме пазначалі “ваяроў”, у тым ліку і паганьскіх святароў-шаманаў, што пацьвярджае адзінства плыні чалавечага мысьленьня па ўсяе плянэце. На малюнку з “Кодэкса Барбонікус” (гл. Мал. 05.) шырокія крыжы пазначаюць дзьверы ў сьценах храма, цёмна-чырвонага колеру крыжы зьмешчаныя на белых рушніках, што зьвісаюць зь іх галаўных убораў. Гэтыя Ваяры вядуць рытуал – выконваюць ролю сьвятароў. Шырокі крыж у гэтым выпадку ёсьць сымбалям іх шаманічнае Сілы, сымбалем Ваяра-святара, тут - амаль паўбога. Таксама шырокімі крыжамі, але мальенькімі, пазначаныя іх вочы – выток “асабістае сілы”. Роля вачэй гэтых персанажаў як “крыніцы сілы, скіраванае вонкі” пацьвярджаецца суадносінамі графічных пабудоваў, што ёсьць грунтам усяе кампазіцыі і элементаў-складнікаў асобных выяваў. Тое ёсьць ключом да разуменьня ролі і функцый дзеючых асобаў Рытуалу. Але гэты графічны аналіз ня мае дачыненьня да нашае тэмы і таму я яго не зьмяшчаю.

Агульнае апісаньне выявы будзе ня поўным, калі не адзначыць, што тры кругі на планцы пад вогнішчам асацыюцца зь поясам Арыёна (дакладней зоркамі, што арабы называюць Альнітак, Альнілам і Мінтака), ўся ж яна цалкам перадае структуру гэтага сузр’я. Ў дадатак, на вязанцы дроваў у левае ніжняе фігуры ляжыць, як тое выразна бачна, сіні сабака. Якраз у гэтым накірунку ад Арыёну ёсць сузор’е Вялікага Пса зь яго галоўнаю зоркаю – Сірыюсам. Да таго ж сабака ёсць сьвятою жывёлінаю для мэксіканскіх тубыльцаў (але гэта неяк не замінае некаторым зь іх ўжываць тых жа сабак у ежу). Мяркую, што абрысы і назовы сузор’яў у індзейцаў маглі цалкам не супадаць зь сярэднеземнаморскае традыцыяй, якою мы карыстаемся да гэтага часу. Але гэтая жывёлінка намалёвана дакладна і найбольш адпавядае сабаку. Тады істота, што належыць ваяру па дыяганалі ўправа - ўгару пэўна ёсць зьвязанаю зь Пляядамі. Яе лапкі нагадваюць рукі чалавека альбо малпы. Усе чатыры постаці Ваяроў застылі ў сваім руху да Вогнішча. Маўчыць, загадкава пасьміхаючыся сіні сабачка, прыўзьняўшыся на вязанцы дроваў. Здаецца нават хвастом матляе ад задавальненьня. Маўкліва сядзяць сінія ж яшчаркі – іегуаны, на вязанках дроваў, грэючыся на руках у Ваяроў, што разьмешчаныя па дыяганалі зьлева зверху – ўправа ўніз. Толькі сіняя пачварка, што нагадвае малпачку зь фрызурай, як у панка -“іракеза”,  альбо мае галаўны ўбор зь пальмавага лісьця, апавядае , размахваючы ў паветры лапкамі і паказваючы нешта наперадзе.

І яшчэ адна асаблівасць: ёсць пэўна элементам адзінства і адначасова супрацьпастаўленьня тое, што адну дыяганаль складаюць халоднакроўныя жывёліны – яшчаркі, у той час, як іньшую – сабака і малпачка, жывёліны цеплакроўныя. Падобным жа чынам  можна патрактаваць і адрозьненьне сымболікі “дыяганаляў” у Трызубе Паракасу.

На тле агульнае маўклівасці і трохі гіранічнае засяроджанасці, малпачка выглядае сапраўдным неўрымслівым балбатуном, які можа схаваць тайну толькі ў патоку словаў і сэнсаў, бо маўчаць – гэта не яго “функцыя”. Такі персанаж маўчаць ня можа і ад яго заўсёды можна нешта дазнацца. Да таго ж толькі справа зьверху ёсць паказанымі цалкам непрыхаваныя два шырокіх крыжа - “дзьверы” ў малюнку сценаў. Зь іх і пачнем. У гэтым выпадку патрэбна аднавіць рэальныя графічныя пабудовы, а не вызначыць яе матэматыка – геаметрычны грунт. Усяго на малюнку ёсьць “тры ўваходы Зьнашняе Сілы” - тры шырокія крыжы, цэнтры каторых мусяць быць кропкамі, што ляжаць на аднае акружнасці.

Нам трэба знайсці яе цэнтр і менавіта геамэтрычна-дакладна аднавіць вось сімэтрыі ўсяе кампазіцыі, бо прынцып пабудовы відавочны і прыблізна гэта бачна адразу. Са школьнае ж геамэтрыі вядомыя адпаведныя графічныя пабудовы. Але як раз цэнтры крыжоў ёсць замалёваныя ромбамі. Тэарэтычна, падоўжыўшы бакі лапасцей-трохкутнікаў, што складаюць крыж, да цэнтру, мы павінны атрымаць жадаемы вынік – іх перасячэньне і дасць патрэбную нам кропку. Але - не атрымаем. Складнікі шырокіх крыжоў даюць не адну, а некалькі кропак перасячэньня. Таксама, як не сыходзяцца  ў аднае кропцы такія ж элемэнты крыжоў на ручніках сьвятароў. Недарэчнасьць? Не,  - проста праз гэтыя  цэнтры праходзіць некалькі лініяў пабудовы і акружнасцяў. Амаль кожная лопасьць шырокага крыжа пазначае нейкую лінію, пацьвярджаючы яе правільнасьць.

Далейшыя ж геамэтрычныя пошукі і падрабязнасьці структуры гэтага абразу я апускаю, бо тое не стасуецца зь  тэмаю нашага дасьледваньня, хаця і заслугоўвае вельмі пільнае ўвагі і аналізу.


Мал. 10.  “Правы” варыянт прапорцыі Ўсяслава ў крыптаграме “Распальваньня Вагню

У выніку я атрымаў два галоўных, базавых цэнтра ўсяе кампазіцыі. Абодва, натуральна, знаходзяцца на вертыкальнае восі сімэтрыі малюнку і перасячэньні “ліній зроку” правага і, адпаедна, левага ніжніх Ваяроў. Гэтыя лініі падтрыманы таксама і гарызантальнымі геаметрычнімі лініямі камяніцы-вогнішча. Самая ж камяніца ёсьць ня толькі выяваю  вогнішча, але і сымбалізуе ўласна піраміды , дзе “багі” запальваюць вечны касьмічны вагонь Быцьця. Гэты рытуал праходзіў толькі раз на 52 гады. Хачу зьвярнуць таксама  вашую ўвагу на тое, што аніякіх сьлядоў рытуалаў зь чалавечымі ахвярамі ў Кодэксе нямашака (хоць іх апісаньнем і “ацтэцкімі жахамі” поўніцца інтэрнэт). Калі і заўважыў я нейкі “крымінал” – дык гэта сьляды чалавечых басых ног па праваму краю малюнку. Падаецца, што тут хада ідзе аб выкраданьні вагню ў багоў. Гэткі індзейскі варыянт легенды пра Праметэя.

Па вядомаму ўжо альгарытму ёсьць пабудаваныя варыянты нашае геаметрычнае фігуры. Характэрна, - ў абодвух варыянтах выршыні бакавых зубцоў нашага “Трызуба Ўсяслава” супалі зь верхам бакавых “дзьвярэй”- крыжоў. Шматлікія іньшыя супадзеньні і адрозьненьні “правага” і “левага” жадаючыя могуць пагладзець на малюнках самастойна.
Такім чынам, выкарыстаньне “Канона Ўсяслава Чарадзея” у графіцы індзейскага сшытку “Кодэкс Барбонікус” можна лічыць даказаным. Таксама як і існаваньне пэўнае і вельмі старажытнае традыцыі навуковых ведаў і тэхналёгіяў, пашыранага ў “Новым сьвеце”. Хутчэй за ўсё крыніца гэтых ведаў ёсць адзінаю для ўсіх цывілізацыяў. Вопыт жа ацтэкаў даказвае, што нашыя продкі маглі ведаць і вызначаць меру асімэтрыі – гэта ёсць звязаным з агульным паняцьцнем энтрапіі працэсаў. Сучасная навука вывучае такога кшталту суадносіны і заканамернасці аб’ектаў мікраміру, прынамсі гэта тычыцца масы і энэргіі сувязі квантавых і квазіквантавых аб’ектаў, таксама як і дасьледваньняў прасторы і часу.
Гэта ўражвае, але непазьбежна вынікае з параўнаўчага аналізу прапорцый і суадносінаў элементаў і агульнае пабудовы малюнку з “Кодэкса Барбонікус”, Кандэлябра Паракаса і абрысу на пярсцёнку славутага полацкага князя Ўсяслава Брачыслававіча. Ступень жа прымітыўнасці вызначаецца ў першую чаргу ўзроўнем ведаў аб Сусвеце, а ня толькі ўзроўнем складанасці выкарыстаных для працы інструментаў і тэхнічных сродкаў.

Зусім у іншым сьвятле выступае і старажытная культура індзейцаў, што існавала паралельна нам у сярэдневеччы. Ад пірамідаў Чычэн-Іцы да Іцы на ўзбярэжжы Пацыфіку, дзе прытуліўся гарадок Паракас побач зь выяваю “падсвечніка” – Кандэлябра Андаў і далей, да пустэльні Нацка, працягнулася тэрыторыя, дзе людзі валодалі глыбокімі практычнымі ведамі аб пабудове Сусьвету. Яны карысталіся геаметрычнай матрыцай, што трапіла ў “Кодэкс Барбонікус” дакладна так, як сьветары ў коптцкіх пірамідах старажытнага Эгіпту карысталіся сваемі папіруснымі зьвіткамі.

У наш час вядомыя многія паралелі і наўпростыя культурныя супадзеньні  “Новага” і “Старога” сьветаў яшчэ да Калюмба. Гэта даказвае  існаваньне адносна частых кантактаў паміж самымі аддаленымі кропкамі нашае планеты. У гэтым сэньсе нельга пераацаніць тое, што зрабіў нарвэжэц Тур Хеердал і яго каманда. Сваімі падарожжамі на “Ра-1”, “Ра-2”, “Кон-Цікі” і “Тыгрыс” яны давялі існаваньне сталае магчымасьці такіх міжкантынентальных сувязяў як празь цыркуліцыі водаў Атлянтыкі, так і прасторамі неабсяжнага Пацыфіку. А “за

Мал. 11.  “Левы” варыянт прапорцыі Ўсяслава ў крыптаграме “Распальваньня Вагню

адным скрыпам” і тое, што “ёсьць яшчэ порах  у парахоўніцах” ветэранаў Другое Сусьветнае вайны. Прынамі тых, хто пазбавіў нямецкіх нацыстаў магчымасьці стварыць нуклеарную зброю.

Што да трансатлантычных кантактаў, то іх магчымасьць і існаваньне ў далёкім мінулым пацьвярджаецца таксама матэрыяламі археалягічных раскопак паселішчаў вікінгаў у Паўночнае Амэрыцы. Зь Пацыфікам трохі складаней. Але, напрыклад, Дж. Леанард ў сваёй кнізе “Старажытная Амэрыка” дае чатыры, як ён назваў, “трансціхаакіянскіх” загадкі:

Першая – кашачыя багі – абагаўленьне кошак ў Кітаі ў эпоху дынастці Шань (17 – 12 ст. Да н.э.) і альмекамі ў Мексіцы, а таксама індзейцамі чавэн у Пэру. Другая – гліняныя фігуркі жывёлаў на калёсах, што рабілі ў старажытнае Індыі і Мексіцы.

Трэцяя – выява лотаса ў аздабленьні майанскіх і індуісцкіх храмаў. Нават часам супадаюць сюжэты: чалавек дзьвума рукамі разрывае сцябліну лотаса. Часам, там жа зьмяшчаецца нейкая рыбіна, альбо вадзяная пачвара.

Наагул, існуе вельмі многа супадаючых дэталяў у аздабленьні індзейскіх (майянскіх) і індуісцкіх храмаў.

Дарэчы, дакладна так, як зьвязаныя ў вязанкі дровы, што прыносяць ў ахвяру багам індзейскія валадары зь малюнку “Кодэкса Барбонікус”, вяжуць ў вязанкі сандалавае дрэва ў Паўднёва-Ўсходняе Азіі. Сандал, як і смала ладану, - ці не самыя распаўсюджаныя рытуальна-“магічныя” курэньні. Магчыма, што на малюнку зь Кодэкса таксама хада ідзе не аб звычайным дрэве, а менавіта аб дрэве зь прыемным водэрам – “курэньні”.

Навукоўцы ўказваюць на падабенства пахавальных масак зь ліставога золата ў пахаваньнях старажытнагрэцкіх цароў і ў цароў індзейскіх гарадоў-дзяржаваў. Абедзьве рытуальныя традыцыі ўжывалі аналягічныя фарбы і тэхналёгію энкаўстыкі (прынамсі і грэкі, і ацтэкі).

Да таго ж прафесар геаграфіі Арэгонскага універсітэту К. Джоханнесен знайшоў на сцьцяне храма ў Кесава, што побач зь паўднёваіндыйскім горадам Майсорам, скульптурнае увасабленьне жаночага босства зь кукурузным пачаткам у руцэ. Гэты храм збудаваў архітэктар Самната ў 1268 годзе. Прафесар знайшоў у гэтым і яшчэ трох бліжэйшых храмах ўсяго 68 выяваў кукурузных  пачаткаў. Гэтая знаходка пацьвярджае існаваньне “траспацыфічных” кантактаў у 13 стагодзьдзі.

Ёсьць іншыя артэфакты з індыйскае культуры, што пацьвярджаюць міжцывілізацыйныя кантакты і ў процілеглым накірунку, прынамсі зь Афрыканскім кантынентам:
Мал. 12. Выява індуісцкага бога Крышны
ў старажытна-копцкае “хустцы                           фараона”.
Да таго не так даўно хімічны аналіз некаторых эгіпецкіх мумій выявіў наяўнасьць у іх як табаку, так і опію.  Егіптолягі настойваюць на тым, што гэта пазьнейшыя забруджаньні, але нешта ніхто не сьпяшаецца з паўторнымі аналізамі. Наш жа шлях тропам вялікага чалавека і полацкага князя Ўсяслава Брачыслававіча, па якому вядзе нас яго Знак – гарманічны Канон, таксама ёсьць адным з доказаў адзінства старажытнага сьвету Чалавека Разумнага. Паступова, мы зрабілі амаль кругасьветнае падарожжа.

Наступным аб’ектам, які мы не маем права абмінуць на нашае дарозе, ёсьць адзін архітэктурны помнік, фасад якога проста “крычыць “ Канонам Чарадзея. Гэта сусьветна вядомы храмавы комплекс у Паўднёва-Ўсходняе Азіі – Анкарват. Франтальная выява з боку яго галоўнага ўваходу літаральна пабудавана па Канону і нават ў дэталях супадае зь ім. (Гл. Мал. 13.). Да таго ж, гэты комплекс сваімі абрысамі пацьвярджае гіпотэзу аб графічным разьвіцьці Знаку, што мы зрабілі вышэй на падставе аналізу Кандэлябра Паракаса і заканамернасьцяў геамэтрычных пабудоваў, якія пакінулі нам стваральнікі Зоркі Пальпы.

Цэнтар ўсяе кампазіцыі супадае зь цэнтрам галоўнага вакна фасаду галоўнае ж пабудовы Комплексу. Астатнія графічныя характэрыстыкі зразумелыя зь самаго малюнку і ёсьць “стандартнымі” для нашага аналізу. Падоўжыўшы дыяганаль “Знака Чарадзея” і дыяганаль паўквадрату да перасячэньня зь бакавінамі асноўнага квадрата “Знаку”, атрымліваем радыюсы дадатковых акружнасьцяў. Яны ёсьць роўнымі адлегласьці паміж гэтымі кропкамі і цэнтрам асноўнае акружнасьці.Мушу зьвярнуць вашую ўвагу на тое, што пазіцыя меньшых вежаў на малюнку, іх вертыкальныя восі аптычна не супадаюць зь першаю дадатковаю акружнасьцю. Тое “несупадзеньне” ёсьць эфектам перспектывы, бо гэтыя вежы аднесеныя ўглыб Комплексу. Калі ж іх “перанесьці” на лінію франтона фасаду асноўнае пабудовы, то супадзеньне будзе поўным.

Мал. 13.  Франтальы выгляд дварцовага комплеексу Анкарват.
Вось жа маленькія вежы, што знаходзяцца на краю забудовы, іх восі, дакладна супадаюць зь месцамі сячэньня гэтае архітэктурнае лініі нашаю другою дадатковаю акружнасьцю.

Прадоўжым нашае падарожжа. Гэтым разам – па паветры. Як у індзейскіх храмах Гватэмалы і так і ў старажытным Эгіпце, адметнымі атрыбутамі “прасторы сакральных сымбалеў” і босстваў былі “крылатыя сонечныя дыскі”. . У Эгіпце напачатку гэта былі проста два крыла, што абазначалі вольную стыхію “этэру” і вярхоўную ўладу адначасова. Але ўжо пад час пятае дынастыі да крылаў дадаўся сонечны дыск і дзьве зьмяі. На поўдзень ад ступенчатае піраміды ў Саккары знайшлі руіны невялікага храма ў гонар чалавека зь імем Майя. Ёсьць меркаваньне (зрэшты, тое можа быць і проста выдумкаю), што гэтым словам карысталіся не для абазначэньня імені, а як тытулам. У сучаснае мове Эгіпту  гэта адзін з назоваў вады. Як гіпотэза, – у старажытнасьці тое слова магло азначаць “з-за водаў”. Г.зн. прыплыўшы з-за воднага гарызонта. Сцьвярджаецца, што выявы з тае часоўні індзейцы майа апазналі як знакі, ўласьцівыя да ўжываньня ў раёне Мэксікі альбо Цэнтральнае амэрыкі. Але ўсё гэта  па-за навуковаю эгіпталёгіяю

Мал. 14.  Параўнаньне “крылатых дыскаў”
майя з Гватэмалы і старажытных                     коптаў.

А перанясемся мы далей воляю аднаго загадкавага персанажу. Завуць яго Хех (ня блытаць з Ам-Хех). Ерогліфам, што ёсьць яго выяваю, пазначаецца слова “бясконцасьць”, ён яе валадар. Арыфметычна гэты ерогліф адпавядае лічбе “мільён”. Перанясе ж нас Хех у краіну старажытных коптаў, што завуць зарас Эгіптам.
Павінен зрабіць адну заўвагу. Звычайна кажуць аб “многабожжы” старажытных людзей. Але, калі прааналізаваць сапраўдны стан рэчаў, то Бог-творца Сусьвету (звычайна яго гэтую функцыю пазначаюць словам “дэміург”) ёсьць заўсёды адзін. Як правіла, гэта Бог так ці іначай ёсьць зьвязаны з Сонцам. Так і ў старажытных коптаў ёсьць гірархія начале з Богам-творцам. Складаецца тая гірархія з дзяцей гэтага бога, што ўвасабляюць толькі пэўныя якасьці нашага Сусьвету і маюць пэўныя, акрэсьленыя функцыі. У старажытнух коптаў яны пазначаліся назовам ”натэр”.

Калі шукаць паралелі ў іньшых культурах, то “натэр” спалучае ў сабе якасьці “дошаў”-шэрагу падставовых субстанцыі індуізма - і “анёлаў”, што ёсьць папулярнымі ў рэлігіях “народаў Кнігі” (г.зн. юдэяў, хрысьціянаў і мусульманаў).
Ўласна Хех, і яшчэ сем “босскіх сутнасьцяў Першага Часу”, зьвязаны зь актам тварэньня гэтага Сьвету і стаіць асабняком у шэрагу натэраў. Коратка абавязаны дадаць, што цалкам гэтая гісторыя мае моцныя паралелі зь касмаганічнымі легендамі племені дагонаў.

У дагонаў жа ёсьць важнаю часткаю касмаганічных мітаў сюжэт аб “Бледным Лісе, альбо Ого”, што мае, ў сваю чаргу, паралелі зь біблейскім Сатаною-Люцыферам. Таму, атаясамляючы гэтых двух персанажаў, мяркую, што імя Бледны Ліс ёсьць памылкаю перадачы ведаў дагонаў, альбо перакладу на францускую мову. Імя таго персанажу, з сучаснага гледзішча, павінна трактавацца ў сэньсе “люмінісцэнтны падманшчык”, альбо “падманшчык, які сьвеціцца”. Менавіта “сьветаноснымі” у гэтым сэньсе, былі “асуры” індуізму.

Я адзначаю і акцэнтую гэтыя моманты, каб паказаць, на якім прыкладна ўзроўні гірархіі знаходзіцца гэты “паў- протабог”.- Хех. Сама выява ёсьць “прарэзаным” гарэльефам сьпінкі драўлянага трона папулярнага фараона і зацятага “контррэвалюцыянера” Тутанхамона, які адносіцца да 18-е дынастыі. Таксама як і з Кодэксам Барбонікус, даю тут толькі асноўны варыянт разьметкі гэтае выявы па альгарытму Канона. Цэнтр кампазіцыі легка знаходзіцца праз абрыс бакавых вертыкальных калёнаў-“картушаў” зь надпісамі. На больш буйным маштабе, знойдзеныя восі супадаюць зь выявамі “эгіпецкіх крыжоў”-антаў і таксама іерогліфамі на “плянках-карнізах” зьверху і зьнізу выявы. Яны, гэтыя іерогліфы, падобныя да вузкагорлых амфар, альбо ўсходніх “маластрунных” музычных інструмэнтаў (напрыклад “тар”) і відавочна тыя восі пазначаюць.
Мал. 15.  Хех – натэр часу і бясконцасьці, адзін зь васьмі “боскіх сутнасьцяў” пачатку Стварэньня.

Нечаканаю асаблівасьцю гэтае кампазіцыі сталася тое, што характэрыстычныя кропкі на цэнтральнае восі сімэтрыі выявы супалі зь клясічнаю лякалізацыяю “энэргетычных цэнтраў” чалавечага цела, што ў індыйскіе традыцыі ёгі называюць “чакрамі”. Да таго ж часам, на фрэсках са сцэнамі “спартовых” старажытнакопцкіх заняткаў і забаваў, можна пабачыць выявы “фізкультурнікаў” з нагамі, скрэшчанымі як у клясычных позах ёгі - “лотасу” ці “паўлотасу”. Таму цалкам магчыма, што “эзатэрычная сістэма ёгі” ніколі насамрэч не была эзатэрычнаю і распаўсюджавалася разам зь іньшымі ведамі і таварамі па ўсяе плянэце. Па часе (каля 1500 да н.э.) гэтыя выявы супадаюць са зьяўленьнем ёгі ў Індыі. Толькі дзе тая сістэма ўзнікла ўпершыню?

Калі ўжо хада пра ёгу, то важную ролю ў сістэмах псіхафізічнае падрыхтоўкі такога кшталту, маюць сымбалі для канцэнтрацыя ўвагі і розныя віды мэдытацыі празь іх. Многія зь такіх узораў для медытацыі, ”мандалаў”, таксама кладуцца ў абрыс дадатковых пабудоваў выявы на пярсьцёнку Ўсяслава Чарадзея (Гл. Мал. 16. ). Я спецыяльна не паказаў сам Знак, а толькі вытворныя лініі для яго пабудовы, каб вылучыць іх структуру і каб можна было прасьцей супаставіць яе зь існуючаю сымболікаю. Прынамсі, на малюнку можна знайсьці вытокі як масонскае, так і “розэнкрэцарскае” сымболікі. Тое ня ёсьць дзівам, бо абодвы “таварыствы” абапіраліся на грунт старажытнакопцкіх выяваў. Тут жа можна ўспомніць і пазначэньне альхімічных элементаў графічнымі знакамі.

Зрэшты, так ці іначай, мы абмяркоўваем геаметрычны і сымбалічны змест як усяго Знака цалкам, так і яго складнікаў. Я не закранаў параметры ўсіх форм крыжоў, якія магчыма пабудаваць у Каноне Чарадзея, бо іх шмат, а варыянты і іх прапорцыі бачныя адразу. Гэта цалкам зразумела, - мнавіта крыж ёсьць грунтам структуры і прапорцый самаго Канона Ўсяслава, нясе ў сабе ўсе характэрыстыкі і асаблівасці Знака Чарадзея, але ёсць адкрытаю ва ўсё бакі, а не замкнёнаю як той “трызуб”, фігураю. Такія крыжы ёсць “экстравертнаю” вэрсіяю Канона, скіраванаю на фармаваньне прасторы вакол сябе. Гэтая графіка ўвасабляе ня толькі хрысціянскія ідэі і традыцыі, але ёсць мадэрным, сёняшнім вобразам фрактальнае пабудовы нашага Сусьвету, матэрыялізуе адчуваньня яго халістычнага адзінства, якое напоўніцу  раскрываецца ў крыжацьветах Кёльнскага сабору і іньшых эўрапейскіх храмаў. Выглядае, што і Знак Чарадзея і Эўфрасінеўскі, “ліцьвінскі” крыж ёсць варыянтамі аднае і той жа гарманічнае адзінкі халістычнае мэтрыкі.

Як вядома, 9 вякоў таму назад, роўна празь шэсцьдесят год пасьля сьмерці Ўсяслава, полацкі майстар Богша, па замове Сьвятой Эўфрасініі Полацкае, стварыў для Спаскае царквы знакаміты крыж, што стаўся  сакральным сымболем нашае краіны і ёсьць арганічнаю часткаю агульнаэўрапейскае культурнае спадчыны. Вобразна  кажучы, выява зь Пярсцёнка і прапорцыі “Беларускага (ліцьвінскага) Крыжа” Сьвятое Эўфрасіньні, суадносяцца  як Камень і Меч ў прытчы пра Караля Артура. Гэтая легенда ў сваю чаргу ёсць неад’емнаю часткаю комплекса паданьняў і эзатэрычных мітаў аб Граалі. Да таго ж выявы крыжоў з аналягічнымі прапорцыямі можна знайсьці на сярэдневечных малюнках і абразах ва ўсіх эўрапейскіх краінах.

Грааль жа, калі пераказаць сучаснаю моваю сэнс тых аповядаў, ёсць нешта накшталт цэнтру-“фокусу” нашага, чалавечага Сьвету. Ён матэрыялізуецца ў пэўны час у пэўным мейсцы і, выканаўшы сваю функцыю, зьнікае да новага зьяўленьня. Сьвяты Грааль у легендах ёсць ня толькі чашаю, ці кубкам, у якую была сабраная  кроў Хрыстова, але ёсць таксама Мечам і Камянём, гісторыя якіх сягае аж да часоў стварэньня Сусьвету. Ўласцівасці Граалю супадаюць зь уласцівасцямі Лятучага Камяня паўночных народаў ці з шырока вядомым ў былым СССР, празь “рэрыхаўскі рух”,  каменя Чытнамані зь Шамбалы.

Зрэшты, што лічыць за “камень”: -  “Апішы акружнасьцю мужчыну і жанчыну. Яе апішы квадратам, яго – трохкутнікам, апішы (іх) акружнасьццю - і ты атрымаеш Філязофскі камень...” – прынамсі такі сярэдневечны “дэвіз” даюць Хасе і Міріям Аргуэлес у сваёй працы “Мандала”. (Хасэ больш вядомы эўрапейскаму чытачу як аўтар кнігі “Фактар Майя”).

Комплекс легендаў і паданьняў пра Грааль таксама існуе ці не спрадавеку. Але  асаблівую папулярнасць, шырокі распаўсюд і завершанасьць, як і аповяды аб каралі Артуры, ён набыў пад час і адразу пасьля перыяду Крыжовых паходаў. Дарэчы, не магу не адзначыць, што амаль ўсе формы, якімі адпаведна паданьням ёсць Грааль адначасова, любы жадаючы можа пабачыць пад час звычайнае картачнае гульні. Больш поўны малюнак дае калода спецыяльных, так званых “гадальных”, картаў Таро. Вытокі яго дасьледчыкі знаходзяць у Эгіпце яшчэ ў часы да пабудовы пірамідаў. Прынятыя  зарас ва ўжытак гульцамі па ўсяму сьвету карты ёсць толькі скарочанаю яго вэрсіяю.

“Знак Чарадзея” сваім поўным  геаметрычным увасабленьнем адпавядае графічнае эмблеме – знаку “Таро”. Як  аказалася, знак Таро складаецца зь квадрата, трохкутніка і кропкі ў іх цэнтры. Зрэшты, ёсць расклад Таро, пры  якім карты кладуцца менавіта такім чынам. І менавіта абрысы і прапорцыі зь Мал. 16.  можна знайсьці паўсюдна ў пабудовах і пахаваньнях старажытнага Эгіпту.

Мал. 16.  “Альхімічны” выгляд “Канона Чарадзея”.

А зарас я вымушаны зрабіць тое, што не хацеў рабіць амаль усё сваё жыцьцё – спрабаваць аналізаваць забудову пірамідаў на плято Гіца. Толькі лянівы за апошнія два стагодзьдзі не пісаў нешта аб гэтым. “Сур’ёзныя людзі” берагуць сваю рэпутацыю і стараюцца абыходзіць “гэтыя тэмы” як мага далей.

Але зь аўтарытэтам нашага князя не паспрачаешся, таму наперад – да трохкутнікаў Вялікіх пірамідаў на плято Гіца. Спярша ж мы мусім агледзецца, куды і да каго мы ідзем, таму запасемся патрэбнымі зьвесткамі на гэты конт.

Кароткая культурніцка-гістарычная даведка-кампіляцыя аб будаўніках пірамідаў на плято Гіца, з каментарамі.

“Гісторыя царства старажытных коптаў, старажытныя копты” – Я сьвядома карыстаюся гэтымі нетрадыцыйнымі вызначэньнямі, каб падкрэсьліць тое, што маю на ўвазе менавіта народ, тую этнічную групу, якая збудавала комплекс пірамідаў на плято Гіца і заснавала старажытную цывілізацыю даліны Нілу. Ў чыстым выглядзе яны не захаваліся, толькі што існуе ад раньняга сярэдневечча (па іньшых зьвестках ад 50-га году н.э.) копцкая хрысьціянская царква, ды й, па чутках дзьвухвяковае даўніны, “галоўны масон” мае тытул “вялікі копта”. То бок, зарас існуюць толькі назовы. Зрэшты, ўсё па чарзе ...

Лічыцца, што саманазоў краіны старажытных коптаў – Кемет (Чорная Зямля) паходзіць ад колеру чарназёму даліны Ніла, ў процівагу ад Джэшэрэт (Чырвоная Зямля) – побач ляжачыя абшары пустэльняў. 

Але, мяркую, на падставе гіпотэзы аб этымалёгіі геаграфічных назоваў з прыназоўнікамі колеру, што “Чырвоная зямля” – гэта паўднёвы арэал краіны,  а “Чорная Зямля” – паўночны. Сам я, зразумела, тое спраўдзіць па тэкстах ня маю магчымасьці.
Тут праглядаецца пэўная калізія зь аб’яднаньнем “Дзьвух Эгіптаў”. Бо, калі “нармерава аб’яднаньне” сымбалізавалася аб’яднаньнем дзьвух каронаў, чырвонае і белае, то, на падставе ўласна колераў, хада мусіць ісьці аб аб’яднаньні Нармерам зямель (іх далучэньні) не Паўднёвага Эгіпту з Паўночным, але “белых”  абшараў краін на захад ад яго. Г.зн. сучаснае мясцовасьці, дзе мае вытокі і цячэ Белы (заходні) Ніл.  Сама ж “Краіна старажытных коптаў абедзьвух зямель (Чорная зь Чырвонаю)” была паяднаная раней. Згодна легендам,  спачатку Азірысам а потым Хорам (Горам) яшчэ ў легендарныя часы кіраваньня краіны натэрамі (што за гэтым ёсьць – справа гісторыкаў). І сымбалічным для яе стаўся як раз чырвоны колер – абагульняючы колер поўдня і ўзыходзячага Сонца, яго моцы ў пустэльні. Такім чынам Нармер-Скарпіён, а потым і яго сын Менеск, былі ўжо валадарамі поўнага, ўсяго Нілу: ад вытокаў да дэльты. На мой погляд такая магчымасьць існуе.

Іньшымі саманазовамі былі: Тауі – “Абедзьве Зямлі” і Тамеры – “Краіна любімая”.

Сучасны назоў “Эгіпет”, як і бальшыня назоваў мейсцаў, што ўжываюць эгіптолягі, паходзіць зь грэцкае мовы. У дадзеным выпадку гэта ёсьць перадача гучаньня старажытнакопцкага назова тагачаснае сталіцы царства: Хет-ка-Птах (грэцк. Мемфіс – Сярэдзіна Сьвету), што азначае “Дворышча душы (Ка) Птаха (натэра)”.

Старажытнакопцкая пісьмовасьць пачалася ў гарах на поўдні краіны і, магчыма, ёсьць таксама зьвязанаю зь заходнімі, зараз пустэльнымі, арэаламі жыцьця іх папярэднікаў. Яна пачалася ад усім зразумелым піктаграмаў – сітуацыйных малюнкаў-схемаў, часам са спробамі зафіксаваць гукі мовы. Напрыклад, у сярэдзіне зубчатых авалаў, што сымбалізавалі ўмацаваныя крэпасьці, пісаліся знакі, што перадавалі назоў гэтых “гарадоў”-крэпасьцей. Дакладна так рабілі і мексіканскія ацтэкі ў сваім пісьме, але ўжо тысячагодзьдзямі пазьней.

Дарэчы, аб паўднёва-заходніх абшарах і будаўніках пірамідаў. На значнае адлегласьці ад даліны Нілу, там знаходзіцца вядомае сваемі незвычайнымі фрэскамі плятоТасьсілі. Сярод тых выяваў ёсць адна, што вельмі пасуе да нашае тэмы. Гл. Мал. 17. .
Побач зь абрысамі мужчыны і жанчыны, што сядзяць разам, зьмешчаны авал, які дакладна кампазіцыйна нагадвае “Шайбу Небры”, якую мы ўжо рзглядалі раней. Але ж круглая ”шайба”- дыск насамрэч ёсьць бачнаю карыстальніку пад пэўным вуглом і выглядае эліпсам. Выразна можна вылучыць “сонечную барку” (адпавядае напрамку на поўдзень) і сонечны круг, на якім штрыхамі зроблены малюнак нейкае цыліндрычнае альбо сфэрычнае фігуры (з захаду) і ад Сонца бачны толькі “паўмесяц”, як пры частковым зацьменьні. Контур прасторы наскальнага малюнку атачае сьветлае кола, пэўна вады, бо звонкі, на захадзе,  штрыхамі таксама паказаны схематычна карабель. Магчыма “дом Сонца”. На супроцлеглым баку ад сонечнае баркі, на поўнач, штрыхамі ж, намалёвана самая “сапраўдная” піраміда! Але фрэскі рабіліся яшчэ ў той час, калі тут была савана і лясы, а не самае пякельнае сэрца Сахары!  Ці можа насамрэч маюць рацыю тыя, хто ўпэўнены, што піраміды Гіцы існавалі ўжо ў той час, больш за дзесяць тысяч год таму?

Мал. 17, 17а.  Выява зь плято Тасьсілі, што падобная па сваёй графічнае структуры на
“Шайбу зь  Небры і “пірамідальны” абрыс на ёй.

Першыя запісы рабіліся амаль выключна ў гаспадарчых і сакральных мэтах. Ад старажытнага царства захаваліся малітвы на сьценах грабніцаў. Канец Старажытнага царства адзначаны пашырэньнем надгробных надпісаў хвалебнага зьместу. Значна вырасла вага культу Азірыса і сувязь легенды аб ім зь культам мёртвых. Зьяўляюцца першыя тэксты, якія можна аднесьці да мастацкае літаратуры.

У старажытным царстве коптаў склаліся даволі мудрыя і гуманныя прынцыпы пабудовы дзяржавы. Вось урывак зь павучэньня цара Піёпі свайму спадкаемцу ўжо напрыканцы Старога Царства: “... ня трэба аддаваць перавагу “сыну асобы (чыноўніка ці багатага)” з-за яго знатнага паходжаньня, перад прасталюдзінам. Людзей трэба ацэньваць па іх здольнасьцям. Рабі праўду і ты будзеш пасьпяховым на зямлі (ў сваіх справах). Супакой таго, хто плача, ня крыўдзі ўдаву, не зганяй чалавека са спадчыны бацькоў яго, не забівай без патрэбы... Трымайся стваральнага жыцьцёвага шляху: жыцьцё на зямлі ёсьць хуткацечным. Блажэнны той, хто пакінуў аб сабе (добрую) памяць. ...”

У саміх жа пірамідах плято Гіца няма аніводнага тэксту. Выключэньнем ёсьць надпіс чырвонаю фарбаю, сярод дзесяткаў “турыстычных” надпісаў, на верхняе пліце ў самым кутку даху “разгрузачнае камеры” Вялікае піраміды, ў картушы зь імем Хеопса, зь чаго тую піраміду і лічаць яму прыналежнаю.

Сапраўдным аб’яднаўцам Эгіпту старажытныя копты лічылі сына “Нармера –заваёўніка” і заснавальніка першае дынастыі, Міну (грэц. Менес). Ён і яго наступнікі мелі тытул “несу-біці” – відавочна састаўны, аб’яднаны тытул ад ранейшых паасобных валадароў гэтых абшараў.
Сам жа тытул “Фараон” паходзіць ад габрэйскага гучаньня царскага тытула “пер-аа” – “вялікі дом”, зьяўляецца значна пазьней – пасьля, ці пад час панаваньня 15-е дынастыі, што заснавалі заваёўнікі-гіксасы.
Разам з цэнтралізацыяй зямное ўлады па ўсяе краіне распаўсюдзіўся і культ Хора (Гора) – традыцыйнага бога цароў Верхняга Эгіпту.

Верагодна ён існуе і ў славянскім пантэоне як сокал – Хорст, бог Сонца. Тое цалкам магчыма бо старажытныя копты мелі сродкі і нагоду да навігацыі па Чорнаму мору і далей – рэкамі. У прыватнасьці па сёняшніх Дунаі, Доне (магчыма першапаселішча Растоў заснаванае як іх горад) і Дняпры.  Потым гэтыя паселішчы былі захопленыя, альбо папалі пад уплыў іньшых народаў і былі адпаведна пераназваныя ці зруйнаваныя ў першым тысячагодзьдзі да н.э. Ацаніць як гэта стасуецца з гісторыяй кіммэрыйцаў, што жылі там у тыя часы, я магчымасьці не маю.

Амаль агульнапрызнана, што перыяд з трэцяе па чацьвёртую дынастыю (2800 – 2350 г.г.), ёсьць часам найвышэйшых уласных тэхналягічных дасягненьняў у гісторыі Старажытнакопцкае цывілізацыі за ўвесь час яе існаваньня. За 150 год “пірамідальнае актыўнасьці” гэтымі дынастыямі было агулам збудавана 16 пірамідаў, але будаваліся ж ня толькі яны.

Адной з выбітнейшых асобаў таго часу быў цар Джасэр. Ён ёсьць ці не самым бліскучым яе прадстаўніком. Менавіта ён фундаваў будаўніцтва першае “сапраўднае”, але яшчэ ступеньчатае, піраміды. Комплекс піраміды Джасэра быў пабудаваны ў Саккары яго майстрам-будаўніком Імхатэпам, чалавекам універсальных ведаў і магчымасьцяў. Яго імя копты захавалі праз тысячагодзьдзі.

Гэтае мейсца і час спарадзілі монога знаходак, што прымушаюць вельмі моцна чухаць патыліцу навукоўцаў. І ня толькі архіёлагаў ці, канкрэтна, эгіплолягаў. Насамрэч, “планіруючыя” цацачныя птушкі, як і цацачныя павозкі на колах, у той час, як сьцьвярджаецца, што будаўнікі пірамідаў кола яшчэ ня ведалі. Па меркаваніні эгіптолягаў, астранамічнымі ведамі старажытныя копты амаль не валодалі.

Моцна ўражваюць вырабы, вытачаныя зь... каменю, на такарным станку (гл. Мал.18-20.)! Уражвае таксама іх колькасьць, нават у наш час лік такіх знаходак ідзе на сотні! Мноства выяваў артэфактаў са сьлядамі механічных тэхналёгіяў апрацоўкі каменю зарас зьмешчана ў інтэрнэце. Сярод іньшых, я выкарыстаў расейскі сайт “Рекомендуем но не советуем”. (http://rnns.ru/88333-peredovye-texnologii-5000-let-nazad.html)
 

Мал.18, 18а.  “Цацачная птушка” – драўляная мадэль планера і яе памеры у чарцяжвх.

Асабліва прыцягваюць увагу і прымушаюць задумацца вырабы, вытачаныя зь цьвёрдых пародаў, кшталту граніту і нават больш цьвёрдых. Іх памеры самыя разнастайныя, але якасьць апрацоўкі паверхні нават па сучасным крыіэрам – ідэальная.

Некаторыя зь іх  зрабіць з такой якасьцю і сёньня амаль немагчыма. Хто бачыў амэрыканскі тэлесерыял “Старгейт”, памятае фабулу знаходжаньня і працу “Зорных варотаў”. Тое ёсьць звычайнаю фантастыкаю, але дакладна такі круглы суцэльны каменны артэфакт, дыяметрам каля чатырох-пяці метраў насамрэч быў знойдзены непадалёк ад Саккары. Егіптолягі класіфікавалі яго як “круглы алтар”. Толькі фатаграфія, што часам молжна знайсьці ў інтэрнэце, на мой погляд – фальшыўка, бо розьніцца з тым, што я бачыў у кнізе. Хоць магу і памыляцца.


Мал. 19.  Танкасьценны кубак і жбан вырабленыя зь цьвёрдых гатункаў каменю.


Мал. 20.  Вырабы з каменя на такарным станку. Справа – кубак зь цьвёрдага каменю.
Злева – выраб, што нагадвае дэкаратыўнае блюда зь мяккае, вапнавае пароды..

Традыцыйна вялікую ўвагу надаюць перамідзе Хеопса (Хю-фу) і пераймаюцца яго гранітным саркафагам, бо гэта вельмі дакладна апрацаваны выраб зь цьвёрдага граніту, які быў зьмешчаны ў “пахавальную камеру” пад час будаўніцтва гэтае піраміды, таксама як і элементы канструкцый цэнтральнае галерэі, разгрузачнае камеры і г.д. Але не так шырока вядома, што ў той жа Саккары французкім дасьледчыкам Мар’етам быў знойдзен так званы “Серапеум”, а ў ім двацаць чатыра саркафагі зь такога ж асуанскага вельмі шчыльнага граніту (гл. Мал. 21. ). У іх, па меркаваньню эгіптолягаў, павінны былі зьмяшчацца муміі быкоў. Вышыня і шырыня гэтых саркафагаў, як бачна на фота, роўная прыблізна тром метрам, даўжыня – каля пяці, шасьці. Вага ж складае не адну сотню тонаў. Іх паверхня ідэальна апрацавана, адпаліравана і аздоблена іерогліфамі (і тое ў адсутнасьць, згодна эгіптолягам, дакладных інструмэнтаў). Агульная вага гэтых монстраў складае некалькі тысячаў тонаў. Яны павінны былі быць транспартаваныя зь Асуана ў Сакару, гэта каля дзевяці сотняў кілямэтраў. І тое задоўга да пачатку пабудовы пірамідаў і каля пяці тысяч год таму!

Нагадаю, эгтптолягі лічаць, што ўсё гэта было зроблена з дапамогаю інструмэнтаў з бронзы, дрэва і камяню – жалеза тады быць не магло.


Мал. 21.  Зьнешні выгляд аднаго з саркафагаў , дзе павіны былі перахоўвацца муміі быкоў.
Сам жа культ быка паступова страціў сваю цэнтральную ролю, хаця “бык” застаўся ўлюбёным сымболем і захаваўся як адзін зь ганаровых тытулаў фараона. А са звычая абраньня сёстраў-блізьнятаў,  сьвятаркамі гэтага культу, падобна паўсталі вобразы сясцёр-“багінь” Ізіс і Нэпціс.

У часы першае дынастыі быў уведзены каляндар, заснаваны на адліку года ад дня першага зьяўленьня перад ранкам на гарызоньце зоркі Сірыюс і адбылося яшчэ многа чаго. У сувязі з гэтым не магу не згадаць яшчэ аднаго чалавека, імя якога стала вядомым не так даўно. Ён не так шырока “папулярны ў народзе” як Аменхатэп, але не меньш значны за яго. Хада ідзе аб саноўніку і захавальніку таямніцаў старажытнакопцкае дзяржавы – Хесі Рэ. Найбольш поўна аб гэтым можна даведацца ў разьдзеле кнігі: “Залатое сячэньне” (яна згадвалася ўжо раней), напісаным архітэктарам Шавялёвым. У ёй аўтар, зьмяшчае прынамсі аналіз зьвестак аб гэтым фенаменальным чалавеку:

“... Для эўрапейцаў пачалося ўсё амаль сто год назад. У Саккары археолагі адчынілі склеп старажытнакопцкага зодчага Хесі Рэ. Ён быў сучасьнікам Імхатэпа, бо ў пахаваньні былі знойдзеныя пячаткі цара Джасэра. Па свае канструкцыі пахаваньне ня мае аналягаў і таму эгіптолягі палічылі яго “эксперыментальным” збудаваньнем. У яго камеры знаходзіліся адзінаццаць вялікіх драўляных дошак-панэляў зь бездакорнае якасьці разьбою, што перадавала аблічча самаго архітэктара. Эгіптолягі лічаць іх т. зв. “фальшывымі дзьвярыма”. Гіпатэтычна, на гэтым шэрагу зь дошак выгравіраваныя выявы “БА” – фізічнага цела архітэктара і яго “КА” – так званага “двайніка”, альбо душы, якія чарадуюцца празь адну дошку, ў парадку павялічэньня памераў фігуры зодчага.
-           

Мал. 22,22а.  Скульптура аднаго зь пісцоў, старажытнае царства. Саккара. Вочы са шкла, што было тыповым для статуй таго часу, імітуюць аптычную пабудову як у жывога чалавека. Цтэнтральнае пастава  зрэнак стварае ілюзію, што скульптура ўвесь час назірае за прысутнымі

Вялікі і малы жэзлы ў  руках Хесі-Рэ суадносяцца як адзінка да корня квадратнага зь пяці.
Старажытныя копты вельмі добра ведалі, што такое рытм. Па свайму значэньню і важнасьці рытм быў аднесены да падставовых катэгорыяў пабудовы Сусьвету. Вядомы ўсім Піфагор атрымаў гэтае імя пасьля абраду пасьвячэньня і навучаньня ў Эгіпце. Гэтае імя складаецца зь дзьвух частак і абазначае “ведаючы (адчуваючы) гармонію”, бо піфіі ў старажытнае Грэцыі былі “правідцамі”, а Гор сымбалізуе гармонію....”

Мае мейсца калізія сутыкненьня гістарычнае значнасьці асобаў Імхатэпа і Хесі-Рэ. Шэвялёў лічыць Імхатэпа таленавітым выканаўцам работ, у той час, як менавіта Хесі-Рэ ёсьць галоўным тэарэтыкам і распрацоўшчыкам ўсяго праекту пімрамідаў, які ён альбо вынайшаў сам, альбо атрымаў зь нейкіх іньшых крыніцаў і рэканструяваў.
Згодна запісам, Хесі-Рэ быў: “Начальнікам Десціурса і начальнікам Бута, начальнікам лекараў, пісец фараона. Набліжаны да фараона, жрэц Гора, галоўны архітэктар фараона, Вярхоўны начальнік дзесяткі Поўдня і рэзчык.”

Тытул начальніка лекараў не павінен зьдзіўляць, бо хваробы ёсьць адрыў ад дынамічнае роўнавагі, Гармоніі. А практыка лекаваньня была заснаваная на вяртаньне чалавека ў “кананічны”, гарманічны стан. Хесі-Рэ ёсьць саставіцелям гарманічнага старажытнакопцкага канону, які ён магчыма пераадкрыў зь больш старажытных крыніцаў.

“Мазгавым жа трэстам” дзяржавы старажытных коптаў былі іерафанты (“чытаючыя лёс” альбо “ведаючыя будучыню”) – перахоўнікі тайных ведаў. Было іх адзінаццаць чалавек разам зь кіраўніком. Адзінаццаць на Поўдні (у Верхнім Эгіпце) і столькі ж на Поўначы (дублёры). Галоўныя былі тыя. Што на Поўдні, таму што Поўнач заўсёды была пад пагрозаю атакаў іншаземнага войска. Таму поўдзень быў шмат надзейней за Поўнач. Хесі-Рэ і ўзначальваў тую, Паўднёвую, дзесятку.

Такім чынам, больш высокага статусу, чымся у Хесі-Рэ ў старажытнакопцкае дзяржаве не існавала.

Хутчэй за ўсё крыніца ведаў старажытных коптаў ёсьць яшчэ старэйшая за іх цывілізацыю і атрымалі яны гэтыя веды зь нейкае вельмі “моцнае” крыніцы інфармацыі аб гарманічнае пабудове Сусьвету і адпаведных тэхналёгіях. Натупным вялікім дзеячам тае эпохі, на якога немагчыма не зьвярнуць увагу ёсьць заснавальнік чацьвертае дынастыі цар Снофру. Ён даў пачатак дынастыі “рэалізатараў праекту” комплексу пабудоваў на плято Гіца.  Ўвайшоў ён у гісторыю як мудры і добры правіцель. Вёў войны ў Сінайскае паўвыспе і Нубіі. Захапіў Сінай і пазьней яго там шанавалі як мясцовага бога.

Мал. 23.  Графік аб’ёмаў каменьня,што было выкарыстана на пабудову цела пірамідаў

Снофру пабудаваў на ўсходняе мяжы дэльты Ніла сістэму фартэцый і паселішчаў, што назвалі “Дом Снофру”. Пры ім былі збудаваныя тры піраміды і гэта выглядае як пошукі тэхналёгіі будаўніцтва “сапрўднае” піраміды. Ён ёсьць “рэкардсмэнам” сярод старажытнакопцкіх цароў па аб’ёму каменьня ў пабудаваных пірамідах (гл. Мал. 23)
Мяркую, калі б ідэя ўзьвядзеньня такіх пабудоваў, пірамідаў,  была ў нагрувашчваньні  надмагільных насыпаў (што сучасныя арабы называюць “мастаба”) аднаго на адзін, як тое кажуць эгіптолягі, то мы мелі б гарызантальныя слаі насыпу і каменнае кладк, як і іпаверхні кантакту (стыкі) паміж імі. Тады б гэтая тэорыя была слушнаю.  Але згодна зь чарцяжамі і малюнкамі саміх жа археолагаў, у тых першых пірамідальных пабудовах маюць  мейсца як раз вертыкальныя паверхні кантакту паміж слаямі. Гэта значыць, піраміды насыпаліся і ўзводзіліся надбудоваю з бакоў-вертыкальна, што кажа аб нейкае іньшае ідэі-матыватары. Ды й будаваць так піраміды значна цяжэй, тым больш – супеньчатыя, як за часамі Джасэра і Снофру.

Іх дынастычныя наступнікі Хеопс, Хафра і Менкерэ ня толькі вялі будаўніцтва на плято Гіца, але і рабілі рэлігіныя навацыі, ўводзячы новы культ бога Сонца. Гэтым разам - Рэ. Цар Хеопс нават атаесамляў сябе зь Сонцам, а яго спадкаемцы мелі ўжо тытул “сын Рэ (Сонца)”. Пэўна тады і ўмацавалася меркаваньне, што законны цар Эгіпту мае цела зь золата, нараджаецца ад бога Сонца і сьмертнае жанчыны, яго маці. Наступная, пятая дынастыя, была роднасная чацьвёртае “па кудзелі” і як магла ўзвышала культ Рэ (ад жраца гэтага бога яна і паходзіла). Цэнтрам пакланеньня бору Рэ і зьвязаныцх зь ім “натэраў”, так званае Эінэады – “Дзевяткі”, стаў горад-храм Іуну (грэцк. Геліяполіс) на паўднёвым баку дэльты Ніла.

 Пазьней фараоны адпраўлялі марскія экспедыцыі ў Лібан за дрэвам і легендарны Пунт (Эфіёпія), ўздоўж афрыканскага ўзбярэжжа. Яны не маглі не выходзіць у Сяродземскае мора і не заходзіць таксама і ў Чорнае. Прывозілі зь Сінайскае паўвыспы ня толькі каштоўныя каменьні і медную руду (ці медныя ж паўфабрыкаты), але й тавары, што траплялі туды караваннымі шляхамі празь прасторы Азіі. Тыя вырабы, нават зь абшараў Кітаю, археолагі знаходзяць у “нільскае” Афрыцы напрыклад у парэштках культуры Мероэ.

Аб тым, як будавалася “вялікая піраміда” у Гіцы вядома ад значна пазьнейшых крыніцаў, уключна са знакамітым Герадотам. Самаё “цела” пірамідаў збудаванае зь мясцовага вапняка, але абліцовачны камень і гранітныя паўфабрыкаты прыходзілася прывозіць па Ніле за сотні кілямэтраў ад плято. Пасьля забудовы плято Гіца наступіў рэзкі спад будаўнічае актыўнасьці. Наступнік Менкарэ (2494 - 2471) – Шенсескаф (2471 - 2465) зусім не будаваў пірамідаў і спачыў у прамакутным, звычайнага тыпу пахаваньні - “мастаба”. Зь ім сышла і магутнасьць 4-е дынастыі. Потым да ўлады прыходзілі ўзурпатары.
Хутчэй за ўсё жрацам бога Рэ зь Геліяполіса ўдалося завалодаць значным палітычным уплывам і скінуць дынастыю. Далейшая хада падзей нагадвае двухсотгадовы “дынастычны дэтэктыў” зь дварцовымі пераваротамі і нечаканымі фабульнымі зьменамі.

Апошнім вялікім фараонам Старажытнага царства можна лічыць Піёпі другога. Ён узяў у рукі скаіптэр улады яшчэ дзіцём і кіраваў краінаю 94 гады. Калі верыць апошнім дасьледваньням  эгіптолягаў, то згубіла старажытнае царства кліматычная катастрофа: 4200 год назад адбылося глябальнае пахаладаньне і зьмяненьне клімату, што цягнулася 200 год. Адбылося гэта амаль раптоўна, за пару дзесяцігодзьдзяў. Яно выклікала стыхійныя бедствы і, асноўнае, сталіся нязначнымі разьлівы Нілу. Пачачліся эпідэміі і масавы голад, што зруйнавалі дзяржаву. Дадаліся “памылкі кіраваньня” і агрэсія суседзяў, але гэта былі ўжо другасныя чыньнікі. Гэтыя зьмены вынішчылі ня толькі першую дзяржаву старажытных коптаў, але і дзяржавы на тэрыторыі Бліжняга Ўсходу, таксама як сучаснага Паўночнага Іраку і Ўсходняе Турцыі. Іх згубіла “пылавая засуха” з максымумам у 22-гім веку да н.э.  Гэта быў самы засушлівы і халодны перыяд за апошнія дзесяць тысяч год. Бедства адбывалася на фоне моцных землятрусаў і вывяржэньняў вулканаў.

Магчыма гэтыя зьмены і былі выкліканыя самім вывяржэньнем і вялікаю колькасьцю вулканічнага попелу ў верхніх слаёх атмасферы і нават стратасферы.  Пустэльня Сахара паглынула вялікія абшары ўздоўж Ніла, якія былі пладаноснымі і добра арашаліся, т. зв. “стары Ніл”.

Толькі пры спробе сьцвердзіць тую інфармацыю, сутыкнуўся я зь праблемаю.

Мал. 24.  Графік зьмяненьня вышыні лініі “вечных сьнягоў” у Нарвэгіі.

Яна палягае ў тым, што той тэмпературны мінімум даўжынёй у дзьвесьце год адбыўся, згодна гэтым гляцыялягічным дадзеным ня 2200, але каля 8000 год таму назад. Гэта азначала б, што першыя дынастыі старажытных коптаў кіравалі краінаю яшчэ тады, калі не існавала Чорнага мора, а было толькі вялікае возера прэснае вады.

У сваю чаргу, гэткі ўзрост супярэчыць дадзеным карбонавага аналізу археалягічных знаходак дадынастычнага перыяду копцкае цывілізацы, што паказваюць на трэцяе ж тысячагодзьдзе да н.э. Такое вось разыходжаньне. Магчыма таму  ёсьць слушным мяркаваньне часткі дасьледчыкаў, якія лічаць, што копмлекс пірамідаў на плято Гіца быў пабудаваны нейкае іньшае цывілізацыяю, а копты толькі выкарысталі тыя пабудовы. Зрэшты, менавіта так жа адбылося зь ацтэкамі і Ціа-ціуаканам, горадам Кетцалькаатля, бога – “Перыстага Зьмея”, дзе “людзі станавіліся багамі”. .

Адразу за тым мінімумам настала пацяпленьне і пачалі раставаць ляднікі па ўсяе плянэце. Узровень акіянскіх водаў падняўся і пачаўся “сусьветны патоп”. Па разьліках расейскага дасьледчыка В.А. Сафонава, гэта адбылося ў 8 122 г. да н.э.
Тады як раз і становяцца на цьвёрды грунт гіпотэзы Бювала (“тэорыя Арыёну” ) і іньшых дасьледчыкаў, што кажуць.аб васьмі – дванаццацітысечагадовым узросьце збудаваньняў на плято Гіца.
Дарэчы, габрэйскія ж навукоўцыі вядуць размовы аб тым, што толькі адныя гіксасы, якія спрычыніліся да этнагенэзу габрэйскага народа, павінны былі мець сваіх фараонаў, згодна захаваўшымся дадзеным, цягам каля 1500 год. Яны таксама даводзяць, што “зыход” іх продкаў адбыўся не пад час “сярэдняга”, але яшчэ “старога” царства.

Цалкам зразумелае жаданьне зрабіць гісторыю свайго народа больш старажытнаю. Не маю я аніякага ўласнага меркаваньня на гэты конт, але ёсьць уражаньне, што нешта не тое зь  афіцыйнымі даціроўкамі і храналёгіяй – адно слова, “таямніцы эгіпецкія”.

Магчыма мае рацыю люцэферыт, што хаваецца за ”царскае” мянушкаю Друнвало Мельхісідэк, які бачыць вытокі такога стану рэчаў у Каране. Ён піша, што ва ўсім сьвеце існуе каля 5000 эгіптолягаў. Пераважная бальшыня гэтых спецыялістаў па эгіпецкае гісторыі і археалёгіі ёсьць мусульманамі і для іх, зразумела, сьвятою кнігаю ёсьць Каран. Там жа “чорным па беламу” напісана, што Стварэньне Сьвету пачалося каля 6000 год назад. Таму для кожнага прававернага ня можа існаваць у сьвеце анічога, старэйшага ад гэтага часу!

Ня дзіва, што паралельна зь гісторыяй старажытнага Эгіпту заўсёды узьнікаюць, з розных нагодаў, “біблейскія сюжэты” і “музульманскія сагі”. Мушу скзаць, што пад час існаваньня Старажытнакопцкага Царства ўласна “біблейская” гісторыя  яшчэ не пачалася. Не было тады яшчэ габрэяў і нават гіксасаў, якіх патом старажытныя копты назвалі “палонныя цары-пастухі”. Фармуючым ядром  гіксасаў сталіся азіяцкія намады, што зьявіліся зь Усходу. Сфармаваліся яны як новы, пераважна семіцкі народ, у пярэдняе Азіі, на тэрыторыі сучаснае Сірыі. Значную ролю ў іх генезісе адыгралі амарэі, хурыты і хетты. У 17 веку да н.э. заснавалі гіксасы 15-ю дынастыю ў Ніжнім Эгіпце. Як раз па іх запрашэньню ў Эгіпет прыйшлі роднасныя ім групы плямёнаў, якія потым склалі ядро габрэйскага народу.
З таго ж “семіцкага” ядра Сінаю Аравійскае паўвыспы, толькі больш чымся на тысячагодздзе пазьней, зьявіліся сёняшнія арабы.

З зыходам ў нябыт Старажытнакопцкага царства скончыліся і “тэхналягічныя цуды” ў старажытным Эгіпце. Сакрэты і сэнсы вытворчасьці, ідэі матывацыі разьвіцьця былі беспаваротна страчаныя. ”Першы прамежкавы час” правёў тлустую рысу пад “Эпохаю цудаў” і асэнсаваным існаваньнем эліт. Нічога падобнага да вырабаў першых дынастый больш не прадукавалася.

Калі аб’ектыўна глядзець на рэчы, то ад народа будаўнікоў пірамідаў засталіся толькі ўласна піраміды і розныя архіялагічныя экспанаты ў музэях. Храналёгія краіны, нават ў самым сьціслым “тэлеграфным” выглядзе, гаворыць сама за сябе:

каля 3 000 год да н.э. – аб'яднаньне Эгіпту Нармерам і Менескам, пачатак Старажытнакопцкага царства .
Першы прамежкавы час, распад адзінага царства.
2 000 год да н.э. Сярэдняе Царства
1782 – 1570 да н.э. Другі прамежкавы час.
1700 да н.э. – Нашэсьце гіксасаў і захоп Эгіпту.
1279 – 1213 гады да н.э. – царыў Рамзэс ІІ (Вялікі).(1274 да н.э.-Бітва пры Кадзешы).  - Сыход протагабрэяў.
1069 – 525 гады да н.э. – Трэці прамежкавы час
670 год да н.э. – захоп Эгіпту асірыйскім царом Асархаддонам.
655 год да н.э. – выгнаньне асірыйцаў Псаммеціхам І і заснаваньне ім апошнага самастойнага царства ў Эгіпце.
Ад гэтага моманту пачынаецца перыяд, аб якім эгіпталёгія мае боль-меньш цьвёрдыя, пацьверджаныя дакументальна, даціроўкі.
525 год да н.э. – захоп Эгіпту персіцкім царом Камбізам ІІ.
332 год да н.э. – захоп Эгіпту Аляксандрам Македонскім. Заснаваная Александрыя.
305 год да н.э. – 30 год н.э. – грэцкая дынастыя Пталемеяў ў Эгіпце.
30 – 395 г.г. – Эгіпет у складзе Старажытнага Рыму.
395 – 645 г.г. – Эгіпет у складзе Бізантыі, 451 год – каньчатковае фармаваньне нацыянальнае, копцкае (эгіпецкае) хрысьціянскае царквы.
645 – 1171 – Эгіпет у складзе Арабскага халіфату. Распаўсюд Ісляму, арабізацыя Эгіпту. 972 г. – Заснаваны горад Каір.
Ад тае пары і да сярэдзіны шасьцідзесятых год мінулага веку старажытныя пабудовы плято Гіца і навакольле  выкарыстоўваюцца як крыніцы будаўнічага матэрыялу для Каіру, а каштоўнасьці выцягваліся са сховішчаў і вывозіліся караванамі.
1171 г. – уварваньне Саладзіна. Пачатак праўленьня Аюбідаў.
1250 г. – рэвалюцыя мамлюкаў, султанам становіцца полавец Мустафа Кутуз.


І гэтак далей. Кожны новы заваёўнік рабаваў і расьцягваў што і як мог і хто ведае, колькі б яшчэ старажытнах рэчаў і пабудоваў было б вынішчаная і не захавалася б, калі б Напалеон Банапарт не ўвёў моду на «эгіпецкі стыль» ў Эўропе. Тое спарадзіла попыт на старажытнакопцкія артэфакты ў музэях, у багатых прадтаўнікоў кіроўнае эліты і навукоўцаў. Менавіта інжынэры-геадэзісты банапартаўскіх войскаў зрабілі першыя навуковыя абмеры і пляны пабудоваў на плято Гіца. З другога боку, на тле модных павеваў і паўстаўшае «эгіпецкае гістэрыі», пачаўся больш масавы і сталы прыезд турыстаў. У пэўнае ступені тое садзейнічала захаваньню старажытных пабудоваў. Хоць часам камяні зь вяршыняў пірамідаў і скідаліся ўніз на пацеху тым жа «турыстам» у якасьці забавы-атракцыёну. Такія былі норавы часу, да таго ж першыя «квазінавуковыя раскопкі» праводзіліся эўрапейцамі ў першую чаргу таксама з мэтаю здабыць «багацьце» і таму рабіліся з дапамогаю дынаміту – ўсё роўна застанецца вялікая колькасьць артэфактаў - «Такой бяды»!. Але нос Вялікаму сьфінксу Напаліён не адбіваў. Тое значна раней зрабіў адзін дэрвіш. Імя гэтага рэлігіёзнага фанатыка можна знайсьці ў мусульманскіх хроніках. «Бязносасьць» жа і пашкоджаньні іньшых статуй і манумэнтаў, як і вынішчэньне шэрагу выяваў людзей на фрэсках і барэльефах, эгіптолягі стала спісваюць на канкурэнтную барацьбу паміж фараонамі за «памяць нашчадкаў» і гістарычную веліч.


Мал. 25. Аэра-касьмічная выява плято Гіца (Зямля Гугл, 2012 год). Здымак зьмешчаны

мною ў “архаічнае” арыентацыі: поўдзень – уверсе. Бачна, што з Усходу, Поўначы і Заходу горад Каір падышоў гранічна шчыльна да гістарычных рэліквіяў і часткова паглынуў ужо іх. Справа дакладна бачна (забудаванае)  рэчышча Старога Нілу, што злучалася трохі ніжэй (на Поўнач ад) за плято з ”новым“ рэчышчам, што зарас адышло ад плято больш чымся на кілямэтр.

Комментариев нет:

Отправить комментарий